Ландэ́рак ’бітон, посуд для малака’ (гродз., КЭС), ландэр ка ’нешта з хатняга начыння’ (Сержп. Грам.). Відавочна, злайдачае, польск. landara ’нешта вялізнае, нязграбнае’. Гэта значэнне развілося з ’крытая, вялікая нязграбная карэта’ < ’карэта для падарожжаў’. Польск. landara ез ням. Landauer (Wagen) < Landau — назва горада ў Баварыі (Варш. сл., 2, 682; Фасмер, 2, 456; Слаўскі, 4, 45). Суф. -арак па аналогіі да цабэрак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапасты1 ’вушы з аўчыны ў шапцы з суконным верхам’ (Кольб.) — відавочна, лопасты (лопасці) (?).

Лапа́сты2, лапастый сніг ’снег, які падае камякамі’ (Сіг.), кам. лапатый ’шырокі, шыракалісты’ (Сл. паўн.-зах.), укр. лапатий ’з вялікімі лапамі’, ’лапавідны’, ’вялікія камякі (снегу)’, ’вялікія плямы (матэрыял)’. Да лапах (гл.). Аб утварэнні прыметнікаў з суф. ‑ат‑ы ад назваў частак цела гл. Бел. гр. I, 200–201.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліцэнзія ’дазвол дзяржаўных органаў на выкарыстанне чаго-небудзь’, відавочна, запазычана ў наш час з рус. мовы, хаця мае аналаг у ст.-бел. лиценция ’дазвол’, ’свабода’ (1603 г.), якое запазычана са ст.-польск. licencyja ’свабода, адыход ад агульных правіл, дазвол’ (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 40) < с.-лац. licentia ’дазвол на выкладанне ва універсітэце’ < лац. ’воля, свабода’ (Слаўскі, 4, 226–227).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́чны1 ’шматлікі’ — гл. лі́чна.

Лі́чны2 ’прывабны, статны’ (Ян.), польск. падгальск. liczny, ст.-чэш. líčný, чэш. lícný, славац. líčny, славен. líčen, серб.-харв. ли̑чан, макед. личен, балг. личен. Прасл. lič‑ьnъjь ’статны, прыгожы’. Да лік2 < ліцо < lice (гл.). Відавочна, на развіццё семантыкі аказаў уплыў дзеяслоў ličiti ’фарміраваць, аздабляць, упрыгожваць’ (Слаўскі, 4, 244–245; Трубачоў, Эт. сл., 15, 85–87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вымага́ць (БРС, Нас., Гарэц., Касп., Шат., Бяльк., Яруш., КЭС, лаг.; Бір. Дзярж.). Рус. вымога́ть, укр. вимага́ти, польск. wymagać, чэш. vymáhati, славац. vymáhať. Ад вы‑ і ‑магаць, дзе другая частка, відавочна, узята з дзеясловаў тыпу памагаць, якія з’яўляюцца ітэратывамі ад дзеясловаў зак. тр.; параўн. рус. вымочьвымагаць (Шанскі, 1, В, 226). Аб дээтымалагізацыі гэтага дзеяслова гл. Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 1949, 194.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяртахла́ ’неўраўнаважаная, легкадумная жанчына’ (дзярж., Нар. сл.) утворана, відавочна, ад *вяртуха́ць (гл.) і экспрэсіўнага суф. ‑л‑а, які ўтварае назоўнікі, што абазначаюць асоб паводле іх якасных прыкмет. Экспрэсіўнасць слова садзейнічала таму, што націск перайшоў на апошні склад, а гэта ў сваю чаргу — выпадзенню галоснай асновы перад суф. ‑л‑а (якая маецца, напрыклад, у словах: завадзіла, запявала, абдзірала і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барс1 ’барс’. Рус. барс (з XVI ст.), укр. барс (з XVIII ст.). Запазычанне з цюрк. bars, pars ’тыгр, пантэра, рысь’. Фасмер, 1, 128 (там і літ.); Шанскі, 1, Б, 48.

Барс2 ’барсук’ (Інстр. II). Відавочна, форма, што ўзнікла скарачэннем з барсу́к (гл.). Такая ж самая з’ява і ў літ. мове, дзе barsas ’тс’ < bars(i)ùkas (гл. Фрэнкель, 1, 35).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мані́шка ’нагруднік, прышыты (прышпілены) да мужчынскай кашулі’, ’накладка на правую частку прарэха ў мужчынскіх штанах’ (ТСБМ, Жд. 1, Бяльк., Сл. ПЗБ). Укр. мани́шка, букав. мані́шка ’кветка, вышытая на матэрыі і прышытая да адзежы’, рус. манишка ’нашыўка на грудзях’. Польск. maniszka з рус. мовы. Відавочна, рускае з-за суфікса ‑ішк‑а. Да мана́ < мані́ць (гл.) у першасным значэнні ’нешта прыцягальнае, прывабнае’ (КЭСРЯ, 192–193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мачу́начкі, мочу́ночкі ’ежа з сухога хлеба, солі і цыбулі, залітых варам’ (нараўл., Вешт.). Да мачонік (гл.). Аб пераходзе о > у гл. Карскі (1, 117–123). Вештарт (Бел.-рус. ізал., 18) гаворыць аб лексеме гом. мачу́нкі ’рулі’ як аб запазычанні з рус. мовы. Відавочна, калька з балт. крыніцы накшталт мурцоўка ’тс’, якая з’яўляецца роднаснай з літ. mùrti ’мокнуць, рабіцца вязкім’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуэ́ль ’дуэль’ (БРС). Рус. дуэ́ль, укр. дуе́ль. Паводле Фасмера, 1, 557 (так і Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 220), з ням. Duell (< лац.) або прама з лац. duellum ’тс’. Дуэля́нт ’дуэлянт’ (БРС), відавочна, з рус. дуэля́нт ’тс’ (якое, паводле Шанскага, там жа, з ням. Duellant); дуэлі́ст ’тс’ (БРС) з рус. дуэли́ст ’тс’ (а гэта з франц. duelliste; гл. Шанскі, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)