сюзерэ́н
(фр. suzerain)
1) буйны феадал у Зах. Еўропе перыяду сярэдневякоўя, які быў гаспадаром у адносінах да залежных ад яго васалаў;
2) дзяржава, у адносінах да якой іншая дзяржава знаходзіцца ў васальнай залежнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фальшкі́ль
(ням. Falschkiel, ад falsch = несапраўдны + Kiel = кіль)
мар. драўляны або металічны брус, які прымацоўваецца пад кілем для засцярогі яго ад пашкоджання пры пасадцы на мель, а таксама для надання судну большай устойлівасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фізіяло́гія
(гр. physiologia = навука аб прыродзе)
1) навука аб жыццядзейнасці і функцыях жывых арганізмаў, асобных органаў і тканак;
2) жыццёвыя працэсы, якія адбываюцца ў арганізме ці яго органах (напр. ф. кровазвароту, ф. стрававання).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
odwód, ~odu
odw|ód
м. запас, рэзерв;
w ~odzie — на ўсякі выпадак, у запас;
ma argument w ~odzie — у яго ёсць (ён мае) аргумент у запасе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
bywać
bywa|ć
незак.
1. бываць;
2. у значэнні дапаможнага дзеяслова;
~ł widziany w kawiarni — яго часта бачылі ў кавярні;
bywać że — бывае, што...; здараецца, што…
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
kapuś
kapu|ś
м. разм., пагард. шпег, шпік, сачок; даносчык; dwaj ~sie nie odstępowali go na krok — два шпегі не адставалі ад яго ні на крок
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zaginąć
zaginą|ć
зак. прапасці; загінуць;
~ć bez śladu — прапасці бясследна;
list ~ł — ліст згубіўся;
wszelki słuch o nim ~ł — пра яго ні слуху ні духу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Бярэ́ма, бярэ́мя. Рус. бере́мя, ст.-слав. брѣмѧ, польск. brzemię, чэш. břímě, балг. бре́ме, серб.-харв. бре̏ме і г. д. Прасл. *ber‑mę ’бярэмя’. Адносіцца да дзеяслова *bьrati *berǫ ў яго старажытным значэнні ’несці’ (гл. браць). Траўтман, 31; Мейе, RS, 2, 62; Слаўскі, 1, 46; Фасмер, 1, 155. Гл. яшчэ Порцыг, IF, 42, 221 і наст.; Ісачанка, Зб. Гаўранку, 1, 114–130 (асабліва 121–122); Матл, там жа, 131–151.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́правіць ’зрабіць правільным, ліквідаваць недахопы; адправіць, накіраваць, падрыхтаваць у дарогу’ (БРС, Яруш., КЭС, лаг.). Рус. вы́править, укр. ви́правити, польск. wyprawić ’адправіць, сабраць (у дарогу)’, славац. vypraviť ’тс’. Ад правіць у яго першапачатковым значэнні ’рабіць прамым’ (параўн. рус. править), якое ў сваю чаргу ад правы ’які мае быць’ (Шанскі, 1, В, 229). Сюды ж, відавочна, вы́правытыся ’здохнуць, выпруціцца’ (З нар. сл.), г. зн. ’зрабіцца прамым’; у семантычных адносінах параўн. выпруціцца, апруцянець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пагост ’магільнік’ (ТСБМ). Рус. пого́ст ’царкоўная абшчына, прыход, царква з жылымі дамамі, службы’, дыял. ’магільнік’, ст.-рус. погостъ ’жылое падвор’е князя і яго світы пры падаткаабкладанні’ (X ст.). Першапачатковае значэнне ’заезны дом, у якім затрымліваліся князь і духоўныя асобы’. Ад госць, гасціць (гл. Фасмер, 3, 295). Як мяркуе Зяленін (Табу, 2, 150), значэнне ’магільнік’ узнікла на базе першапачатковага ў выніку табу. У бел., відаць, кніжнае запазычанне з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)