1. Які мае адносіны да ракі. Рачная вада. Рачны бераг. Рачны пясок. □ Вопратка на людзях была мокрая, забруджаная, з прыліпшай да яе зямлёй, торфам, рачным глеем.Шамякін.// Які жыве ў рацэ. Рачная рыба. Рачны акунь.
2. Прызначаны для плавання па рацэ, звязаны з работай на рацэ. Рачны транспарт. Рачны вакзал. Рачны млын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
péitschenvt хваста́ць, біць (пугай);
die Wéllen ~ den Strand хва́лі б’ю́цца аб бе́раг;
der Régen péitscht ans Fénster дождж сту́кае [б’е] y акно́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
рускі мараплавец. Адмірал. У 1803—06 удзельнічаў у 1-м рускім кругасветным плаванні пад камандай І.Ф.Крузенштэрна. У 1819—21 узначальваў кругасветную экспедыцыю ў Антарктыку на шлюпах «Усход» (камандзір Белінсгаўзен) і «Мірны» (камандзір М.П.Лазараў). У 1819 адкрыта некалькі а-воў на Пд Атлантычнага ак. 28.1.1820 экспедыцыя адкрыла Антарктыду. У 1821 — адкрыты в-аў Пятра I і бераг Зямля Аляксандра I, шэраг астравоў у трапічнай ч. Ціхага ак. У 1828—29 удзельнічаў у рус.-тур. вайне. Імем Белінсгаўзена названа мора каля берагоў Антарктыды, мыс на Паўд. Сахаліне і в-аў у архіпелагу Туамоту.
Тв.:
Двукратные изыскания в Южном Ледовитом океане и плавание вокруг света в продолжение 1819, 1820, 1821 гг., совершенные на шлюпах «Восток» и «Мирный»... 3 изд. М., 1960.
рускі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт. Расіі (1966). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1943), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1957). З 1943 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. Гал. балетмайстар ленінградскіх Малога т-ра оперы і балета (з 1962), т-ра імя Кірава (з 1973), мюзік-хола (1979—92). З 1946 выкладчык Ленінградскага харэагр. вучылішча, з 1966 Ленінградскай (цяпер С.-Пецярбургскай) кансерваторыі, з 1992 маст. кіраўнік Акадэміі рускага балета. Сярод лепшых партый: Шурале («Шурале» Ф.Яруліна), Нуралі («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса). Паставіў балеты «Бераг надзеі» А.Пятрова, «Канёк-Гарбунок» Р.Шчадрына, «Ленінградскую сімфонію» і «Адзінаццатую сімфонію» на муз. Дз.Шастаковіча, «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага і інш. Сярод вучняў В.Елізар’еў, Г.Маёраў, Р.Нурыеў, М.Барышнікаў. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́МУЛ (Romulus),
заснавальнік Рыма і першы рымскі цар [753—716 да н.э.]. Паводле стараж.-рым. падання Р. і яго брат-блізня Рэм былі сынамі весталкі Рэі Сільвіі і бога вайны Марса. Кінутых паводле загаду дзядзькі Рэі Амулія ў р. Тыбр братоў-немаўлят рака вынесла на бераг. Ваўчыца выкарміла іх сваім малаком (Капіталійская ваўчыца), пасля братоў знайшоў пастух Фаўстул, які разам з жонкай выхаваў іх. Р. і Рэм вярнулі свайму дзеду Нумітару царскую ўладу над Альба-Лонгай, несправядліва захопленай Амуліем, а на месцы свайго выратавання заснавалі горад. Падчас сваркі Р. забіў Рэма і стаў адзіным уладаром горада, які атрымаў яго імя. Ва ўяўленнях нашчадкаў Р. быў ініцыятарам выкрадання сабінянак, заснавання рым. сената, курый, арганізацыі войска, падзелу грамадзян на патрыцыяў і плебеяў. Пасля смерці Р. абагаўлёны, пазней атаясамліваўся з богам Квірынам.
1.(1і2ас.неужыв.). Растаць, растапіцца зверху, з краёў і пачаць сцякаць, пакрываючы што‑н. рэшткамі растопленага рэчыва. Свечка аплыла.
2. Ацячы, заплыць тлушчам; азызнуць. Твар аплыў.
3.(1і2ас.неўжыв.). Пад дзеяннем вады, вільгаці пачаць апаўзаць. Бераг аплыў.
4. Тое, што і абплысці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мно́ства, ‑а, н.
1. Вельмі вялікая колькасць каго‑, чаго‑н. Пачаўся сход, і ад мноства людзей загула, загаманіла хата.Адамчык.Насупраць, куды свяціла сонца, бераг быў высокі, абрывісты, .. [з] мноствам пячорак, каля якіх з гуллівым і заклапочаным шчэбетам увіхаліся стрыжы.Брыль.
2. У матэматыцы — сукупнасць элементаў, якія вылучаны ў асобную групу па якой‑н. агульнай прыкмеце. Тэорыя мностваў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патанцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што і без дап.
Танцаваць некаторы час; пратанцаваць. [Астапчык:] Што ж вы сядзіце тут? Пайшлі б патанцавалі, і дзяўчатам вашым было б весялей з вамі.Машара.У рэстаране граў духавы аркестр. Алена запрасіла Сашку патанцаваць.Гроднеў.Раніцай .. [Чыжык] зноў расклаў агонь. Патанцаваў каля яго, каб сагрэцца, паснедаў і зноў выйшаў на бераг.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераплы́сцііпераплы́ць, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. пераплыў, ‑плыла, ‑ло; зак., што, церазшто і без дап.
Пераадолець водную прастору ўплаў або плывучы на чым‑н. Пераплысці раку на лодцы. Пераплысці на другі бераг. □ Доўга Гэлька змагалася з бурлівымі хвалямі, стараючыся пераплысці вір...Чарот.Разведчык .. ледзь-ледзь пераплыў цераз Нёман на раненым кані.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)