Лама́чына, лъма́чъна ’нейкая рэч ці прылада, не прыгодная да ўжытку’ (КЭС, лаг.; міёр., Нар. словатв.), ломычына ’галіна, трэска’ (Клім.). Да лама́ка2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лні́ска, лні́ско, лны́ско ільнянішча’ (Выг., Сл. ПЗБ), лновыско ’скошаная трава на льняным полі з рэшткамі недабраякаснага льну’ (стол., Нар. лекс.). Да лён (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луно ’бяльмо на воку’ (слон., Арх. Бяльк.; івац., Нар. сл.). Да лунь2. Канчатак ‑но (< прасл. ‑no), як у pętьno > рус. пятно ’пляма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́скат ’гукі пры лясканні’ (ТСБМ, Растарг.; стаўб.; Нар. словатв.), ля́скот ’бразгат’ (ТС), укр. лескіт ’трэск’. Утворана ад леската́ць (гл.) < прасл. leskati > ляскаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лётра ’неахайны, гультаявалі чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.). Пры пасрэдніцтве польск. loter запазычана з с.-в.-ням. loter, lotter ’лайдак, гультай’. Параўн. таксама лотр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярце́п’е ’стромы пагоркаў, зарослыя алешнікам, лазняком, ажыннікам і г. д.’ (паўн.-віц., Нар. лекc.) — зборны наз. ад вярцеп (гл.) і суф. ‑ьje > ‑ʼe.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вярэ́йцы, цэнтр.-палес. вере́йцы ’рэдкія варотцы з жэрдак, праз якія ўязджаюць у двор’ (Серб.); ’падваротня ў гумне’ (лельч., Нар. сл.). Да вярэйкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гламяну́ць ’адкусіць вялікі кусок’ (Нар. сл., 29). Паводле Трубачова (Эт. сл., 6, 137: пад *gloměti) > роднаснае са славен. glométi ’быць жадным, настойліва вымагаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нападоймішча ’цяжкі’ (ушац., Нар. сл.). Са спалучэння на і падоймішча, вытворнага ад падойм, падойма ’падыманне’ (Нас.), гл. падняць, першаснае значэнне ’цяжкі, як падняць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насе́дала (насёдало) ’седала’: Пашлі куры на наседало (івац., Нар. сл.). У выніку зрашчэння прыназоўнікавага спалучэння на седала і канверсіі (ператварэння прыслоўя ў назоўнік).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)