кары́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Масавае відовішча ў Іспаніі і ў некаторых іншых краінах: бой тарэадора з быком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карыяты́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ты́д і -аў, ж.

Калона, апора ў будынку ў выглядзе жаночай фігуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

качага́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Памяшканне, дзе знаходзяцца топкі паравых катлоў.

|| прым. качага́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кве́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Градка, клумба, агародзік, дзе растуць кветкі.

К. перад вокнамі.

|| прым. кве́тнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клубняпло́ды, -аў, адз. -ло́д, -а, М -дзе, м.

Харчовыя, кармавыя і тэхнічныя расліны, якія ўтвараюць на падземных сцёблах клубні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кругагля́д, -а, М -дзе, м.

1. Прастора, якую можна ахапіць позіркам.

2. перан. Аб’ём ведаў, інтарэсаў.

Пашыраць свой к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

леапа́рд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Буйны драпежнік сямейства кашэчых з плямістай шэрсцю.

|| прым. леапа́рдавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагэ́туль, прысл.

1. Да гэтага часу.

Дзе ты блукаў д.?

2. Да гэтага месца.

Ад горада д. дваццаць кіламетраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дво́рышча, -а, мн. -ы, -рышч і -аў, н. (гіст.).

Месца, дзе раней быў двор, жыллё радавітай асобы.

Радзівілава д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзянні́к, дзенніка́, мн. дзеннікі́ і дзенніко́ў, м.

Някрытая загарадка на дварэ, дзе знаходзіцца жывёла ўдзень і ў добрае надвор’е.