Вы́паласкі ’памыі’ (Нас.). Рус. дыял. вы́полоски, укр. ви́полоски ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выпаласкаць (гл. паласкаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)