або ядомы (Castanea), род кветкавых раслін сям. букавых. 14 блізкароднасных відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Паўн. Амерыцы, Усх. Азіі. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны К. пасяўны (C. sativa).
Лістападныя дрэвы, радзей кусты, з баразнаватай карой выш. да 35 м. Лісце шырокаланцэтнае, цвёрдае, зубчастае. Кветкі дробныя, адна- або двухполыя ў агульных коласападобных суквеццях (маюць выгляд каташкоў). Плод з 1—3 арэшкаў. Драўніна К. пасяўнога ідзе на выраб мэблі і бочак, у кары дубільныя рэчывы. Плады ядомыя, выкарыстоўваюцца ў кандытарскай прам-сці. Ёсць дэкар. расліны. Жыве да 1000 гадоў. Гл. таксама Конскі каштан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЗІ́Л (Cornus),
род кветкавых раслін сям. кізілавых. 4 віды. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, Паўд. і Усх. Еўропе, на Каўказе, у Паўд.-Усх. Азіі. На Беларусі інтрадукаваны К. мужчынскі (C. mas).
Лістападныя дрэвы або кусты выш. 2,5—10 м. Лісце супраціўнае, яйцападобнае або эліпсоіднае. Кветкі двухполыя, дробныя, залаціста-жоўтыя, па 5—9 у парасоніках. Паяўляюцца да распускання лісця. Плод — цёмна-чырв. мясістая падоўжаная касцянка. Драўніна цяжкая, цвёрдая, з прыгожай тэкстурай, ідзе на такарныя і сталярныя вырабы. Выкарыстоўваецца ў жывых агароджах, для замацавання равоў, восыпаў. Пладовыя, дэкар., лек., меданосныя і таніданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЗІ́ЛЬНІК (Cotoneaster),
род кветкавых раслін сям. ружавых. 86 відаў. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі інтрадукавана каля 40 відаў. Найб. вядомыя: К. аднакветны (C. uniflorus), бліскучы (C. lucidus), вастралісты (C. acutifolium), гронкакветны (C. krasnovi), лямцавы (C. tomentosus), суцэльнакрайні (C. integerrimus), чарнаплодны (C. melanocarpus).
Лістападныя і вечназялёныя кусты выш. да 3 м. Лісце простае, чаргаванае, суцэльнакрайняе. Кветкі пазушныя, дробныя, белыя, руховыя ў гронка- ці шчыткападобных суквеццях. Плод — дробны, касцянкападобны, чырв. або чорны яблык з 2—5 костачкамі. Драўніна моцная і цвёрдая, ідзе на дробныя вырабы. Лек. і дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎР (Laurus),
род кветкавых раслін сям. лаўровых. 2 віды. Пашыраны ў Міжземнамор’і і на астравах Атлантычнага ак. Са стараж. часоў у культуры Л. высакародны (L. nobilis); лаўровы вянок і лаўровая галінка — сімвал славы, доблесці і перамогі. На Беларусі культывуюць у пакоях, аранжарэях.
Вечназялёныя дрэвы ці кусты. Лісце чаргаванае, скурыстае, суцэльнакрайняе. Кветкі белавата-жоўтыя, дробныя, у парасонападобных суквеццях. Плод — сіне-чорная касцянка. Лісце выкарыстоўваюць у кансервавай і кандытарскай прам-сці, з пладоў атрымліваюць эфірны алей, драўніна ідзе на дробныя вырабы. Дэкар. расліны.
Лаўр высакародны. Галінкі расліны: 1 — жаночай; 2 — мужчынскай; 3 — ліст з верхняга боку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАСТУ́Х І ВОЎК»,
бел.нар. гульня. Удзельнікі (ад 6 да 15 чал.) выбіраюць «пастуха» і «ваўка». Апошні хаваецца, а «пастух» збірае гульцоў — «авечак» і заганяе іх у «статак», пасля садзіцца і робіць выгляд, што спіць. «Воўк» хавае «авечак», а сам застаецца. «Пастух», «прачнуўшыся», ідзе шукаць «авечак». Калі ён набліжаецца да месца, дзе яны схаваны, «авечкі» пачынаюць ці сіпець, ці стукаць, ці пішчаць, на што «воўк» павінен хутка адказаць, хто гэта робіць Калі ён з адказам затрымліваецца, то «авечкі» пачынаюць «бляяць». «Воўк» уцякае, а «авечкі» павінны злавіць яго і прывесці да «пастуха».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ажыццяві́цца, ‑явіцца; зак.
Здзейсніцца, збыцца; стаць рэальнасцю. Задума ажыццявілася. □ А з ім [Цікаўным] ідзе рука ў руку, дачка з ім Сонца — Мілавіца. І будуць так ісці, — пакуль іх Слова не ажыццявіцца.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захо́дні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца на захадзе, які ідзе з захаду, проціл. усходні. Заходняя частка краіны. Заходні напрамак. Заходні вецер.
2. Які мае адносіны да Захаду. Заходняя культура. Заходняя мода.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
датла́, прысл.
Поўнасцю, зусім, без астатку. Хата згарэла датла. □ Свабодна весць у Крэмль маскоўскі Ідзе з сяла і да сяла, Як б’ецца з ворагам Паўлоўскі, Як нішчыць зграю іх датла.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Час ад часу або злёгку штурхець. Затое ж дзед Сёмка, як бог, Ідзе за працэсіяй ззаду. Паважны, не чуючы ног, Паштурхвае локцем Гарваду.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пілю́шка ’расліна пылюшнік, Thalictrum L.’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Паводле ілюстрацыі: … цвіце белым цветам… можна меркаваць, што мова ідзе пра нейкую іншую расліну, бо пылюшнік! на Беларусі (2 віды) цвітуць жоўтымі (Th. flavum) і ружова-бэзавымі (Th. lucidum) кветкамі. Шлюшка — відазмененая (кантамінаваная?) назва пылюшнік (гл.).