ГВАЗДЗІКО́ВЫЯ (Caryophyllaceae),

сямейства кветкавых двухдольных раслін з парадку гваздзікакветных (Caryophyllales). Каля 80 родаў і больш за 2000 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераных і арыдных абласцях Паўн. паўшар’я, асабліва ў Міжземнамор’і і Ірана-Туранскай фларыстычнай вобласці. На Беларусі 25 родаў (найб. вядомыя вапнаўка, галадок, гваздзік, гладун, зорка, зоркаўка, куколь, мыльнік, пясчанка, светнік, свінакроп, смалёўка, смалянка, смолка, ясколка) і больш за 70 відаў. Некат. з іх занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. Растуць у лясах, хмызняках, на лугах, балотах, палях, па берагах рэк.

Шмат- або аднагадовыя травяністыя расліны, рэдка паўкусты і кусты. Лісце простае, звычайна суцэльнае, супраціўнае, найчасцей без прылісткаў. Кветкі ў рознага тыпу суквеццях, рэдка адзіночныя, двухполыя ці аднаполыя, 5-членныя, з двайным калякветнікам ці без пялёсткаў, апыляюцца насякомымі. Завязь верхняя. Плады розных тыпаў (звычайна каробачка, арэшка- ці ягадападобныя). Лек., тэхн., меданосныя, харч., кармавыя і каштоўныя дэкар. расліны, некат. віды — ядавітыя і пустазелле.

Г.​У.​Вынаеў.

т. 5, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шта́нга

(ням. Stange)

1) металічны прут як састаўная частка многіх інструментаў, механізмаў (напр. буравая ш.);

2) бакавая стойка (часам і верхняя перакладзіна) футбольных і хакейных варот;

3) спартыўны снарад у выглядзе металічнага прута з дыскамі на абодвух канцах для заняткаў цяжкай атлетыкай.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сена́т

(лац. senatus)

1) вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Стараж. Рыме рэспубліканскага перыяду;

2) вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова ў царскай Расіі;

3) верхняя заканадаўчая палата парламента ў ЗША, Францыі і некаторых іншых краінах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Спанцы́ркаверхняя жаночая кароткая вопратка’ (ТС). Бадаць, праз польск. spencer, spencerek ‘кароткая куртка, каптан’, ням. Spéncer, Spénzer ‘жаночая кофта; вузкі каптан’. Запазычана з англ. spencer ‘куртка, кароткі сурдут’, што паходзіць ад імені лорда Спенсера, які ў 1796 г. увёў ва ўжытак такі тып адзення (Брукнер, 508; Фасмер, 3, 733; ЕСУМ, 5, 368).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стальні́цаверхняя дошка, крышка стала’ (ТСБМ, Янк. 1), ‘дошчачка, на якой рэжуць сала, мяса, крышаць капусту і інш.’ (Сл. ПЗБ), ‘дошка столі’ (Янк. 1), стольні́ца ‘шуфляда ў стале’ (ТС), столны́ця, столнэ́ца ‘паверхня стала’, ‘шуфляда ў стале’, ‘дошчачка, на якой рэжуць гародніну, мяса’ (Сл. Брэс.). Дэрыват ад прым. *стольны < стол з суф. ‑іц(а).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дах, ‑у, м.

1. Верхняя частка будынка, якая пакрывае яго і засцерагае ад дажджу, ветру і пад. Злева, пры канцы вёскі, стаяў дом валаснога праўлення з двума высокімі чырвонымі комінамі над пачарнелым дахам. Колас. На ўзгорку стаяў бела-ружовы двухпавярховы будынак з вясёлым чарапічным дахам. Васілевіч.

2. Пра дом, жыллё, прытулак. Хлапец гадаваўся пры старой жанчыне, але меў свой дах над галавой. Самуйлёнак.

•••

Пад адным дахам — у адным доме, у адной кватэры з кім‑н.

[Ням. Dach.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руба́шка

1. (одежда) кашу́ля, -лі ж., саро́чка, -кі ж.;

ве́рхняя руба́шка ве́рхняя кашу́ля (саро́чка);

ни́жняя руба́шка спо́дняя кашу́ля (саро́чка);

шёлковая руба́шка шаўко́вая кашу́ля (саро́чка);

2. карт. пле́чы, род. плеч и плячэ́й ед. нет;

3. (оболочка плода в утробе матери) кашу́ля, -лі ж., саро́чка, -кі ж.;

4. (суперобложка) тип. суперво́кладка, -кі ж.;

5. (оболочка) спец. абало́нка, -кі ж.;

роди́ться в руба́шке нарадзі́цца ў кашу́лі (у саро́чцы);

оста́ться (оста́вить) в одно́й руба́шке заста́цца (пакі́нуць) у адно́й кашу́лі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БАЗІ́ЛІ́КА (ад грэч. basilikē царскі дом),

