МІЦКЕ́ВІЧ (Барыс Паўлавіч) (20.8.1925, в. Зялёныя Лукі Гомельскага р-на — 21.7.1983),
бел. літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1960). Скончыў БДУ (1954). У 1956—79 працаваў у БДУ. Даследаваў развіццё рэалізму ў бельг. і франц. л-рах, праблематыку сучаснага замежнага рамана. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў па замежнай л-ры, аўтар прадмоў да выдадзеных твораў У.Шэкспіра, І.В.Гётэ, Лопэ дэ Вэгі, Б.Шоу і інш.
Тв.:
Шарль де Костер и становление реализма в бельгийской литературе. Мн., 1960;
Зарубежные литературы. Мн., 1963 (разам з Н.І.Лапідусам, Д.Я.Фактаровічам);
Зарубежная литература. 2 изд. Мн., 1973 (у сааўт.);
Зарубежная литература (1917—1975). Мн., 1976 (разам з В.М.Цімафеевай).
польскі дырыжор, скрыпач, кампазітар, педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1890); вучань Л.Аўэра, А.Лядава. У 1893—97 выкладаў у Адэсе. У 1899—1903 і 1919—29 гал. дырыжор «Т-ра Велькі», у 1904—07 і 1919—22 дырэктар і праф. кансерваторыі ў Варшаве. Адзін з заснавальнікаў і гал. дырыжор Варшаўскай філармоніі (1901—05). Працаваў у Лондане, Маскве (1914—17, з арк.Вял.т-ра), Філадэльфіі (1929—31). Аўтар сімфоніі «Палонія» (1910), 2 скрыпічных канцэртаў (1897, 1917), п’ес для скрыпкі з фп., у т. л. мазурак, паланэза, «Славянскай калыханкі» для арк., санаты, польскіх танцаў і інш. п’ес для фп., песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОНЖ ((Monge) Гаспар) (10.5.1746, г. Бон, Францыя — 28.7.1818),
французскі матэматык, інжынер і грамадскі дзеяч, стваральнік нарысоўнай геаметрыі, адзін з заснавальнікаў Вышэйшай нармальнай і Політэхн. школ у Парыжы (1794). Чл. Парыжскай АН (1780). Навук. працы па геаметрыі, матэм. аналізе, хіміі, оптыцы, метэаралогіі і практычнай механіцы. Стварыў агульны метад перадачы відарысаў прасторавых фігур на плоскасці. У час Франц. рэвалюцыі ўдзельнічаў у камісіі па ўсталяванні сістэмы мер і вагі, займаў розныя пасады ва ўрадзе, загадваў парахавымі і гарматнымі з-дамі. У перыяд Рэстаўрацыі пазбаўлены ўсіх правоў, выгнаны з Політэхн. школы і АН.
Літ.:
Боголюбов А.Н. Гаспар Монж, 1746—1818. М., 1976;
Демьянов В.П. Геометрия и Марсельеза. 2 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́КА (Mucke, Muka) Арнашт (10.3.1854, г. Угіст, Германія — 10.10.1932), лужыцкі мовазнавец-славіст, культ. і грамадскі дзеяч. Чл. Пецярбургскай АН, АН у Празе, Заграбе і інш. З 1870-х г.адзін з лідэраў серба-лужыцкага нац.-культ. руху, належаў да групы «младасербаў». З 1882 заснавальнік і рэдактар літ.-грамадскага час. «Lužica» («Лужыца»), з 1894 — рэдактар навук. «Časopis Mačicy Serbskeje» («Часопіса Маціцы Сербскай»), Асн. працы ў галіне мовазнаўства, краязнаўства, дэмаграфіі, літзнаўства, гісторыі, фалькларыстыкі лужыцкіх сербаў, у т. л. «Статыстыка лужыцкіх сербаў» (1884—86), «Параўнальная і гістарычная фанетыка і марфалогія ніжнелужыцкай мовы» (1891), «Слоўнік ніжнелужыцкай мовы і яе дыялектаў» (т. 1—3, 1911—28). Выдавец «Тэатральнай лужыцкай бібліяТЭЧКІ» (1876).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́РКВІЧКА (Іван) (23.4.1856, с. Відзім, Чэхія — 16.5.1938),
балгарскі жывапісец і графік; прадстаўнік дэмакр. рэалізму. Па нацыянальнасці чэх. Чл.Балг.АН (1918). Вучыўся ў Пражскай (1873—76) і Мюнхенскай (1876—77) АМ. У 1881—1921 жыў у Балгарыі. У 1882—89 выкладаў малюнак у гімназіі ў Плоўдзіве. Адзін з заснавальнікаў, выкладчык і дырэктар (1896—1921) Дзярж. рысавальнага вучылішча ў Сафіі. У жывапісе пераважалі тэмы нар. свят і абрадаў, сцэны сялянскай працы, у якіх ён перадаў своеасаблівасць балг.нац. звычаяў і касцюмаў: «Кірмаш у Плоўдзіве» (1883, 1888), «Помнікі» (1894, 1895), «Ручэніца» (1894) і інш. Аўтар партрэтаў археолага С.Заімава (1904), праф. Шоўрака (1922) і інш. Як графік працаваў пераважна ў галіне ілюстрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́ЛЕР ((Müller) Герман) (18.5.1876, г. Мангейм, Германія — 20.3.1931),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1899 рэдактар с.-д. друкаванага органа «Görlitzer Volkszeitung» («Гёрліцкая народная газета»). З 1906 чл. праўлення, у 1919—27 адзін са старшынь С.-д. партыі Германіі (СДПГ). У 1916—18 і 1920—28 дэп. рэйхстага (у 1920—28 адначасова старшыня фракцыі СДПГ у рэйхстагу). У 1919—20 міністр замежных спраў, ад імя Германіі 28.6.1919 падпісаў (разам з міністрам зносін І.Белам) Версальскі мірны дагавор 1919. У сак.—чэрв. 1920 і чэрв. 1928 — сак. 1930 рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі. Выступаў за вырашэнне пытання аб выплаце Германіяй рэпарацый пасля 1-й сусв. вайны (зацвярджэнне закона аб ажыццяўленні Юнга плана). Аўтар працы «Лістападаўская рэвалюцыя» (1928).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙМЕ́НШЫ АГУ́ЛЬНЫ КРА́ТНЫдвух (ці больш) цэлых лікаў,
найменшы дадатны лік, які дзеліцца на кожны з зададзеных лікаў. Напр., Н.а.к. лікаў 12, 15 і 20 з’яўляецца 60. Н.а.к. двух натуральных лікаў роўны здабытку гэтых лікаў, падзеленаму на іх найбольшы агульны дзельнік.
