Бамбэ́лак невялікі барабан з бразготкамі’; пераносна ’жывот’ (Янк. Мат.). Запазычанне з польск.bąbel, bębel ’пухір, бурбалка’, памянш. bąbelek, кантамінаванага з польскім bębenek ’бубен, барабан’ (першае — да слав. асновы bǫb‑, другое — таксама да bǫb‑; экспрэсіўна-гукапераймальныя асновы, гл. Слаўскі, 1, 29, 31). Кантамінацыя мела месца, мабыць, ужо ў бел. мове. Але не выключаецца, што бамбэ́лакпроста з польск.bąbelek ’бразготка’. Параўн. значэнне бел. слова: ’невялікі барабан з бразготкамі’ (!). Параўн. укр.бамбу́лька ’круглая ягада (бульбы)’ < польск. Да фанетыкі такіх запазычанняў гл. Зілынскі, PF, 12, 376. Пра магчымасць захоўвання групы ‑ом‑ (< прасл. — ‑ǫ‑) у слав. мовах гл. Махэк₂, 44 (але непераканаўча).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
naturalnie
I
натуральна
II
1. ад прыроды;
2. натуральна; проста; нязмушана;
zachowywać się naturalnie — паводзіць сябе натуральна (нязмушана);
3. безумоўна; вядома; зразумела; натуральна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
adore
[əˈdɔr]
v.t.
1) го́рача любі́ць; шанава́ць
She adores her mother — Яна́ го́рача лю́біць і шану́е сваю́ ма́ці
2) пакланя́цца
3) informal захапля́цца
I just adore that hat — Я про́ста захо́пленая гэ́тым капелюшо́м
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
абыхо́джанне, ‑я, н.
1. Выяўленне сваіх адносін, манера паводзін у дачыненні да каго‑н. Гэта быў дробны хлапчына, заўсёды вясёлы і просты ў абыходжанні.Брыль.Лабановіч пазіраў і проста цешыўся з яго [Анцыпіка] здольнасці ў справе абыходжання з жанчынамі.Колас.
2. Уменне карыстацца чым‑н. Выпрацоўваць у навучэнцаў навыкі ўмелага абыходжання з прыладамі вытворчасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дур, ‑у, м.
Разм.
1. Бесталковыя ўчынкі, капрызы. — Дараваць сабе не магу, нашто я тады чытала табе свой верш. Ну, але ты глядзі на гэта, як на дзіцячую забаўку — проста дурная была. Цяпер дур гэты ў мяне прайшоў.Колас.
2. Зацямненне свядомасці, адурэнне. Дур найшоў на чалавека.
•••
Выбіць дур з галавыгл. выбіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Доўга, многа пастаяць; правесці доўгі час стоячы. [Пеця] добра настаяўся ў калідоры, перш чым адважыўся прыадчыніць дзверы і зазірнуць у клас.Ракітны.
2.(1і2ас.неўжыв.). Тое, што і настояцца. [Маці:] — Леташняя [настойка] яшчэ. Так настаялася ўжо, што проста чысты спірт.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.зкаго-чаго, надкім-чым і без дап. Паздзекавацца, панасміхацца. Вот зажадалася каршуну беламу паглуміцца над дзяўчынай простай!Нікановіч.Хіба патрэбна [Ясю] такая бяднячка, як яна. Проста ён задумаў нешта благое, хоча паглуміцца з раскошы.Чарнышэвіч.
2.(1і2ас.неўжыв.). Папсавацца — пра ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажада́нне, ‑я, н.
1. Выказанае словамі жаданне, часцей чаго‑н. добрага, адрасаванае каму‑н. Пажаданне поспеху. □ Для кожнага ў.. [італьянкі] было напагатове слова падзякі ці проста пажаданне ўсяго добрага ў жыцці і працы.Лынькоў.
2. Прапанова, патрабаванне. Выказаць свае пажаданні. □ Адзін за адным .. [наведвальнікі] заходзілі ў кабінет, выкладвалі свае просьбы, меркаванні, пажаданні.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панакіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.чаго. Накідаць многа чаго‑н. Адкінуўшы ботам лупіну, Міша вылаяўся: — От жа разява нейкая! Куды панакідала — проста пад ногі!Карпюк.Бакі .. [ямы] пааб’язджалі, абсунуліся; на дно, дзе блішчыць каламутная, зеленаватая лужына вады, дзеці панакідалі палак, драных чаравікаў, галёшаў...Сачанка.
2.што. Накінуць, уздзець адно за другім усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плед, ‑а, М ‑дзе, м.
Прамавугольны кавалак грубай шарсцяной або паўшарсцяной тканіны, якая служыць пакрывалам. Ён, стары лорд, проста вось цешыцца скупымі ласкамі сонца, цеплынёй шатландскага пледа і гэтай утульнай і такой прыстойнай цішынёй галерэі.Лынькоў.Калі ж імжыла З нізкіх хмар, — Сялянскім простым пледам Захутваў плечы качагар Батрачцы з-пад Таледа.Багун.
[Англ. plaid.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)