выцягнуты, прамавугольны ў плане будынак, падзелены падоўжнымі радамі калон ці слупоў на некалькі (звычайна 3 ці 5) частак (т.зв. караблёў, ці нефаў), якія маюць самастойныя перакрыцці. Сярэдні гал. неф заўсёды вышэйшы за бакавыя, верхняя частка яго сцен, прарэзаная вокнамі, выступае над дахамі бакавых нефаў. Перад уваходам базілікі — папярочны прытвор (нартэкс), а ў процілеглым канцы сярэдняга, большага па шырыні нефа — паўкруглы выступ (апсіда), накрыты паўкупалам. Першапачаткова базілікі мелі драўлянае перакрыцце, якое пазней замянілі мураваным скляпеністым. У Стараж. Рыме базілікі выкарыстоўваліся як судовыя залы, рынкі, біржы і інш. Пазней базіліка стала адным з асн. тыпаў хрысц. храмаў, пашырылася ў візантыйскай, сірыйскай, раманскай і гатычнай архітэктуры, а таксама ў архітэктуры Адраджэння і барока. На Беларусі базілікі з’явіліся ў канцы 16 ст., пашырыліся ў 18 ст. Найчасцей выкарыстоўваліся ў культавых хрысц. будынках (каталіцкіх, праваслаўных і уніяцкіх), зрэдку — у ратушах (Слуцк), сінагогах (Слонім).

Базіліка Санта-Сабіна ў Рыме. 432 г.

т. 2, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНФІГУРА́ЦЫІ ПЛАНЕ́Т,

пэўныя становішчы планет адносна Сонца і Зямлі. Характарызуюцца вуглом планета—Зямля—Сонца, які наз. элангацыяй. Становішча нябеснага цела пры элангацыі 0° наз. злучэннем, 180°процістаяннем, 90°квадратурай.

Для ніжніх планет, арбіты якіх знаходзяцца ўнутры арбіты Зямлі, адрозніваюць ніжняе і верхняе злучэнні, найб. зах. і ўсх. элангацыі. Для вызначэння найб. элангацыі праводзяць датычную да арбіты планеты, што праходзіць праз Зямлю. Планета, якая знаходзіцца у пункце дотыку, мае найб. элангацыю. Для верхніх планет, арбіты якіх знаходзяцца па-за арбітай Зямлі, адрозніваюць процістаянне, злучэнне, зах. і ўсх. квадратуры. Ніжняя планета знаходзіцца бліжэй за ўсё да Зямлі ў момант ніжняга злучэння і далей за ўсё у момант верхняга. Верхняя планета найб. набліжаецца да Зямлі у процістаянні і аддаляецца пры злучэнні. Аналагічна К.п. вызначаюцца канфігурацыі Месяца, малых планет, камет і інш. Месяцавыя канфігурацыі характарызуюцца фазамі Месяца.

А.​А.​Шымбалёў.

Канфігурацыя планет: 1 — злучэнне; 2 — процістаянне; 3. 4 — ніжняе і верхняе злучэнні; 5, 6 — усходняя і заходняя элангацыі; 7, 8 — усходняя і заходняя квадратуры.

т. 8, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАПІТЭ́ЛЬ (ад позналац. capitellum галоўка) у архітэктуры, пластычна вылучаная верхняя частка верт. апоры (слупа ці калоны) або пілястры, якая перадае на іх нагрузку ад архітрава і размешчаных вышэй яго частак будынка; элемент арх. ордэра.

Узнікла ў краінах Стараж. Усходу. У Стараж. Грэцыі склаліся тыпы К.: дарычная, іанічная, карынфская, у архітэктуры Стараж. Рыма — кампазітная і тасканская. Адметныя маст. фермы створаны ў архітэктуры сярэдневяковай Візантыі, Японіі, Сярэдняй Азіі, Кітая, стараж.-рус. архітэктуры, раманскім і гатычным дойлідстве Еўропы. У эпоху Адраджэння, у архітэктуры барока і класіцызму выкарыстоўвалі розныя варыяцыі класічных К. у спалучэнні з мясц. арнаментальнымі матывамі.

На Беларусі вядомы з 12 ст. ў мураванай архітэктуры. У 16—19 ст. былі пашыраны ўсе віды К. ў збудаваннях стыляў рэнесансу, барока, класіцызму. К. у якіх класічныя формы трактаваліся ў мясц. маст. традыцыях, сустракаюцца ў драўляным дойлідстве і пабудовах 19 — пач. 20 ст. Шырока выкарыстоўвалася ў архітэктуры 1950-х г.

С.​А.​Сергачоў.

Капітэлі: іанічная (уверсе) і карынфская.

т. 8, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)