падсямейства млекакормячых сям. пустарогіх атр. парнакапытных. 2 роды, 2 віды: сайгак, або сайга (Saiga tatarica), і аронга, або чыру (Pantholops hodgsoni). Аронга пашырана ў высакагор’ях Тыбета, сайгак — у Сярэдняй і Цэнтр. Азіі, Перадкаўказзі, Ніжнім Паволжы. Жыве статкамі ў стэпах і паўпустынях, робіць сезонныя вандроўкі. Празмерным промыслам да пач. 20 ст. сайгак быў амаль вынішчаны; у выніку ахоўных мер колькасць яго пагалоўя аднавілася.
У сайгака даўж. самцоў да 146 см, выш. ў карку да 80 см (у аронга да 100 см), маса да 50 кг; самкі драбнейшыя. Афарбоўка спіны і бакоў жаўтаватая, бруха белае. Галава вял., нос доўгі, рухавы, хобатападобны. Рогі светла-жоўтыя, паўпразрыстыя, даўж. да 40 см; самкі бязрогія. Расліннаедныя. Палігамы. Нараджаюць звычайна 2 дзіцянят. Аб’ект абмежаванага промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гнаі́ць, гнаю, гноіш, тоіць; незак., каго-што.
Прыводзіць у стан гніення; дапускаць развіццё гнілі ў чым‑н. — От гады печаныя, гэтыя кулакі, хлеб гнояць у зямлі, — сказаў.. [Лопух] са штучнай злосцю.Сабаленка.//перан.Доўгі час трымаць каго‑н. у невыносна цяжкіх умовах. Гнаіць у турме.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
відне́ць, ‑ее; незак.
1.безас. Світаць; святлець. На ўсходзе ўжо віднела. □ [Тодар:] — А цяпер мне ўжо і на дамоўку пара, скора віднець пачне.Кулакоўскі.
2. Віднецца, станавіцца відным, бачным. Віднеюць неба, горы, поле Праз лісцяў сець.Багдановіч.А там далей доўгі шнур віднее з жытцом.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3. Пабыць доўгі час пад моцным цеплавым уздзеяннем. Выпечыся пад паўднёвым сонцам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм. Забавіцца, прабыць занадта доўгі час на пагулянцы. Заспаная гаспадыня адамкнула мне дзверы. — Недзе вы гэтак загуляліся. — Ды так забавіўся трохі.Сабаленка.// Захапіўшыся якой‑н. гульнёй, забыцца на ўсё. Віталік так загуляўся, што не заўважыў, як і прыцемкі нахапіліся.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несканчо́ны, ‑ая, ‑ае.
Надзвычай доўгі; працяглы, бясконцы. Несканчонымі калонамі ішлі на фронт рэзервісты, добраахвотнікі.Мыслівец.За годам год — стагоддзі прамінулі, як хвалі несканчонае ракі.А. Вольскі.// Які не спыняецца; пастаянны. Апрача завывання ветру ў голым голлі ды несканчонага шуму дажджу, .. [чалавек] нічога не пачуў.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Разгладзіцца качалкай, качалкамі. Бялізна добра пракачалася.
2. Правесці які‑н. час лежачы, качаючыся. Але толькі пасля таго, як.. [Мікола] паўгадзіны пракачаўся ў ложку, зразумеў, што заснуць не зможа.Гаўрылкін.//Разм. Праляжаць доўгі час хворым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хво́сцік, ‑а, м.
Памянш.-ласк.да хвост (у 1–8 знач.).
•••
З хвосцікам — з лішкам, з невялікім дабаўленнем. Гадоў.. [Арцёму] было дваццаць з хвосцікам, а ці доўгі быў гэты хвосцік, ён, пэўна, і сам не ведаў.Машара.
Мышыны хвосцік — пра вельмі тонкую касу з рэдкіх валасоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галерэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.
1. Вузкі крыты калідор, які злучае часткі будынка, а таксама балкон уздоўж усяго будынка.
Будынкі злучаны прыгожай галерэяй.
2. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад.
Г. запоўнена гледачамі.
3.Доўгі падземны ход у ваенных збудаваннях, пры горных работах.
4. Спецыяльна ўпарадкаванае памяшканне для выставы мастацкіх твораў.
Карцінная г.
5.перан., чаго. Пералік, шэраг, сістэма чаго-н.
Г. станоўчых вобразаў у рамане.
|| прым.галерэ́йны, -ая, -ае (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
палюдаме́нт
(лац. paludamentum = вайсковы плашч)
1) доўгі прамавугольны плашч з засцежкай на плячы, які насілі ў Стараж. Рыме;
2) тэатр.занавес, які заслона, якая ўтварае над сцэнай нібыта скляпенне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)