Вы́паветрыцца ’знікнуць ад пошасці’ (Нас.). Гл. паветрыць(цца). Параўн. рус. поветрие ’эпідэмія, якая хутка распаўсюджваецца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́паласкі ’памыі’ (Нас.). Рус. дыял. вы́полоски, укр. ви́полоски ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выпаласкаць (гл. паласкаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выра́знік, выра́зніца (БРС). Утварэнне ад выра́зны. Структурныя калькі рус. вырази́тель і вырази́тельница (Крукоўскі, Уплыў, 118).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Візіцёр ’наведвальнік’ (БРС). Запазычана з рус. визитёр, франц. visiteur ’тс’ (Шанскі, 1, В, 95–96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вікантэ́са ’жонка або дачка віконта’ (БРС). Да віконт (гл.). Запазычана з рус. виконтесса, франц. vicomtesse.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вінагра́дар ’чалавек, які разводзіць вінаград’ (КТС, БРС). Запазычана з рус. виноградарь ’тс’. Да вінагра́д (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вінаграднік ’поле, дзе расце вінаград’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. виноградник ’тс’. Да вінагра́д (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вітамі́н (БРС). Запазычанне з польск. witamin праз рус. (Шанскі, 1, В, 108; Крукоўскі, Уплыў, 88).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віяланчэ́ль (БРС). Запазычанне з італ. violoncello праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 84; Курс суч., 170).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нядо́кратка ’сарамлівая’ (Сцяшк. Сл.). Да кратаць ’кранаць, рухаць’ па тыпу недаты́ка ’незачэпа’, рус. недотрога ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)