БАРА́НАЎ (Валянцін Уладзіміравіч) (н. 24.6.1949, Мінск),

бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Д тэхн. н.(1991), праф. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971), працуе ў ім (цяпер Бел. дзярж. ун-т інфарматыкі і радыёэлектронікі). Навук. працы па тэхналогіі танкаплёначных элементаў. Распрацаваў фізіка-хім. асновы тэхналогіі шматслойных структур на базе пераходных металаў, іх сіліцыдаў і аксідаў для вытв-сці вырабаў цвердацельнай электронікі і мікраэлектронікі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.

Тв.:

Пленочные токопроводящие системы СБИС. Мн., 1989 (разам з А.​П.​Дастанкам, В.​В.​Шаталавым).

т. 2, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНІШЧУ́К (Аляксандр Рыгоравіч) (н. 10.8.1934, г. Томск, Расія),

бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д тэхн. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. Вучылішча (1956), дзе працаваў. З 1989 у Бел. дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацаваў геам. тэорыю ўзгаднення, на падставе якой вырашаны шэраг задач праектавання радыётэхн. канструкцый і сістэм з аптымальнымі энергет. характарыстыкамі ў рознай паласе частот.

Тв.:

Радиоприемные устройства РЭС. Мн., 1984 (разам з Р.​П.​Чугуновым);

Радиоприемные устройства радиоэлектронной техники. М., 1992 (у сааўт.).

т. 1, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАШКІ́РАЎ (Леанід Андрэевіч) (н. 24.12.1930, г. Рыльск Курскай вобл., Расія),

бел. фізікахімік. Д хім. н. (1973), праф. (1987). Скончыў Варонежскі ун-т (1954). З 1959 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1985 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. даследаванні па вывучэнні магнітных уласцівасцяў, механізма і кінетыкі цвердафазных рэакцый у сістэмах аксідаў металаў і стварэнні на іх аснове матэрыялаў для электроннай тэхнікі (ферытаў, звышправаднікоў, сегнетаэлектрыкаў).

Тв.:

Механизм и кинетика образования ферритов. Мн., 1988 (разам з У.​У.​Паньковым).

т. 2, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІШНЯКО́Ў (Уладзімір Анатолевіч) (н. 12.6.1950, г. Рыбінск, Расія),

бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Д тэхн. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1972). З 1973 у Бел. дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1996 у Вышэйшым каледжы сувязі. Навук. працы па стварэнні інавацыйных сістэм кіравання і навучання, тэорыі інтэлектуальнага кіравання прамысл. аб’ектамі.

Тв.:

Системное обеспечение микроЭВМ. Мн., 1990 (разам з А.​А.​Пятроўскім);

Аппаратнопрограммные средства процессоров логического вывода. М., 1991 (разам з Дз.​Ю.​Буланжэ, А.​В.​Германам).

т. 4, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎСЯ́НІКАЎ (Сцяпан Рыгоравіч) (27.7.1922, в. Акцябр Жлобінскага р-на Гомельскай вобласці — 10.5.1983),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1973), праф. (1974). Засл. эканаміст Беларусі (1972). Скончыў Усесаюзны завочны ін-т сав. гандлю (1955). З 1951 у Мін-ве сельскай гаспадаркі БССР, з 1955 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Працы па бухгалтарскім уліку, рэвізіі і эканам. аналізе ў сельскай гаспадарцы: «Асновы бухгалтарскага ўліку» (2-е выд., 1970, разам з М.​У.​Дэмбінскім), «Аналіз прыбытку і ўзроўню рэнтабельнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў» (1979) і інш.

т. 2, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЕМІДО́ВІЧ (Леанід Аляксандравіч) (н. 10.7.1937, Казань),

бел. геолаг. Д геолага-мінералагічных н. (1981), праф. (1989). Скончыў Казанскі ун-т (1959). З 1959 у Бел. геолага-разведачным НДІ (з 1970 нам. дырэктара, у 1975—83 дырэктар). З 1983 у БДУ. Навук. працы ў галіне геалогіі, пошуку і разведкі нафтавых і газавых радовішчаў. Стварыў схемы класіфікацыі парод-калектараў, стадый і этапаў літагенезу.

Тв.:

Формирование коллекторов нефтеносных комплексов Припятского прогиба. Мн., 1979. Литология и коллекторские свойства подсолевых девонских отложений Припятского прогиба. Мн., 1980.

т. 6, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗМІ́ТРЫЕЎ (Міхаіл Апанасавіч) (н. 23.9.1921, в. Барсукі Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д пед. н. (1993), праф. (1994). Чл.-кар. Бел. акадэміі адукацыі (з 1995). Засл. настаўнік БССР (1964). Скончыў БДУ (1950). Працаваў настаўнікам. З 1974 рэктар Мазырскага пед. ін-та. З 1985 у Гомельскім ун-це. Аўтар прац па гісторыі педагогікі і асветы, тэарэтычна-метадычных праблемах адукацыі і навучання, працоўнага выхавання («Тэксты лекцый па дыдактыцы». 1981; «Тэорыя адукацыі і навучання», 1989, і інш.).

т. 6, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЛАТАРО́ВА (Марыя Міхайлаўна) (17.9.1907, г. Вазнясенск, Украіна — 14.2.1979),

бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д мед. н. (1951), праф. (1952). Скончыла Адэскі мед. ін-т (1930). У 1951—54 заг. кафедры Віцебскага мед. ін-та. З 1954 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па лячэнні эпідэмічнага кан’юнктывіту, па вызначэнні афтальмалагічных прыкмет пры розных хваробах.

Тв.:

Офтальмологические симптомы при различных заболеваниях организма. Мн., 1965;

Офтальмологические симптомы при болезнях ЛОР-органов и полости рта. Мн., 1969;

Избранные разделы клинической офтальмологии // Офтальмалогия. Мн., 1973.

т. 6, с. 508

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЕ́СНІКАЎ (Віталь Леанідавіч) (н. 21.6.1936, пас. Зернесаўгас Занальнага р-на Алтайскага краю, Расія),

бел. вучоны ў галіне цэлюлозна-папяровай вытв-сці. Д тэхн. н. (1987), праф. (1988). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1958). З 1965 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. працы па вывучэнні калоідна-хім. узаемадзеянняў у водных мікрагетэрагенных сістэмах. Распрацаваў тэорыю гетэраадагуляцыі ўмацавальных гідрадысперсій палімераў.

Тв.:

Повышение экологической безопасности химико-технологических систем путем гетероадагуляции гидродисперсий полимеров // XV Менделеевский съезд по общей и прикладной химии. Мн., 1993. Т 4.

т. 7, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНАПЕ́ЛЬКА (Валерый Канстанцінавіч) (н. 7.1.1948, пас. Дымаўшчына Віцебскага р-на),

бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д тэхн. н. (1990 праф. (1992). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971). З 1974 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1996 у Вышэйшым каледжы сувязі. Навук. працы па тэорыі інфармацыі, тэорыі кадзіравання, лічбавай апрацоўцы інфармацыі, распрацоўцы звышвялікіх інтэгральных схем і сістэм на іх аснове, у т. л. сістэм памяці.

Тв.:

Надежное хранение информации в полупроводниковых запоминающих устройствах М., 1986 (разам з У.​В.​Лосевым).

т. 7, с. 570

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)