ВЕ́КСЛЕР (Уладзімір Іосіфавіч) (4.3.1907, г. Жытомір, Украіна — 22.9.1966),
савецкі фізік, заснавальнік навук. школы па фізіцы і тэхніцы паскарэння зараджаных часціц. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. з 1946). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1931). З 1936 у Фіз. ін-це АНСССР, адначасова з 1949 у Аб’яднаным ін-це ядзерных праблем. Прапанаваў прынцыпы аўтафазіроўкі (1944) і кагерэнтнага паскарэння часціц (1956). Распрацаваў асновы т.зв. калектыўнага метаду паскарэння (1956—66). Кіраваў стварэннем першага сав. сінхратрона (1947) і сінхрафазатрона (1957). Аўтар манаграфіі «Паскарэнне атамных часціц» (1956). Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэмія СССР 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРО́ПАЎ (Юрый Уладзіміравіч) (15.6.1914, станіца Нагуцкая Стаўрапольскага краю — 9.2.1984),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Ген. арміі (1976). Герой Сац. Працы (1974). З 1944 на парт. рабоце ў Карэліі. З 1953 пасол СССР у Венгрыі, з 1957 заг. аддзела, у 1962—67 і з мая 1982 сакратар ЦККПСС. У 1967—82 старшыня КДБСССР. З ліст. 1982 Ген. сакратар ЦККПСС, адначасова з чэрв. 1983 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР. Чл. Палітбюро ЦККПСС з 1973. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1950—54 і з 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАГАНІ́СТЫ,
1) у анатоміі і фізіялогіі — органы з процілеглымі функцыямі і дзеяннем. Прыклады антаганістаў: мышцы і іх групы, што дзейнічаюць адначасова (або па чарзе) у двух процілеглых напрамках (напр., згінальнікі і разгінальнікі канечнасцяў — біцэпс і трыцэпс рукі чалавека), пара нерваў, якія пры ўзбуджэнні аказваюць процілеглы ўплыў на орган, што інервуецца. Антаганісты наз. таксама зубы верхняй і ніжняй сківіц, якія процістаяць адзін аднаму пры змыканні.
2) У мікрабіялогіі — мікраарганізмы, якія прыгнечваюць рост, развіццё і інш. праяўленні жыццядзейнасці інш. мікробаў і арганізмаў (гл. ў арт.Антаганізм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫЦЕ́ЛЫ,
складаныя бялкі — імунаглабуліны, якія сінтэзуюцца клеткамі лімфатычнай тканкі чалавека і цеплакроўных жывёл пад уплывам антыгенаў. Здольныя спецыфічна звязвацца з імі ў імунныя комплексы, што забяспечваецца прасторавай узаемадапаўняльнасцю (камплементарнасцю) паверхняў малекул антыцел і антыгена. Дзякуючы рэакцыям звязвання антыцел з антыгенамі адбываецца нейтралізацыя мікробных таксінаў, імабілізацыя і ўстараненне мікраарганізмаў, чужародных арганізму бялкоў і поліцукрыдаў, а таксама ўласных клетак са змененай паверхневай мембранай. Адначасова яна ляжыць у аснове патагенетычнага механізма анафілаксіі, сываратачнай хваробы і аўтаімунных захворванняў. У лабараторнай практыцы рэакцыя выкарыстоўваецца для дыягностыкі хвароб, ідэнтыфікацыі мікраарганізмаў і асобных рэчываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯТЭХНАЛО́ГІЯ (ад бія... + тэхналогія),
сукупнасць метадаў і прыёмаў атрымання карысных прадуктаў з дапамогай біял. агентаў. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці біялагічна актыўных рэчываў, прэпаратаў для аховы раслін ад шкоднікаў і хвароб, у біялагічнай ачыстцы сцёкавых водаў (біяфільтры) і інш. Аснова біятэхналогіі — дасягненні біяфізікі, біяхіміі, мікрабіялогіі, малекулярнай біялогіі, генетыкі і інш. Уключае таксама навукова-тэарэт. абгрунтаванне такіх метадаў і прыёмаў і ў гэтым плане можа разглядацца як адзін з практычна значных кірункаў біял. навукі, звязаны адначасова з вырашэннем мед., с.-г. і інш. праблем (фармацэўт. прам-сць, мікрабіял. сінтэз, інтэнсіўная жывёлагадоўля і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛОХ ((Bloch) Фелікс) (23.10.1905, г. Цюрых, Швейцарыя — 10.9.1983),
