МІЦКЕ́ВІЧ (Барыс Паўлавіч) (20.8.1925, в. Зялёныя Лукі Гомельскага р-на — 21.7.1983),
бел. літаратуразнавец. Канд. філал. н. (1960). Скончыў БДУ (1954). У 1956—79 працаваў у БДУ. Даследаваў развіццё рэалізму ў бельг. і франц. л-рах, праблематыку сучаснага замежнага рамана. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў па замежнай л-ры, аўтар прадмоў да выдадзеных твораў У.Шэкспіра, І.В.Гётэ, Лопэ дэ Вэгі, Б.Шоу і інш.
Тв.:
Шарль де Костер и становление реализма в бельгийской литературе. Мн., 1960;
Зарубежные литературы. Мн., 1963 (разам з Н.І.Лапідусам, Д.Я.Фактаровічам);
Зарубежная литература. 2 изд. Мн., 1973 (у сааўт.);
Зарубежная литература (1917—1975). Мн., 1976 (разам з В.М.Цімафеевай).
І.В.Шаблоўская.
т. 10, с. 489
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)