Вы́зверыцца ’закрычаць са злосцю’; ’паглядаць зверам’ (БРС, Шат., КТС, Некр., Янк. Мат., Янк. II, Жд., 1, Інстр. III, Клім.). Да звер. Параўн. таксама звярэць, азвярэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыцна́ць ’збірацца, мець намер, хацець’ (Бяльк.). Да лацнаць (гл.), якое са ст.-польск. łacnić się ’рыхтавацца, прыстасоўвацца’ < łacny ’схільны да чаго-небудзь’ (Слаўскі, 4, 412).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лятэрачка ’драўлянае маленькае колца калаўрота, якое знаходзіцца побач са шпулькай і перадае ёй руханне вялікага кола’ (рас., Шатал.). З мутэрачка < польск. muterka < ням. Mutter ’гайка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кел, кёл ’ікол’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Др.-Падб., Гарэц.), ’хітрасць, упартасць’ (Нас.). Ст.-бел. келъ са ст.-польск. kieł (Булыка, Запазыч., 142). Гл. ікол.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матэрська ’гной (са скулы)’ (паст., Сл. ПЗБ). З ⁺матэры(й)ско, якое ўтворана пры дапамозе аўгментатыўнага суфікса ‑іск‑о ад матэрыя (гл.) < польск. materia ’гной’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мыта́ра ’рубель (на возе сена)’ (мсц., ісл., ДАБМ, к. 289). Няясна. Магчыма ад ст.-рус. мытарница ’таможня’, дзе знаходзіўся шлагбаум — адна са знешніх прыкмет мытніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мінніца ’манетны двор’ (Гарб.). З польск. minnica, mennica ’тс’ і ’грош’, якое са ст.-в.-ням. muniza (> ням. Münze) < лац. monēta (Брукнер, 328). Гл. мане́та.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляку́шка ’клякса’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клякса, кляксіна. У запазычаным клякса ‑са ўспрымаецца як суфікс (параўн. крыкса) (Сцяцко, Афікс. наз., 64–65). Таму не *кляксушка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клір ’служыцелі культу хрысціянскай царквы’ (ТСБМ). Укр. клир, рус. клир, ст.-рус. клиръ ’тс’. Праз ст.-слав. клиръ са ст.-грэч. κλήρος (Фасмер, 2, 251).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазе́бнік ’стораж, памагаты ў лазні’ (Др.-Падб), ст.-бел. лазебникъ ’уладальнік лазні’ (1490 г.). Запазычана са ст.-польск. laziebnik (Булыка, Запазыч., 184; Лекс. запазыч., 90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)