Тайга́ ’хвойныя лясы Поўначы’ (ТСБМ). З рус. тайга́ ’тс’, запазычанае сібірскае слова, непасрэднай крыніцай якога з’яўляецца цюрк.-манг. (Мурзаеў, РР, 1969, 1, 90 і наст.) або мясцовае тат. taigaлес’ (найменне зафіксавана каля 1735 г., але першая пісьмовая фіксацыя ў А. Радзішчава) з семантычным пераходам ’лес, тайга’ < ’скалістыя бязлесныя горы’ (падрабязна Анікін (524–525 з літ-рай) і слушным абвяржэннем версіі аб якуцкай крыніцы tai̯gatai̯ɣaлес; залатыя прыіскі’, якая хутчэй ужо з рускай мовы. Гл. таксама Фасмер, 4, 11; Чарных, 2, 224–225; ЕСУМ, 5, 503.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўдзел́а драўніна, якая часткова ідзе на будаўніцтва, часткова на дровы’ (Інстр. II), паўдзелавы леслес другога гатунку’//паўстрой (Мат. Гом.). Да паў- (гл.) і дзела ’справа, рамяство, мастацтва’, роднаснае да літ. daile ’тс’, параўн. ст.-слав. др’кводіло ’цясляр’. Тут у слова ‑дзела семантычны перанос: ’справа, рамяство’ > *матэрыял, з якім работнік працуе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўз предлог с вин. ми́мо (кого, чего); вдоль (чего);

праязджа́лі п. лес — проезжа́ли вдоль (ми́мо) ле́са

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Будуле́ц ’страявы лес’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. budulec (а гэта з ням. Bauholz; Брукнер, 46).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абудзі́цца сов.

1. разг. пробуди́ться, просну́ться;

а. ад сну — пробуди́ться от сна (просну́ться);

2. перен. пробуди́ться, просну́ться;

~дзі́лася жада́нне наве́даць радзі́мы край — пробуди́лось (просну́лось) жела́ние посети́ть родны́е места́;

~дзі́ўся лес вясно́й — пробуди́лся (просну́лся) лес весно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АРНО́ЛЬД (Фёдар Карлавіч) (17.12.1819, С.-Пецярбург — 7.3.1902),

рускі лесавод. Скончыў Лясны ін-т у Пецярбургу. Праф. Ляснога (з 1857) і Земляробчага (з 1866) ін-таў у Пецярбургу. У 1876—83 дырэктар Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі. Навук. працы па гісторыі лесаводства, лясной таксацыі, аўтар падручніка лесаводства, спец. курсаў па лесаводстве.

Тв.:

Русский лес. Т. 1—3. 2 изд. Спб., 1893—99.

т. 1, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АФАРЫ́ЗМ (грэч. aphorismos),

трапнае выслоўе, якое ва ўстойлівай і лаканічнай форме перадае змястоўную і арыгінальную думку — жыццёвае назіранне, маральную сентэнцыю, разважанне і інш.: «Воля сонейку раўня» (Я.Купала), «Лес не сякуць языкамі» (К.Крапіва), «Чакаць тады спакойна можна, калі няма чаго чакаць» (А.Звонак). Афарызмы маюць канкрэтнага стваральніка (пісьменніка, вучонага і інш.), ужываюцца ў вуснай і пісьмовай мове для вобразнай характарыстыкі з’яў і падзей.

І.Л.Бурак.

т. 2, с. 127

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРА́ЧЫ БОР,

балота ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., у вадазборы р. Котра. Нізіннага (93%) і вярховага тыпаў. Пл. 6,3 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 3,5 тыс. га. Глыб. торфу да 5 м, сярэдняя 1,3 м. Амаль на ўсёй пл. ёсць падсцілачны торф і сапрапель. Балота часткова асушана. На неасушанай ч. пераважае разнатраўная асакова-сфагнавая расліннасць, на 2,3 тыс. га хваёвы лес.

т. 5, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРЭ́ЛІКАВА (Таццяна Іванаўна) (н. 28.11.1947, в. Патапаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. празаік. Скончыла БДУ (1970). Друкуецца з 1962. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Дзе лес шуміць» (1978), «Пры святле расстанняў» (1985) і інш. Асноўнае ў яе творах — маральна-этычныя аспекты грамадства, духоўныя пошукі героя. Адметнае ў маст. манеры — аўтарская занепакоенасць людскімі лёсамі, шматграннасць чалавечай душы, клопат пра заўтрашні дзень Сусвету.

т. 5, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗУ́ЕВА (Настасся Платонаўна) (17.12.1896, с. Спаскае Тульскай вобл., Расія — 23.3.1986),

руская актрыса. Нар. арт. СССР (1957). Скончыла школу драм. мастацтва (1915). З 1916 у трупе МХАТа. Створаныя ёй вобразы вылучаюцца своеасаблівай індывідуальнасцю, яркай характарнасцю: Матрона («Уваскрэсенне» паводле Л.Талстога), Каробачка («Мёртвыя душы» М.Гогаля), Міс Уордл («Піквікскі клуб» паводле Ч.Дзікенса), Фяклуша, Уліта («Навальніца», «Лес» А.Астроўскага), Анфіса («Тры сястры» А.Чэхава) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1952.

т. 7, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)