Заслона на акно (радзей на дзверы), якую можна падымаць, апускаць або рассоўваць у бакі. Апусціць шторы. Рассунуць шторы. □ Адкінуўшы шчыльную жоўтую штору, маёр зірнуў у акно.Навуменка.[Пакой] злёгку зацяняўся прыапушчанымі шторамі.Ракітны.Ротмістр замкнуў стол і цвёрдаю, хуткаю хадою выйшаў з кабінета ў другія дзверы, завешаныя штораю.Колас.
[Фр. store.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАЛІ́НКАВІЦКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення на Усх. Палессі. Бытаваў у 19—1-й пал. 20 ст. пераважна ў Калінкавіцкім, Светлагорскім і Жлобінскім р-нах. Адметны дасканала распрацаванай і выверанай арнаментыкай натыкання і вышывак, своеасаблівымі, з мноствам пышных Калінкавіцкі строй. Жанчына ў святочным адзенні з гарсэтам. Вёска Яланы Светлагорскага раёна Гомельскай вобл. 1920-я г. фальбонак каўнярамі жаночых кашуль, багата аздобленымі гарсэтамі. Аснову жаночага летняга гарнітура складалі кашуля, спадніца-андарак, фартух, гарсэт, галаўны ўбор.
Кашулю шылі з 3 полак даматканага белага палатна, з прамымі плечавымі ўстаўкамі, адкладным (стаяча-адкладным) прышытым ці здымным каўняром з мноствам пышных фальбонак. Аздаблялі кашулю натыканнем, вышыўкай на каўняры, рукавах, плечавых устаўках, падоле, а таксама карункамі, мохрыкамі, нашыўкамі тканін. Андарак кроілі з 4 полак даматканага сукна ў верт. пункцірныя рознакаляровыя паскі на сакавіта-малінавым фоне («андарак у граты») і ў рознакаляровыя паскі на цёмна-чырвоным фоне, якія ўтваралі буйную клетку («андарак у краты»), Да верху спадніцы, сабранага ў дробныя складкі, прышывалі спец. вытканы пояс. Фартух шылі з 2 полак палатна, злучалі іх дэкар. швом-расшыўкай. Белае поле фартуха натыкалася строгім арнаментам з прамавугольнікаў і квадратаў, гарыз. палос. Гарсэт шылі з тонкага даматканага, злёгку прываленага сукна або фабрычных тканін. Кроіўся прыталеным з баскай у форме 4 кліноў або пышнай фальбоны. Крыссе яго абапал засцежкі аздаблялі нашыўкай тасьмы розных колераў, упрыгожвалі метал. і касцянымі гузікамі, машыннай ці ручной строчкай. Традыц. галаўнымі ўборамі дзяўчат былі вянкі, павязкі накшталт маленькіх ручнікоў — скіндачкі, замужніх жанчын — наміткі, хусткі, чапцы са скіндачкамі, донца якіх вышывалася густым чырвоным арнаментам.
Аснову мужчынскага адзення складалі кашуля з поясам і нагавіцы. Тунікападобная кашуля шылася з белага кужэльнага палатна, аздаблялася паскамі геам. арнаменту на каўняры, пазусе, плячах, рукавах і падоле. Адзенне дапаўнялася галаўным уборам (магерка, аблавуха), скураной кайстрачкай-калітой, скураным чэхлікам для ножыка, грабеньчыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мышкава́ць, мушкава́ць, мушкова́ць ’вынюхваць (пра жывёлу)’, ’шукаць, выведваць, выпытваць’ (Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл.), ’(пра ліса) лавіць мышэй’ (ТСБМ), ’вышукваць і лавіць мышэй’ (ТС), ’шукаць смачнага, перабіраць у ядзе’ (ТС; мазыр., З нар. сл.), драг.мэ́шкатэ, мы́шкаты ’тыкаць, поркаць; злёгку рыць рылам’ (драг., Нар. лекс.; Клім.). Укр.мишкува́ти ’шукаць’, ’лавіць мышэй’, ’перабіраць яду’, польск.myszkować ’лавіць мышэй (пра ліса)’, ’вышукваць пажыву’, ’рыцца’, ’падглядаць’. Паводле Брукнера (350), Варш. сл. (1085), утворана ад myszka. Аднак можна дапусціць, што гэта ўплыў народнай этымалогіі. А тады лексема — балтызм (параўн. літ.mišýti ’мяшаць’). Гл. таксама мышава́ць.
1. Абкурыць злёгку, нямнога. Падкурыць пчол. □ — Нібы чорт зеллем паганым падкурыў хату Супрона Дразда і Змітрука Карча, — казалі сяляне, чуючы кожны дзень, сварку ў іх хатах.Чарот.
2. Падвэндзіць. — Ядлоўцам я .. кумпячкі падкуру, каб не залежваліся.Бажко.Частку [рыбы] засмажылі, а частку падкурылі ды павесілі сушыцца.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсцёбнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго.
Падганяючы, сцебануць злёгку чым‑н. гнуткім. Шашура ўзяў лейцы, лёгка падсцёбнуў каня, і павозка кранулася.Мележ.//перан.Разм. Прымусіць рабіць што‑н. хутчэй, лепш; паскорыць што‑н. — З Пецярбурга, — коратка буркнуў англічанін. І гэта як бы падсцёбнула карчмара. Ён закрычаў: — Хая, Сорка, Клара, Шмуль!.. Паспяшайцеся.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смо́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і смалісты. Ярка на камінку Смольны корч палае.Колас.Ад смольнага паху, разамлелай гарачыні злёгку кружыцца галава, стукае ў скронях.Навуменка.Ведай — лесаруба цяжкая работа, Трэба спрыт і дужасць смольны лес валіць.Хведаровіч.Святло падала на шчаку з ямачкай, на смольныя валасы і зграбную белую шыю.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смугля́вы, ‑ая, ‑ае.
Злёгку смуглы; смуглаваты. Смуглявы тварык. □ На смуглявую, чыстую, дзявочай свежасці скуру брытву браць трэба было самую вострую.Карпюк.// Які мае такую скуру. І вось выходзіць хлопец статны, Крыху смуглявы, малады, Танкіст і песе[ннік] выдатны, І сам прыгожы, хоць куды.Колас.Мікола сапраўды нагадваў цыгана — такі ён быў чорны, смуглявы.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зеленава́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Злёгку зялёны (у 1, 2 знач.); з зялёным адценнем. Зеленаватыя вочы ўмеюць быць злымі і строгімі, хоць сам старшыня чалавек не злы.Колас.З мора насустрач нам адна за другой коцяцца ўзнятыя ветрам зеленаватыя хвалі.Галавач.
2. Недаспелы, зялёны. Жыта пачало хутка даспяваць. Толькі ў нізінах яно было зеленаватым.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Паварушыць злёгку, нямнога; раскідаць, разгрэбці. Падварушыць сена. □ Дзед прысеў.. ля дзверцаў, падварушыў дровы, і праз дзірачкі дзверцаў выбліснулі залатыя прамяні.Сабаленка.
2.перан. Прымусіць рабіць што‑н. лепш, хутчэй; ажывіць справу. Валодзю Іванову трэба правесці ў калгасе камсамольскі сход, падварушыць трохі камсамольцаў, а то прыціхлі нешта.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)