ТАРАНО́ВІЧ Уладзімір Эраставіч (25.11.1897, Мінск — 25.2.1983),

генерал-палкоўнік артылерыі (1944). Скончыў Ваенна-тэхн. акадэмію імя Дзяржынскага (1932). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Волхаўскім, Паўд.-Усх., Сталінградскім франтах, у Маскоўскай зоне абароны: нач. артылерыі арміі, фронту, нам. камандуючага бранятанк. і механіз. войскамі артылерыі. Удзельнік Маскоўскай, Сталінградскай бітваў, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Вісла-Одэрскай аперацыі вайны з Японіяй 1945. Да 1953 у войсках і цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.

У.Э.Тарановіч.

т. 15, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦІ́ХАНАЎ Мікалай Аляксандравіч (14.5.1905, г. Харкаў, Украіна — 1.6.1997),

дзяржаўны дзеяч СССР. Двойчы Герой Сац. Працы (1975, 1982). Скончыў Днепрапятроўскі металург. ін-т (1930), З 1930 на інж.-тэхн. і адм.-гасп. рабоце, з 1950 у апараце Мін-ва чорнай металургіі СССР, з 1957 старшыня Днепрапятроўскага савета нар. гаспадаркі, з 1960 нам. старшыні Дзярж. навук.-эканам. савета СМ — міністр СССР, з 1963 — нам. старшыні Дзяржплана — міністр СССР. З 1965 нам., з 1976 1-ы нам. старшыні, у 1980—85 старшыня СМ СССР. Чл. ЦК (з 1966) і Палітбюро ЦК КПСС (1979—85).

т. 17, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧА́ЛІСАЎ Міхаіл Аляксандравіч (14.3.1898, г. Таганрог, Расія — 26.7.1973),

бел. і рас. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-р мед. н. (1941), праф. (1945). Скончыў Растоўскі ун-т (1923). З 1923 працаваў у розных гарадах Расіі. З 1951 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры), адначасова (1952—68) гал. псіхіятр Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па пытаннях клінічнай псіхіятрыі.

Тв.:

Некоторые данные к патогенезу шизофрении // Шизофрения: (Вопр. нозологии, патогенеза, клиники и анатомии). М., 1962;

Состояние печени у лиц, страдающих хроническим алкоголизмом // Актуальные вопросы психиатрии и невропатологии. М., 1963.

т. 17, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧЫСЦЕ́НКА Рыгор Мікалаевіч (н. 29.11.1948, с. Рагінцы Раменскага р-на Сумскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі і паразіталогіі. Д-р мед. н. (1996), праф. (1997). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1974), дзе і працуе (з 1985 заг. кафедры), адначасова з 1990 гал. паразітолаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па эпідэміялогіі і прафілактыцы сальманелёзаў, удасканальванні сістэмы эпідэміял. нагляду.

Тв.:

Общая эпидемиология. Мн., 1997;

Основы дезинфекции и стерилизации. Мн., 1998 (разам з В.​П.​Філонавым, В.​М.​Гарбачовай);

Иммунопрофилактика инфекционных болезней. Мн., 2002.

т. 17, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАЛА́ХАЎ Георгій Акімавіч (18.11.1899, в. Пушча Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 22.5.1987),

генерал-лейтэнант (1949). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932), Вышэйшыя курсы пры Акадэміі Генштаба (1950). З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі: камандзір узвода, роты, батальёна, нач. штаба корпуса, арміі. У Вял. Айч. вайну нач. штаба арміі і групы войск на Д.​Усходзе, нам. нач. штаба 1-га Далёкаўсх. фронту, удзельнік вайны з Японіяй 1945. У 1945—69 на адказных пасадах у войсках, у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.

т. 17, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́НЬКІНА (па мужу Зубарэнка) Аляксандра Юр’еўна

(н. 2.1.1972, г. Быхаў Магілёўскай вобл.),

бел. спартсменка (веславанне акад.). Майстар спорту Беларусі міжнар. кл. (1995). Засл. майстар спорту Беларусі (1997). Скончыла вучылішча алімп. рэзерву (1992), Акадэмію фіз. выхавання і спорту Беларусі (1999). З 1992 спартсмен-інструктар Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. З 2001 метадыст і трэнер ФСТ «Спартак» па веславанні акад. у дзіцяча-юнацкай спарт. школе па водных відах спорту. Бронз. прызёр XXVI Алімп. гульняў (1996, г. Атланта, ЗША) у складзе васьмёркі.

А.​А.​Дубовік.

А.Ю.Панькіна.

т. 18, кн. 1, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎЛО́ЎСКІ Іван Рыгоравіч (н. 5.7.1922, в. Латыгаль Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),

савецкі дзярж. дзеяч, адзін з кіраўнікоў чыг. транспарту. Герой Сац. Працы (1971). Канд. эканам. н. (1969). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1951). З 1941 на кіруючых пасадах на чыг. транспарце. З 1972 нач. Гал. ўпраўлення руху Мін-ва шляхоў зносін, нам. міністра. Ў 1977—82 міністр шляхоў зносін СССР. З 1982 1-ы нам. пастаяннага прадстаўніка СССР у Савеце Эканам. Узаемадапамогі. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1977—82.

Э.​А.​Карніловіч.

т. 18, кн. 1, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЫЛІ́НСКАЯ Наталля Валер’еўна (н. 30.9.1975, Мінск),

бел. спартсменка (веласпорт). Засл. майстар спорту Беларусі (2001). Скончыла Акадэмію фіз. выхавання і спорту (1999). З 1991 спартсмен-інструктар Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіёнка свету (2000, г. Манчэстэр, Вялікабрытанія; 2002, Капенгаген) у спрынце і гіце на 500 м. Бронз. прызёр чэмпіянату свету сярод юніёрак у спрынце (1993, г. Перт, Аўстралія). Сярэбраны прызёр Кубка свету (2002) у спрынце і гіце на 500 м. Пераможца пяршынстваў СССР (1989—92) у спрынце і гіце на 500 м.

А.​А.​Дубовік.

Н.В.Цылінская.

т. 18, кн. 1, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ле́галь ’лежань, абібок’ (мін., Шн. 2; акц., Мат. Гом.). Генетычна роднаснае з харв. задарск. legalj ’казадой, ляляк’. Прасл. legalʼb < legati < clegti > легчы (гл.). Аб суфіксе -аль гл. Слаўскі, SP, 1, 104–105, 107–108 і Сцяцко, Афікс. наз., 25–26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плячу́к ’плячо, плечавы сустаў’ (чэрв., мін., лях., Сл. ПЗБ). Перааформленае пад уплывам прадуктыўнага на балтыйска-славянскім памежжы суфікса ‑чук‑ зыходнае плячо (гл.) або пляча́к ’плечавы сустаў; пройма рукава’ (Сл. ПЗБ), магчыма, у выніку выцяснення формы н. р., адсутнай у балтыйскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)