шы́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Карэнчык] нават намерыўся нешта сказаць, але з губ сарвалася адно толькі шыканне. Колас. Гоман, што прабіваўся там-сям, адразу апаў, але ў суседнім пакоі хтосьці гаманіў. На яго кінуліся нецярплівае шыканне, галасы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mouthful [ˈmaʊθfʊl] n.

1. по́ўны рот; глыто́к;

She took a mouthful of water. Яна набрала ў рот вады.

2. infml до́ўгі вы́раз/сло́ва, яко́е ця́жка вы́мавіць

3. AmE, infml сказа́ць што-н. незвыча́йна ва́жнае

You’ve said a mouthful! Залатыя вашы словы!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nebenbi adv

1) каля́, по́бач

2) акрамя́ таго́, памі́ж і́ншым; дарэ́чы сказа́цьа́жучы]; апрача́ [апро́ч] таго́;

etw. ~ tun* займа́цца чым-н. між і́ншым

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

lsplatzen аддз. vi (s)

1) разрыва́цца, ло́пацца

2) (mit D) разм. вы́паліць, сказа́ць што-н. (нечакана, раптоўна); пача́ць (смяяцца і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Гапцава́ць ’многа есці’ (Шат.). Няма ў рус. і ўкр. мовах у гэтым значэнні. Фармальна падыходзіць для параўнання ўкр. гопцюва́ти ’танцаваць гопаючы; скакаць (аб конях)’, але семантыка вельмі адрозніваецца. Таму можна меркаваць, што бел. лексема гэта нейкае жаргоннае слова, магчыма, запазычана з укр. мовы і ўжываецца ў метафарычным значэнні. Паколькі пакуль няма дадатковых даных аб гісторыі слова гапцава́ць у бел. мове, то больш пэўнага аб ім сказаць нічога нельга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́глы ’губы’ (бел. арго; Рам., IX). Як і большасць аргатычных слоў, цёмнага паходжання. Можна параўноўваць з укр. арго: багла́йка губа’ (Гнацюк, Лірн., 9), бала́йка ’тс’ (Баржкоўскі, Лирн., 704). Паколькі сустракаецца семантычнае хістанне ’губы ∼ грыбы’ (параўн. значэнне прасл. gǫba, gribъ, vr̥g(a) у паасобных слав. мовах), то можна меркаваць, што зыходным з’яўляецца слова са значэннем ’грыбы’ (ва ўкр. арго ёсць баглаї ’грыбы’, але пра яго паходжанне сказаць штосьці пэўнае вельмі цяжка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рако́мсе ’быццам, як быццам’ (Сержп. Грам.), ракама́сь ’так-сяк, абы-як’ (Касп.), параўн. ст.-бел. ркомо ’як быццам, нібы’ (Ст.-бел. лексікон), польск. rzekomo ’маўляў; як быццам’. Дзеепрыслоўе ад ракці́сказаць’ (гл. рэ́кнуць); элемент се (сь) паходзіць са зваротнай формы займенніка *sę (сѧ), параўн. мов‑ся ён и прав ’як быццам бы’ (Нас.), або з указальнага займенніка *sь, параўн. вось (< о‑сь), гл. Карскі 2–3, 71. Гл. таксама ракама́ту.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ргаць ’трымаць’: не хачу, каб мяне таргалі (гродз., Сл. ПЗБ). Імаверна, з польск. targać ’смыкаць, цягаць, разрываць’ з семантычнымі зменамі (недакладная семантызацыя або ўжыванне слова).

Тарга́ць ’тузаць, смыкаць, церабіць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), ’тузаць, торгаць’ (Стан.). Да торгаць (гл.) з адлюстраваннем акання ў першым складзе ў сувязі з канцавым націскам, хутчэй за ўсё, паводле сказа́цьсказану́ць, гл. таргануць. Параўн. рус. расторга́тьрасто́ргнуть ’разарваць’, гл. Фасмер, 4, 83.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сказа́тьсяI сов.

1. (предупредить) разг. сказа́ць, паве́даміць;

ушёл, не сказа́вшись пайшо́ў, не сказа́ўшы;

2. (назваться) назва́цца, аб’яві́ць (сябе́);

сказа́ться больны́м назва́цца (аб’яві́ць сябе́) хво́рым;

3. (произнестись) разг. сказа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

урони́ть сов.

1. (упустить) упусці́ць; (выпустить) вы́пусціць; (потерять) згубі́ць; (сбросить) скі́нуць;

2. перен. (слово) кі́нуць, сказа́ць;

3. (слезу) вы́раніць;

4. (голову) апусці́ць, мног. паапуска́ць;

5. перен. (достоинство, авторитет) стра́ціць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)