вы́весцікаго-н.з цярпе́нняj-n aus der Fássung bríngen*;
стра́ціць цярпе́нне die Gedúld verlíeren*; aus der Haut fáhren* (разм.);
ён стра́ціў цярпе́нне séine Gedúld [sein Gedúldsfaden] ist geríssen;
набра́цца цярпе́ння Gedúld áufbringen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пацішэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Стаць цішэйшым; прыглушыцца (пра голас, гукі, шум і пад.). Галасы на кухні пацішэлі, нібыта аддаліліся.Савіцкі.Калі Ніна гаварыла пра дачку, голас яе дзіўна пацішэў, задрыжаў.Мележ.//безас. Пра наступленне цішыні. Чуліся воклічы і рогат, усплёскі вады. Потым пацішэла.М. Ткачоў.//перан.; безас. Стаць больш спакойным, страціць вастрыня) (пра жыццё, падзеі і пад.). Маці, калі ён адыходзіў, чамусьці заплакала. Выціраючы ражком хусткі вочы, сказала: — Заходзьце, Карл Эрнаставіч, як пацішэе на свеце.Асіпенка.У вёсцы пацішэла, і людзі перабраліся жыць у свае спустошаныя хаты.М. Ткачоў.
2. Стаць слабейшым, страціць сілу. Бура за гэты час не толькі не пацішэла, а яшчэ больш расхадзілася.Кірэенка.Вецер прыкметна пацішэў: у мутнаватым месячным святле кружыліся шэрыя сняжынкі.М. Стральцоў.
3. Стаць больш спакойным; уціхамірыцца. [Галена:] — Як цяпер стары Нахлябіч жыве? [Зося:] — Баіцца, каб не выселілі. Пацішэў, але хто яго ведае...Чорны.[Аканом] нават трохі пацішэў, пачаў менш лаяцца.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.каго-што або пра каго-што, на каго-што або аб кім-чым. Перастаць помніць; страціць успамін пра каго-, што-н.
З. старое (пра старое, на старое).
З. і думаць пра гэта (перастаць успамінаць, спадзявацца на што-н.).
2.што, пра каго-што, аб кім-чым і з інф. Упусціць з памяці, не ўспомніць.
З. адрас знаёмага.
З. пра даручэнне (аб даручэнні).
3.каго-што. Пакінуць дзе-н., не захапіць з сабой па няўважлівасці.
З. парасон у аўтобусе.
Што я там забыў? (нашто мне там быць; няма чаго мне там рабіць; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
silly2[ˈsɪli]adj. дурны́, неразу́мны;
a silly thing глу́пства;
a silly mistake дура́цкая памы́лка;
scared silly адурэ́лы ад стра́ху;
Don’t be silly! Не рабі глупства!;
You silly boy! Дурненькі ты!
♦
go silly over a womanстра́ціць ро́зум ад каха́ння да жанчы́ны;
the silly seasonBrE мёртвы сезо́н; жні́вень і ве́расень (час парламенцкіх канікулаў)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
адубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. Вельмі змерзнуць, застыць ад холаду; скарчанець. Стары Няміра адубеў, стоячы на скавышы.Чорны.
2. Стаць нягнуткім, непаслухмяным; страціць адчувальнасць, здольнасць рухацца; агрубець. [Дар’я:] А чаму.. [рукі] граблямі сталі? Чаму яны адубелі? Ад бульбы, што кожны дзень чышчу. Ад бялізны, што мыю?Губарэвіч.// Ахалодаць, адзеравянець (пра нябожчыка). [Юзэфа:] — Спіць [Акцызнік]. Як з ног зваліўся. Не дабудзішся, не даклічашся... Што калода. Можа ўжо і адубеў дагэтуль.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падбухто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Разм. Падгаварыць каго‑н. да якога‑н. дзеяння. Падбухторыць да бунту. □ [Валя] ведала, што сам .. [Лёня] не здольны на такія ўчынкі — хіба падбухторыць хто ...Васілевіч.[Паходня:] — Пярэчу, і калгаснікаў падбухтору, каб не адпускалі [Зосю]. Такога намесніка страціць?Хадкевіч.// Настроіць супроць каго‑н. [Верамейчык:] А ты хочаш за калгасны кошт для ўсіх добрым быць? Каб людзі пра твае грахі маўчалі? І таму падбухторыў супроць мяне ўсю камсамольскую арганізацыю?Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажаўце́ць, ‑жаўцею, ‑жаўцееш, ‑жаўцее; зак.
Стаць жоўтым, жаўцейшым; набыць жаўтаватае адценне. Мармур высачэзных калон.. трошкі пажаўцеў, нагадваючы слановую косць.Караткевіч.// Паспець (пра плады, злакі). Пачало даспяваць жыта, следам за ім пажаўцелі аўсы.Дуброўскі.//Страціць зялёную афарбоўку, завяць (пра лісце, траву). Сям-там пажаўцела ўжо лісце.Скрыган.З клёнаў, яшчэ не паспеўшых добра пажаўцець, пасыпалася восеньская пацяруха.Савіцкі.// Набыць нездаровы колер. Твар пажаўцеў. □ Бабініч зусім асалавеў, вочы яго Пажаўцелі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пагубляць усё, многае або ўсіх, многіх. [Першакласны] разгубіў па дарозе Сшыткі ў лінейку касую.Калачынскі.За дзень ледзь не ўсіх разгубіла [маладзіца] кароў — Цэлую ноч лес мычаў і роў.Кусянкоў.// Паступова страціць. За час войнаў і рэвалюцый я неяк разгубіў многіх сваіх старых сяброў.Рамановіч.
2.перан. Паступова пазбавіцца чаго‑н.; растраціць. Пасля турмы і ўцёкаў .. [Каршукоў] аціх, змарнеў дашчэнту, здавалася, разгубіў свой зайздросны аптымізм.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздво́іцца, ‑двоюся, ‑двоішся, ‑двоіцца; зак.
Раздзяліцца надвае, на дзве часткі. Шырокая лугавая сцежка ля балотнай чорнай лужыны раздвоілася. Адна, ледзь прыкметная, падымаючыся ўгору, паўзла ў густы ядловец, другая бегла ўлева.Хомчанка.//перан.Страціць цэльнасць, унутранае адзінства, стаць супярэчлівым. Адным словам, набліжалася чужое мне свята. Мая душа раздвоілася.Карпюк.Пазней талент маладога пісьменніка неяк дзіўна раздвоіўся: перагушчаны, непрасветлены быт — на адных старонках, і празмерна напятая, ненатуральная лірыка — на другіх.Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разла́дзіцца, ‑ладзіцца; зак.
1. Прыйсці ў няспраўнасць. Тады нешта разладзіўся ляжак і нельга было выпаліць у печы, каб не напусціць поўную хату дыму.Сачанка.
2. Расстроіцца, парушыцца, перастаць ладзіцца. Дружба разладзілася. □ Але вяселле ўжо разладзілася, госці паўставалі з-за стала і пачалі разыходзіцца.Сабаленка.[Галіна:] — [Пісаў], што ніколі не забудзе тых дзён... Пісаў, што ўспамінае, — таксама... Але хутка перапіска разладзілася.Мележ.
3.Страціць свой строй, лад. Станок разладзіўся.
4. Расстроіцца, сапсавацца (пра здароўе).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)