РАГАЧО́Ў,
бальнеагразевы і кліматычны курорт на Беларусі, у Гомельскай
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́Ў,
бальнеагразевы і кліматычны курорт на Беларусі, у Гомельскай
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЖА
інфекцыйная хвароба з вострым запаленнем скуры (радзей слізістых абалонак), ліхаманкай, інтаксікацыяй. Выклікаецца гемалітычным стрэптакокам групы A. Бывае на любым участку скуры,
І.М.Семяненя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ШТА,
паразітарная (глісная) хвароба. Выклікаецца круглымі чарвямі (Dracunculus medinensis), якія паразітуюць у падскурнай і міжмышачнай злучальнай тканцы чалавека і жывёлы. Пашырана ў тропіках і субтропіках. Чалавек заражаецца пры ўжыванні вады з інвазійнымі весланогімі рачкамі — цыклопамі (прамежкавы гаспадар). Інкубацыйны перыяд 9—14 месяцаў. Аплодненая самка гельмінта мігрыруе ў падскурную клятчатку ног, на скуры ўтвараецца выпучванне, фарміруецца псеўдафурункул. Канчатковы гаспадар паразіта — чалавек, сабака, кот, леапард. Прыкметы: высыпка на скуры, падобная на крапіўніцу, моташнасць і
А.А.Астапаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэрэнку́р
(
метад лячэння дазіраванай у часе і адлегласці хадзьбой па спецыяльна арганізаваных маршрутах; сама дарожка для такой хадзьбы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕ́ЛАЯ ГАРА́ЧКА,
найбольш частая форма вострых алкагольных псіхозаў. Узнікае пасля чарговага запою або калі раптоўна спыняюць прыём алкаголю. Пачынаецца з таго, што хворы дрэнна спіць, бачыць пакутлівыя сны, палахлівы. Пазней з’яўляюцца бяссонніца, зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі. Хворым бачацца пачвары, чэрці, насякомыя, пацукі, мышы. Парушаецца свядомасць. Такія хворыя небяспечныя для сябе і тых, хто іх акружае. Іншы раз павышаюцца
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАРГАЗМІ́Я (ад ан... + аргазм),
адсутнасць аргазму пры палавых зносінах; адна з формаў зніжэння сексуальнасці ў жанчын. Анаргазмія часта спалучаецца са зніжэннем палавой цягі або з поўнай яе адсутнасцю. Частата ўзнікнення залежыць ад узросту жанчыны і рэгулярнага палавога жыцця. Адрозніваюць анаргазмію першасную (з пачатку палавога жыцця) і другасную (страта аргастычных адчуванняў пасля пэўнага перыяду нармальных сексуальных адносін). У аснове анаргазміі ляжаць парушэнні псіхасексуальнага развіцця, некаторыя асаблівасці асобы, псіхагенныя фактары, захворванні. Анаргазмія можа выклікаць адчуванне павышанага крованапаўнення палавых органаў, боль, эмацыянальныя парушэнні, расстройства сну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНКІЛО́З (ад
поўная нерухомасць сустава пры паталагічных зменах яго тканак. Адрозніваюць анкілозы касцявыя (касцявое зрастанне сустаўных паверхняў паміж сабой), пазасустаўныя (утварэнне касцявой перамычкі за кошт акасцянення мяккіх тканак вакол сустава; сустаўная шчыліна пры гэтым захавана), фіброзныя (утварэнне рубцовых спаек паміж сустаўнымі паверхнямі). Пры касцявым і пазасустаўным анкілозе вобласць нерухомага сустава пры
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРОНХААДЭНІ́Т (ад бронхі +
запаленчы працэс у лімфатычных вузлах кораня лёгкага і міжсцення. Найчасцей бронхаадэніт — клінічная форма
Пры туберкулёзным бронхаадэніце выяўляюцца паталагічныя змены ва ўсіх органах міжсцення, што знаходзяцца вакол пашкоджаных лімфатычных вузлоў. Працэс доўгі час актыўны, зацяжны. Прыкметы бронхаадэніту абумоўлены сімптомамі інтаксікацыі, у некаторых хворых — бітанальны ці коклюшападобны кашаль. Бронхаадэніты бываюць пры саркаідозе, лімфагрануламатозе, лімфалейкозе, лімфасаркомах, неспецыфічныя бронхаадэніты ў дзяцей — пры вірусных інфекцыях, адры, коклюшы. Выяўляюць хваробу перкуторна і рэнтгеналагічна.
Л.Р.Кажарская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЫКАЦЭ́ЛЕ [ад
варыкознае расшырэнне вен семявага канаціка ў чалавека і жывёл. У мужчын узнікае пераважна ў маладым узросце, часцей у перыяд палавога выспявання. Суправаджаецца непрыемным адчуваннем у вобласці машонкі, цягучым болем у яечках і пахвіне, які ўзмацняецца пры
Варыкацэле развіваецца пры парушэнні адтоку крыві з яечкавай вены, часцей злева. Адпаведная палавіна машонкі павялічаная, вылучаюцца гронкападобныя вузлавата-расшыраныя вены семявага канаціка. Паступова развіваецца атрафія яечка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІБРАЦЫ́ЙНАЯ ХВАРО́БА,
прафесійная хвароба, якая развіваецца пры сістэматычным працяглым уздзеянні вібрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)