непатрэбшчына, ‑ы, ж.

Разм.

1. Тое, у чым няма патрэбы, неабходнасці. Нельга, каб пачатак у апавяданні быў вялы, доўгі, загрува[шч]аны ўсякай непатрэбшчынай. Скрыган. // Непатрэбныя рэчы, хлам. Стары хляўчук быў застаўлены каністрамі, вёдрамі, завалены рознай непатрэбшчынай. Ваданосаў.

2. Глупства, бязглуздзіца, лухта. Трэба было перапыніць Яўгена, не даць нагаварыць непатрэбшчыны. Савіцкі. [Арцём Іванавіч] ішоў, а ў галаву лезла ўсялякая непатрэбшчына. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)