Разм. Умелы працаўнік, майстар. Знаходкі сведчылі, што ў горадзе ўжо ў той час былі высока развіты рамёствы, горад славіўся сваімі ўмельцамі-майстрамі.Хадкевіч.[Сярмяжка] працуе з той увішнасцю, з той віртуознасцю сапраўднага ўмельца, якія нават старонняга назіральніка не могуць не скарыць.Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фато́граф, ‑а, м.
Той, хто прафесіянальна займаецца фатаграфаваннем. Тутэйшы фатограф .. быў невялікі майстар: на адной фатаграфіі чалавек выйшаў з нейкім пагнутым носам.Чорны.Першакурсніца Люда Нагорная, яшчэ ўсё просценькая вясковая дзяўчына, прыплюшчыла вочы, бо вельмі ветлівы фатограф даволі нахабна біў ёй у твар святлом.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чака́ншчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца чаканкай, майстар чаканні (у 1 знач.). Шаўцы, гарбары, краўцы, шапачнікі, ювеліры, чаканшчыкі металу тут і працуюць, і прадаюць свае вырабы, і прымаюць заказы.В. Вольскі.Джайпурскія рамеснікі славяцца як адны з самых выдатных у Індыі чаканшчыкаў па бронзе.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wizard[ˈwɪzəd]n.
1. вядзьма́р, вядзьма́к; маг; чараўні́к;
the Wizard of the North паўно́чны чарадзе́й (пра Вальтэра Скота)
2. чалаве́к з выда́тнымі здо́льнасцямі, ма́йстар;
She’s a wizard at playing the violin. Яна цудоўна іграе на скрыпцы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АЎСЯ́НКІН (Вадзім Аўдзеевіч) (8.4.1939, г. Палтава, Украіна — 15.6.1968),
бел. спартсмен (самалётны спорт). Засл.майстар спорту СССР (1967). Чэмпіён свету ў камандным і асабістым заліках (1964, Більбао, Іспанія) і сярэбраны прызёр у асабістым заліку (1966, Масква). Чэмпіён СССР (1963) па вышэйшым пілатажы, абсалютны чэмпіён СССР і Усесаюзнай спартакіяды па тэхн. відах спорту (1965). Загінуў у час паказальнага парнага палёту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТЫСТЫ́НІ ((Battistini) Матыа) (27.2.1856, Рым — 7.11.1928),
італьянскі спявак (барытон), майстарбельканта. Спяваў на оперных сцэнах Італіі і інш. краін. Неаднаразова бываў у Расіі. Яго творчасць — адна з вяршыняў вак. мастацтва 19 ст. Выконваў гал. партыі ў операх італьян., інш.зах.-еўрап і рускіх кампазітараў («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, «Дэман» А.Рубінштэйна, «Руслан і Людміла» М.Глінкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́НДЛЕР (Вадзім Іосіфавіч) (н. 7.3.1958, Мінск),
бел. спартсмен (акрабатыка). Засл.майстар спорту СССР (1981). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1979). Абсалютны чэмпіён свету (1980), Еўропы (1978, 1980), СССР (1977, 1979), чэмпіён свету (1976), Еўропы (1979), неаднаразовы пераможца міжнар. спаборніцтваў. Першы ў свеце выканаў трайное сальта назад (1974). З канца 1980-х г. жыве ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЁХІН (Аляксандр Аляксандравіч) (1.11.1892, Масква — 24.3.1946),
рускі шахматыст, чэмпіён свету ў 1927—35 і 1937—46. Упершыню заваяваў тытул чэмпіёна ў матчы з Х.Р.Капабланкам, у другі раз — з М.Эйве, якому з 1935 на 2 гады ўступіў першынство. Пераможца буйных міжнар. турніраў, непераўзыдзены майстар гульні «ўсляпую». Аўтар прац па шахматнай тэорыі. У 1921 эмігрыраваў з Расіі, жыў у Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́МЕЛЬ (Валерый Мікалаевіч) (н. 14.5.1942, пас. Разведкі Тыгдзінскага р-на Амурскай вобл., Расія),
савецкі спартсмен-лёгкаатлет (скачкі ў вышыню). Засл.майстар спорту (1961). Скончыў Дзярж.цэнтр.ін-тфіз. культуры ў Маскве (1967). Чэмпіён (1964), сярэбраны прызёр (1960) Алімпійскіх гульняў, чэмпіён Еўропы (1962), 6 разоў ставіў сусв. рэкорды, тройчы (1961—63) прызнаваўся лепшым спартсменам свету. Аўтар кнігі «Вышыня» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРКО́ВІЧ (Марыя Веньямінаўна) (26.12.1910, г. Беразіно Мінскай вобл. — 19.9-1993),
бел. мастак кіно і жывапісец. Скончыла Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Маскоўскі маст.ін-т імя Сурыкава (1939). У 1954—75 мастак па касцюмах на кінастудыі «Беларусьфільм» (касцюмы да кінафільмаў «Міколка-паравоз», «Чырвонае лісце», «Апошні хлеб», «Доўгія вёрсты вайны» і інш.). Майстар акварэлі — пейзажы Раўбічаў, Мінска, Рыжскага ўзмор’я і інш.