Вы́мал ’мель, каса, абмялелае месца’ (Гарэц.). Рус. вы́мол ’яма, калдобіна’, укр. ви́мул ’яма, выбітая вадой’ (Марусенка, Полесье, 221), польск. wymuł ’канава, паглыбленне, вымытае вадой’, в.-луж. wumuł, чэш. výmol, славац. výmoľ ’тс’. Ад vymeti (гл. малоць) з нулявым афіксам (Гл. Махэк₂, 368). Памылкова Нітшэ (66), які звязвае гэта з мул ’іл’. Адносна вакалізму назоўніка гл. Варбот, Словообр., 24, 29.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галаля́дзь ’сукаватае дрэва; месца ў ствале сасны, адкуль расце некалькі сукоў, найчасцей чатыры’ (Яшкін). Па паходжанню складанае слова (ад голы і ляда, лядзь; форму лядзь гл. у Яшкіна пад ляда), але не вельмі зразумелая семантыка гэтага ўтварэння. Паколькі няма іншых даных, этымалогія застаецца досыць праблематычнай. Але іншую версію, як здаецца, прапанаваць нельга, бо фармальна слова галалядзь надта празрыстае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насто́й1 ’выцяжка з траў, раслін’ (Сл. ПЗБ), настойка ’настоеная на ягадах гарэлка’ (ТС), настоенка ’засыпаныя цукрам ягады’ (Ян.). Ад настойваць, настоіць ’зрабіць настой’; настоить водку ’зрабіць настойку з ягад, траў, пладоў’ (Растарг.), настая́цца ’доўга пастаяць’ і пад., да стаяць (гл.).

Насто́й2 ’гной’ (ДАБМ). Ад настая́ць, стая́ць, параўн. стойламесца, дзе стаіць буйная рагатая жывёла’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капа́льня ’руднік’, ’кар’ер, месца, дзе капаюць гліну, пясок, вапнавы камень і інш.’ (ТСБМ, Нас.), навагр., астрав. ’шахта’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. копа́льня. Відавочна, запазычанне з польск. kopalnia ’шахта’, якое ўтворана ад kopać ’капаць’ на ўзор лац. fodīna ’тс’ < fodere ’капаць’ (Слаўскі, 2, 451–452). Сюды ж астрав. капальнякі́, воран. капаня́к ’драўніна, якую выкарыстоўваюць у шахтах для ўмацавання лавы’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кардо́н1 ’дзяржаўная граніца’ (ТСБМ), ’месца, дзе знаходзіцца лясніцкі пункт’ (Яшк.), ’граніца’. Запазычанне з польск. kordon ’граніца’, з франц. cordon ’вяровачка, шнур’ (ад corde ’вяроўка’) (Булыка, Запаз., 141; Фасмер, 2, 324).

Кардо́н2 ’цвёрдая і тоўстая папера’ (ТСБМ) < франц. carton, якое ў сваю чаргу з італ. cartone — Nomen augmentativum ад карта. Замена зыходнага т на д цяжка вытлумачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачхна́цца ’апынацца’, ачхнаць ’быць, знаходзіцца’, ачхнаннемесца знаходжання’, ачхнуць ’заехаць куды-небудзь, зайсці’ (Яўс.). Ітэратыўны дзеяслоў ад ачнуцца (гл.) з устаўным х, магчыма, пад уплывам блізкіх па значэнню слоў тыпу ачу́хацца, параўн. ачынацца ’апынацца’ (Гарэц.), трапляць, пападаць’ (Юрч.) і ачынуцца ’апынуцца, стаць, з’явіцца нечакана’; незваротныя формы пазнейшыя, узніклі як парныя да адпаведных зваротных з канкрэтызацыяй значэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бель ’балоцісты луг, поплаў, нягразкае балота, забалочанае нізкае месца і г. д.’ (усх.-палес., паўн.-зах. бел., гл. Яшкін, Талстой, Геогр., 189–190), таксама бе́лька, польск. biel, biela, bielnik. Лічыцца, што гэта вытворнае ад bělъ ’белы’ (г. зн. першапачаткова ’балота, луг белаватага колеру’). Гл. Машынскі, Uwagi, 2–3; Талстой, Геогр., 189 (там і іншая літ-pa). Параўн. бе́лка2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мокнуць ’станавіцца мокрым, вільготным’, ’псавацца ад празмернай вільгаці’, ’ляжаць у вадкасці’ (ТСБМ, Яруш.). Укр. мо́кнути, рус. мо́кнуть, ц.-слав. мокнѫти, польск. moknąć, в.-луж. moknyć, чэш. moknouti, славац. moknúť. Паўн.-слав. moknǫti. Параўн. літ. makė́ti ’ўступіць у гразь’, maknóti ’брысці па гразі’, ’мясіць гразь’, лат. maknît ’ісці па балоце’, гл. літ. makonė ’лужа’, лат. makņa ’балота, багністае месца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акура́т (БРС, Бір. дыс., Касп., Шат., Нас.) з польск. akurat (Карскі, Белорусы, 150; Кюнэ, Poln., 39). Месца націску ў беларускім слове можна тлумачыць як вынік прыпадабнення да словаспалучэння як у рад. Аб гэтым сведчыць кантамінаваная форма якурат (гл. Міхневіч, БЛ, 1973, 3, 76). Рус. аккурат запазычана праз беларускую мову (XVIII ст.), гл. Шанскі, 1, А, 63.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́нуць ’хутка кінуцца з месца; моцна ўдарыць’ (БРС). Сюды ж і дуну́ць ’уцячы’ (Бяльк.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 157), адносіцца да прасл. *dunǫti са значэннем ’дзьмуць, дзьмухнуць’ (рус. ду́нуть, укр. ду́нути, ст.-чэш. dunúti, серб.-харв. ду́нути, ст.-слав. доунѫти), роднаснага з *duti. Значэнні ’хутка кінуцца, уцячы, моцна ўдарыць’ яўна секундарныя.

Дуну́ць ’уцячы’. Гл. ду́нуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)