стыліза́цыя, ‑і, ж.
1. Наданне мастацкаму твору характэрных рыс якога‑н. пэўнага стылю; падробна пад той або іншы стыль. Стылізацыя пад беларускія народныя песні. // Выкарыстанне ўмоўных прыёмаў у мастацтве. Арнаментальная стылізацыя. // Аднаўленне каларыту якой‑н. эпохі ў вобразах і стылявых асаблівасцях мастацкага твора. Янка Купала пазбегнуў у сваім перакладзе наўмыснай стылізацыі пад старажытнасць. Палітыка.
2. Твор, якому нададзены характэрныя рысы пэўнага стылю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тлумача́льнік, ‑а, м.
Той, хто займаецца тлумачэннем, трактоўкай чаго‑н. А гэтыя старыя, аздобленыя сівізною, маршчынамі .. дзяды .. да душы падабаліся Лабановічу .. Гэта былі самавукі — аграномы, тлумачальнікі розных прыгод жыцця. Колас. [Раман Карпавіч:] — Піша-піша чалавек і раптам бачыць: не туды яго штурхнулі, не тое яму параілі, ды і наогул — які к чорту ён вучоны! Кампілятар, у лепшым выпадку — здольны тлумачальнік чужых думак... Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уніфо́рма, ‑ы, ж.
1. Форменнае адзенне (аднолькавае для ўсіх людзей якой‑н. групы). Вайсковая уніформа. □ Следам за Трусам я праціснуўся ў цямнейшы куток, дзе мы і ўладзіліся.. на ўвесь вечар, пацеючы ў сваіх жоўтых паўкажушках, якія былі ў той час нейкай своеасаблівай студэнцкай уніформай. Лужанін.
2. зб. У цырку — персанал, адзеты ў спецыяльныя аднолькавыя касцюмы, які абслугоўвае арэну ў час выступлення артыстаў.
[Фр. uniforme.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утра́та, ‑ы, ДМ ‑раце, ж.
Разм. Тое, што і страта. Хто боль утраты зведаў, Той зразумеў да дна Праплаканыя вочы, Цану маршчын шматследных, Што прынясла вайна. Буйло. І з кожным пытаннем голас у Васіля змяняўся: то ў ім гучэў малады задор, то чуўся страх утраты любай дзяўчыны. Колас. Над свежаю ямаю — тры пахілыя ціхія бярозы, — схіліліся, нібы ад цяжару ўтраты. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філасо́фстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.
1. Разважаць на філасофскія тэмы. [Прафесар:] — Ведаеце, Міхаіл Палікарпавіч, мне хочацца сёння філасофстваваць аб мудрай складанасць быцця і ягоных законах. Галавач.
2. Разм. Разважаць на абстрактныя тэмы, мудраваць. — Усё вясною ажывае, — філасофстваваў дзед Мікалай. — Скажам, той жа галавасцік. Вывеўся ён з ікрынкі, глядзіш, праз колькі дзён у яго лапкі з’явяцца, а пасля і жабай зробіцца... Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
худзі́зна, ‑ы, ж.
1. Знешні выгляд худога 1. Худзізна [палоннага] ўразіла Ядзю можа больш, чым раны, бруд, зарослы сівой барадой твар. Асіпенка. Нягледзячы на худзізну, .. [жарабок] аказаўся даволі жвавым. Сяркоў.
2. Разм. Пра худога чалавека або жывёлу. Цяпер конь.. [Кастуся] ўжо не быў той здарожанай, хоць і маладой, худзізнай. Чорны. Навалач нейкую знайшла, прымака. Худзізна — скура ўжо не на рэбрах, а пад рэбрамі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
царко́ўнік, ‑а, м.
Разм.
1. Служыцель царквы. Ужо ў сваіх першых творах сын былога парабка і парабчанкі [Кузьма Чорны] выстаўляе на ўсенароднае асмяянне хцівых царкоўнікаў, ксяндзоў, папоў. Вітка. Археалагічныя даследаванні дапамаглі абвергнуць сцвярджэнне царкоўнікаў аб тым, што рэлігія існавала вечна і што ў рэлігійнасці заключаецца самае галоўнае адрозненне чалавека ад жывёлы. Штыхаў.
2. Той, хто адстойвае і прапагандуе рэлігію і царкоўную ідэалогію.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цудадзе́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Незвычайнай сілы ўздзеяння; чарадзейны; жыватворны. Для Коласа, напрыклад, вельмі важна высветліць вытокі мастацтва, той цудадзейнай сілы, што мае такую вялікую ўладу над людзьмі. Навуменка. Маці папрасіла, каб гэты цудадзейны ўрач паглядзеў яе сыночка. Мележ.
2. Чароўны, вельмі прыгожы. Рукі.. [Ніны] насіліся ў адзін, у другі бок, скакалі па клавішах, білі, і струны адказвалі на кожны яе рух цудадзейнымі гукамі. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́біць, чублю, чубіш, чубіць; незак., каго.
Разм. Тузаць каго‑н. за валасы; біць, лупцаваць. [Насця:] — Не смейце лгаць, а то ўзлуюся І буду чубіць вас — вось так! Колас. [Дробаў:] — Я ж — палюбоўна, па шчырасці... Яшчэ і кажуць так: хто каго любіць, той таго і чубіць. Ракітны. / у вобразным ужыв. І зараз зноў ён [Фантанаў] шэфа чубіць, Каб даў камандзіроўку на Чукотку ці ў Караганду... Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Насці́л ’насціл, памост’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), насці́ль ’тс’ (Мат. Маг.). Ад насціла́ць, гл. слаць; праблему складае неарганічная мяккасць л у слове з Магілёўшчыны, магчыма, у выніку асэнсавання рэаліі як зборнага назоўніка, параўн. сутон і сутонь ’тонкі лядок на вадзе’ (ТС), рус. наслуд і наслудь ’наледзь’ і пад. Не выключана, што мяккасць канцавога зычнага з’явілася ў выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэння тыпу *насці́льны мост > насці́ль, у той час як словы з цвёрдым л на канцы — аддзеяслоўныя назоўнікі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)