цягавая прылада для розных малагабарытных трансп. і с.-г. машын і механізмаў. Прызначана для механізацыі работ на прысядзібных участках, напр., ворыва, баранавання, апрацоўкі міжрадкоўяў бульбы і буракоў, кашэння травы, транспартавання грузаў, выканання работ з навяснымі механізмамі, у т. л. з прыводам ад вала адбору магутнасці. Зманціравана на 1-восевым шасі, мае аўтаномны рухавік. На Беларусі выпускаецца М. МТЗ-0,5 «Беларусь» з камплектам адпаведных механізмаў.
Мотаблок МТЗ-0,5 «Беларусь» з камплектам абсталявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСКА́ТНЫ АРЭ́Х,
насенне з пладоў мускатніку духмянага (Myristica fragrans). Культывуюць у тропіках абодвух паўшар’яў. Плод — яйцападобная аранжава-жоўтая мясістая ягада даўж. 4—6 см. Пры выспяванні скурка і мякаць плода расшчапляюцца кальцавой верт. трэшчынай і адкрываюць цёмна-бурае насенне, часткова ўкрытае ярка-чырв. сакаўным прынасеннікам. Высушаны прынасеннік ужываецца як прыправа і наз. мускатным цветам або мацысам. Духмянае ядро пасля апрацоўкі выкарыстоўваюць у харч. і тытунёвай прам-сці, кулінарыі, медыцыне, парфумерыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЎНЫ́ЛАЎ (Барыс Аляксандравіч) (3.10.1908, г. Данкоў Ліпецкай вобл., Расія),
расійскі глебазнавец, аграхімік і рысавод. Чл.-кар.АНСССР (1970). Акад. УАСГНІЛ (1966). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Далёкаўсходні с.-г.ін-т (1935). З 1964 у Далёкаўсходнім філіяле Сіб. аддзялення АНСССР. З 1973 ва Усесаюзным НДІ рысу УАСГНІЛ (нам. дырэктара). Навук. працы па фіз. хіміі ўласцівасцей глебы, распрацоўцы аграхім. прыёмаў павышэння ўрадлівасці глебы рысавых палёў. Прапанаваў новыя прыёмы апрацоўкі глебы, унясення ўгнаенняў, догляду пасеваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗВЕ́ДКА ВАЕ́ННАЯ,
сукупнасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца з мэтай здабывання, апрацоўкі і вывучэння звестак аб праціўніку, у т. л. магчымым, яго ўзбр. сілах, ваен.-эканам. патэнцыяле і інш. Вядзецца спец. падраздзяленнямі, разведчыкамі і інш. Падзяляецца на стратэг., аператыўную і тактычную; наземную, паветр., касм., марскую, спецыяльную. Адрозніваюць Р.в.: радыётэхн., артыл., інж., радыяцыйную, хім., біял. і інш. У Р.в. выкарыстоўваюць арбітальныя станцыі, штучныя спадарожнікі Зямлі, авіяцыю, разведвальна-ўдарныя комплексы, лазерныя, тэлевізійныя, магнітаметрычныя і інш. прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЕ́Ц,
пачатковы аддзел 4-камернага страўніка жвачных жывёл. Размешчаны ў левай палавіне брушной поласці. Аб’ём Р. — да 80% ад аб’ёму страўніка. Сценкі складаюцца з 3 абалонак: серознай (вонкавай), мышачнай (сярэдняй) і слізістай (унутранай). Слізістая абалонка падзелена на кішэні, у якіх затрымліваецца харч. маса. У Р. расл. кармы перамешваюцца, расшчапляюцца пад уздзеяннем бактэрый і прасцейшых, усмоктваюцца лятучыя кіслоты. Пасля апрацоўкі ў Р. харч. маса зноў адрыгваецца ў ротавую поласць ці трапляе. ў сетку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛО́ТНІЦТВА,
выраб рэчаў з каштоўных металаў; від ювелірнага мастацтва. Шырока вядома ў Стараж. Егіпце, Грэцыі, Амерыцы, краінах Усходу, сярэдневяковых Індыі і Кітаі, краінах Еўропы 15—18 ст. На Беларусі вядома з часоў жал. веку (7—6 ст. да н.э. — 8—9 ст.н.э.). Найб. пашырана як гар. рамяство ў 12—18 ст.Бел. майстры-злотнікі валодалі рознымі тэхнікамі апрацоўкі (ліццё, коўка, чаканка, гравіраванне) і аздаблення металаў, пераважна серабра (залачэнне, чарненне, зярненне, пацініраванне). Выраблялі посуд, абклады кніг і абразоў, крыжы, дарахавальніцы і інш. Шэдэўр З. часоў сярэдневякоўя — крыж Ефрасінні Полацкай работы Лазара Богшы (1161). У 16—17 ст. майстэрні і цэхі злотнікаў існавалі ў Віцебску, Брэсце, Кобрыне, Гродне, Магілёве, Нясвіжы, Слуцку і інш. У 2-й пал. 17 ст. больш за 50 бел. злотнікаў, пераважна з Віцебска, Полацка, Магілёва, працавалі ў Залатой, Сярэбранай і Аружэйнай палатах Маскоўскага Крамля, у т. л. П.Заборскі, В.Карпаў, М.Логінаў, Я.Магілёвец і інш. Яны выраблялі посуд, абклады абразоў і кніг, зброю. Пашырэнне мех.апрацоўкі металаў у сярэдзіне 19 ст. прывяло да заняпаду 3.