амерыканскі фізік, адзін са стваральнікаў квантавай тэорыі цвёрдага цела. Чл. Нацыянальнай АН (1948). Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1928). У 1934—77 у Станфардскім ун-це (з 1956 праф.), адначасова ў 1954—55 дырэктар Еўрап. цэнтра ядз. даследаванняў. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, квантавай электрадынаміцы, ядз. фізіцы. Распрацаваў тэорыю энергет. спектра крышталёў, тэмпературнай залежнасці намагнічанасці ферамагнетыкаў паблізу абс. нуля. Адкрыў (1946, незалежна ад Э.Пёрсела) ядз. магнітны рэзананс. Аўтар манаграфіі «Малекулярная тэорыя магнетызму» (1936). Нобелеўская прэмія 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ВЕРЫ ((Boveri) Тэадор) (12.10.1862, г. Бамберг, Германія — 15.10.1915),
нямецкі цытолаг і эмбрыёлаг. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1906). Скончыў Мюнхенскі ун-т (1885). Працаваў у заал. ін-тах у Мюнхене, Вюрцбургу (адначасовапраф. Вюрцбургскага ун-та). Навук. працы па вывучэнні апладнення, змяненняў унутрыклетачных структур пры дзяленні клеткі, ранняга развіцця зародка, выспяванні палавых клетак. Вызначыў розніцу праміж храмацінам палавых і саматычных клетак. Адкрыў у ланцэтніка выдзяляльную сістэму. Разам з аўстр. біёлагам К.Раблем прапанаваў тэорыю «індывідуальнасці храмасом», якая лягла ў аснову храмасомнай тэорыі спадчыннасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́КТАР ЭМАНУІ́Л II (Vittorio Emanuele; 14.3.1820 — 9.1.1878),
кароль Сардзінскага каралеўства [1849—61], першы кароль аб’яднанай Італіі [1861—78]. Удзельнік аўстра-італьянскай вайны 1848—49. У перыяд барацьбы за нац. вызваленне італьян. народа і аб’яднанне Італіі (гл.Рысарджымента) падтрымліваў планы лібералаў (К.Б.Кавура і інш.), вёў барацьбу з рэсп.-дэмакр. лагерам нац.-вызв. руху, адначасова імкнучыся ў сваіх мэтах выкарыстаць папулярнасць і ваен. перамогі Дж.Гарыбальдзі. У 1861 абвешчаны каралём Італьян. каралеўства. У час аўстра-італьян. вайны 1866 узначальваў італьян. армію. Пасля 1870 праводзіў курс на збліжэнне з Аўстрыяй і Германіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНТАВА́Я ЛІ́НІЯ,
прасторавая крывая, якая апісваецца пунктам, што абарочваецца з пастаяннай вуглавой скорасцю вакол нерухомай восі і адначасова рухаецца паступальна ўздоўж гэтай жа восі з пастаяннай скорасцю. Бывае цыліндрычная (размяшчаецца на паверхні круглага цыліндра) і канічная (размяшчаецца на паверхні круглага конуса). Вінтавая лінія перасякае ўсе ўтваральныя цыліндра (конуса) пад аднолькавым вуглом. Уласцівасць вінтавой лініі перамяшчацца па самой сабе без змены формы выкарыстоўваецца ў тэхніцы для стварэння рознага роду вінтоў.
Вінтавая лінія: 1 — цыліндрычная, 2 — канічная (OO′ — нерухомая вось; M — пункт, пры дапамозе якога ўтвараецца вінтавая лінія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАДЭМІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т,
першая ў Расіі свецкая вышэйшая навуч. ўстанова. Існаваў у 1724—66. Засн. ў Пецярбургу адначасова з АН, заняткі пачаліся ў 1726. У Акадэмічным універсітэце пераводзілі лепшых вучняў са Славяна-грэка-лацінскай акадэміі і інш. духоўных навуч. устаноў. Змест навучання вызначаўся спецыяльнасцямі акадэмікаў, якія чыталі лекцыі. Статут 1747 абвясціў самастойнасць акадэмічных універсітэтаў. У 1750 уведзены экзамены, наладжана сувязь з Акадэмічнай гімназіяй. Лепшыя выпускнікі ун-та пераводзіліся ў ад’юнкты АН, атрымлівалі ступень магістра. У 1758—65, калі Акадэмічны універсітэт узначальваў М.В.Ламаносаў, утвораны ф-ты філас., юрыд., медыцынскі.