Выкарыстоўваецца пры складанні (ці адыманні) дробаў найменшым агульным назоўнікам двух (ці больш) дробаў з’яўляецца Н.а.к. іх назоўнікаў. Для знаходжання Н.к.а. зыходныя лікі раскладаюць на простыя множнікі (гл.Раскладанне на множнікі) і перамнажаюць усе простыя множнікі, якія ўваходзяць хаця бы ў адзін лік. Пры гэтым кожны множнік бяруць найб. колькасць разоў, якую ён сустракаецца. Паняцце Н.а.к. дастасавальнае і для мнагаскладаў: Н.а.к. двух ці больш мнагаскладаў ёсць мнагасклад найменшай ступені, які дзеліцца на кожны з зададзеных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРУШЭ́ВІЧЫ,
шляхецкі род герба «Вадвіч» у ВКЛ. Паходзяць ад Наруша, унука літоўскага баярына Мантыгерда (Мантыгірда), родапачынальніка Мантыгірдавічаў. Найб. вядомыя Н.:
Мікалай Ян (?—16.4.1575), староста ваўкавыскі, маркаўскі і мядзельскі, каралеўскі сакратар з 1558, адначасова пісар ВКЛ з 1562, падскарбі земскі з 1566. Адзін з ініцыятараў валочнай памеры ў ВКЛ. Станіслаў (?—1589), кашталян мсціслаўскі з 1580(?), смаленскі з 1588. Крыштоф (каля 1570—1630), лоўчы ВКЛ у 1613—24, падскарбі надворны ў 1615—18 і падскарбі вялікі з 1618, адначасова пісар ВКЛ. Аляксандр Крыштоф (?—21.6.1668), пісар ВКЛ у 1654—58, падканцлер ВКЛ з 1658. Казімір Адам (3.3.1730—4.4.1803), каталіцкі рэліг. дзеяч, езуіт, рэктар Віленскай акадэміі ў 1769—73. Адам Тадэвуш Станіслаў (1733—96), гл.Нарушэвіч А.Т.С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ГАЛЕРЭ́Я МАСТА́ЦТВАЎу Вашынгтоне,
адзін з буйнейшых у ЗША збораў твораў мастацтва. Засн. ў 1937 у структуры Смітсанаўскага ін-та на аснове буйных прыватных калекцый, адкрыта ў 1941. У галерэі захоўваюцца шэдэўры зах.-еўрап. жывапісу і скульптуры розных часоў (творы Л.Берніні, Я.Вермера, Т.Гейнсбара, Данатэла, Джарджоне, Э.Дэга, Ф.Клуэ, Э.Манэ, Рафаэля, П.П.Рубенса, Рэмбранта, Тыцыяна, Эль Грэка і інш.), творы амер. мастакоў (Дж.Коплі, Г.Сцюарта і інш.), калекцыі графікі і дэкар.-прыкладнога мастацтва. Гал. будынак галерэі пабудаваны ў 1939—40 у формах неакласіцызму (арх. Дж.Р.Поўп, О.Р.Эгерс, Д.П.Хігінс), усх. корпус — у 1978 (арх. І.М.Пей).
адзін з найбуйнейшых у свеце збораў зах.-еўрап. і амер.выяўл. мастацтва 20 ст. Адкрыты ў 1947. Найб. шырока экспануюцца фавізм (А.Матыс, Р.Дзюфі і інш.), кубізм (П.Пікасо, Ж.Брак і інш.), сюррэалізм (С.Далі і інш.), абстракцыянізм (В.Кандзінскі, Р.Дэланэ, А.Манесье, П.Сулаж, Ж.Мацьё, А.Колдэр і інш.), канструктывім (Н.Габа, А.Пеўзнер і інш.), творчасць В.Цадкіна, А.Мадыяні, Ж.Руо і інш. Менш поўна прадстаўлены рэаліст. тэндэнцыі (партрэты Пікасо, пейзажы М.Утрыла, А.Марке, інтэр’еры П.Банара, скульптура А.Маёля, А.Бурдэля, Ш.Дэсп’ё і інш.). Музей размяшчаецца ў адным з будынкаў, узведзеных для Сусв. кірмашу 1937.