Я.М.Сахута.
Да арт.Злотніцтва. Абклад абраза. Пач. 17 ст.Да арт.Злотніцтва. Пацір з Навагрудка. 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЕННЯЗНА́ЎСТВА,
навука пра насенне, яго будову і развіццё, умовы фарміравання ўраджайных і пасяўных якасцей, пра метады ацэнкі і кантролю насеннага матэрыялу. Вывучае жыццё насення з моманту апладнення яйцаклеткі на мацярынскай расліне да ўтварэння новай расліны. Батанічнае Н. (карпалогія) даследуе насенне і плады дзікарослых раслін, сельскагаспадарчае Н. (раздзел аграноміі) вывучае насенне культурных раслін і з’яўляецца тэарэт. асновай насенняводства. Цесна звязана з батанікай, генетыкай, біяхіміяй і інш. навукамі, карыстаецца іх метадамі даследаванняў. На Беларусі пачатак развіцця Н. звязаны з працамі І.А.Сцебута. Пытанні Н. распрацоўваюцца ў НДІ Акадэміі агр. навук Беларусі: земляробства і кармоў, пладаводства, агародніцтва, бульбаводства, БСГА, Гродзенскім с.-г. ін-це, абласных і спецыялізаваных с.-г. доследных станцыях і інш. Даследаванні па Н. лясных культур вядуцца ў Бел.тэхнал. ун-це, ін-тах лесу, эксперым. батанікі, генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі і інш. Распрацаваны спосабы паскоранага размнажэння перспектыўных сартоў. Удасканалены метады аналізу жыццяздольнасці насення, энергіі яго прарастання, усходжасці, сілы росту і інш. паказчыкаў, спосабы насенняводства для вытв-сці эліты, тэхналогіі ўборкі, пасляўборачнай апрацоўкі і захоўвання насення вышэйшых рэпрадукцый, распрацаваны фізіял., хім. і фіз. спосабы перадпасяўной апрацоўкі насення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ізацыяна́ты
(ад іза- + цыян)
арганічныя рэчывы, якія маюць адну або некалькі ізацыянатных груп, звязаных з арганічным радыкалам; выкарыстоўваюцца для атрымання поліурэтанаў, пестыцыдаў, для апрацоўкі тканін і скуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэрміна́л
(англ. terminal, ад лац. terminalis = заключны, канчатковы)
1) інф. устройства ў ЭВМ, прызначанае для ўводу інфармацыі і вываду яе пасля апрацоўкі;
2) частка порта, дзе апрацоўваюцца кантэйнерныя і пакетаваныя грузы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Така́рня ’такарная майстэрня’ (ТСБМ), ’саматужны такарны станок для апрацоўкі дрэва’ (Скарбы), ’прымітыўны такарны станок для вырабу калаўротаў’ (гродз., Нар. сл.), ’станок, на якім точаць калодкі для колаў’ (Жд. 2). Укр.тока́рня ’майстэрня токара; такарны станок’, дыял. ’станок для абточкі калодак для колаў’, рус.тока́рня, тока́рная ’такарная майстэрня’, польск.tokarnia ’такарная майстэрня’ (Варш. сл.). Да токар (гл.); у першым значэнні, магчыма, запазычана з польскай мовы, дзе ў значэнні ’такарны станок’ ужываецца tokarka. Параўн. сячкарня, гл.