Звязаны з эўфаніяй, заснаваны на прымяненні эўфаніі. Як у музычным творы чаргаванне аднатыпных гукаў творыць мелодыю, такі тут, у вершы, умелая інструментоўка не толькі памагае вобразнай канкрэтызацыі, але і стварае стойкую танальнасць, эўфанічную выразнасць мовы — тое, што характарызуе твор з боку яго музычнасці.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РЭФО́РМА (франц. réforme ад лац. reformare пераўтвараць),
пераўтварэнне, змяненне, перабудова якога-н. боку грамадскага жыцця (парадкаў, ін-таў, устаноў); фармальна — новаўвядзенне любога зместу, аднак часцей Р. называюць прагрэсіўнае пераўтварэнне пры захаванні асноў існуючага сац. ладу. Сац.-паліт. Р. садзейнічае эвалюцыйнаму развіццю грамадства і характарызуецца параўнальнай паступовасцю, плаўнасцю сац.іпаліт. змен. Паліт. Р. могуць ахопліваць паліт. сістэму грамадства ў цэлым або абмяжоўвацца якімі-н. яе сферамі, рэарганізоўваць вышэйшыя эшалоны ўлады ці органы мясц. кіравання, вырашаць праблемы раздзялення і раўнавагі ўлад, іх субардынацыі. Р. ў пэўнай меры рэгламентуюць функцыі розных галін улады, уплываюць на этыка-прававыя нормы і стыль дзейнасці як кіраўніка дзяржавы, такі ўладных структур, на становішча правоў і свабод чалавека, на сац.-псіхал.іпаліт. клімат у краіне. Р. праводзяцца ў розных сферах грамадскага жыцця: зямельныя, судовыя, грашовыя, школьныя, пенсіённыя, ваенныя, царкоўныя іінш. (гл. таксама Рэформа дзяржаўных маёмасцей, Рэформы азбукі і правапісу, Рэформы моўныя). Гіст. вопыт паказвае, што поспех або няўдача Р. у значнай меры залежаць ад своечасовасці іх правядзення, гатоўнасці ўладных структур пайсці на такія новаўвядзенні, якія могуць сапраўды зняць напружанасць у грамадстве; няўдала праведзеныя Р. могуць прывесці да рэв. працэсаў, негатыўных з’яў у розных сферах жыццядзейнасці людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шко́да1, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Пашкоджанне, урон, страта. Ваганаў так сумеў паставіць свае гарматы ітак спрытна мяняў іх месцы, што агонь праціўніка не рабіў ніякае шкоды.Колас.Атрад сарваў планы немцаў на ўчастку фронту, многа зрабіў ворагу шкоды.Чорны.І каб не нарабіць са сваёй стрэльбай якой шкоды, дзед абкруціў анучай куркі ды зверху ўмацаваў яшчэ наглуха дротам.Лынькоў.// Дрэнны, небяспечны ўчынак, дзеянне; тое, што небяспечна дрэннымі вынікамі. [Міна Міхайлавіч:] — Думаю я, такі гэта цуд, што працаваць на карысць жыцця ў чалавека сілы патройваюцца, а на шкоду і рукі не падымаюцца. Во як...Краўчанка.
2. Страта, прычыненая жывёлай; патрава. Ходзіць певень па гароду, У гародзе робіць шкоду.Муравейка.Паплаўнічы лавіў выпадкам перабегшую ў лес карову і накладаў штраф за шкоду.Гартны.// Месца на полі, у лузе, у лесе і г. д., дзе жывёла можа зрабіць патраву. Хлопчык так задумаўся, што не заўважыў, як Красуля і цялушка-пярэзімак убіліся ў шкоду.С. Александровіч.Я памог прагнаць статак [цялят] каля шкоды.Місько.
шко́да2, безас.узнач.вык.
Тое, што і шкада. [Галена:] — Шкода таго часу і сілы, што я патраціла за тыя часы, пакуль мяне.. дапытвалі з-за.. брахні.Чорны.[Маці:] — Багатаму шкода карабля, а беднаму — кашаля!Мележ.Не так шкода, як невыгода.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзёрзкі, ‑ая, ‑ае.
1. Непачцівы, грубы; нахабна-задзірлівы. Дзёрзкі адказ. □ Дрэнны ён хлопец: навошта было так крыўдзіць матку, казаць ёй такія дзёрзкія словы?Колас.Часам на Ніка як бы нешта находзіла і ён станавіўся дзёрзкі, грубы і непаслухмяны.Лынькоў.
2. Вельмі смелы, абыякавы да небяспекі. — Хто думае наступаць, той заўсёды клапоціцца наконт разведкі: мабільнай, гібкай, разумнай, а калі трэба — дзёрзкай.Алешка.// Поўны смелых, упэўненых парыванняў. Якая багатая ноч! Іяк добра, што я гашчу ў цябе, радзіма мая, — дзёрзкая, свежая і дужая, як маладосць.Скрыган.Нам партыя дала І смелы дзёрзкі розум, І дум высокі ўзлёт, І веліч ясных мэт.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Fléißm -es стара́ннасць, руплі́васць;
mit ~ ру́пна, стара́нна;
~ üben быць стара́нным;
◊
viel ~ auf etw. (A) verwénden прыкла́сці вялі́кія намага́нні да чаго́-н.;
óhne ~ kein Preis≅ трэ́ба нахілі́цца, каб з ручая́ напі́цца; як бу́дзеш рабі́ць, такі бу́дзе радзі́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Та́мацька, та́мацькі ’там’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ; бых., Яшк. Мясц.; Яўс.). Да там, тамака (гл.); Карскі (2–3, 69) дапускае паходжанне “ласкальнага” мяккага цяк з т, параўн. та́матка (рагач., Мат.), такі з ч, параўн. та́мачка (Мат. Гом.), пры гэтым геаграфія слоў схіляе да прыняцця апошняга (зона т. зв. цокання ў паўночна-ўсходняй Беларусі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДРА́ЙЗЕР (Dreiser) Тэадор (27.8.1871, г. Тэрэ-Хот, ЗША — 28.12.1945),
амерыканскі пісьменнік. У 1888—89 вучыўся ва ун-це г. Блумінгтан. З 1892 пачаў працаваць журналістам, у 1897 апублікаваў першыя нарысы і апавяданні. Найб. вядомасць яму прынеслі раманы «Сястра Керы» (1900), «Джэні Герхарт» (1911), «Трылогія жадання» («Фінансіст», 1912; «Тытан», 1914; «Стоік», 1947, незак.), «Геній» (1915), «Амерыканская трагедыя» (1925). Аўтар зб-каў апавяд. «Вызваленне» і іншыя апавяданні (1918), «Дванаццаць мужчын» (1919), «Фарбы вялікага горада» (1923), кн. публіцыстыкі «Драйзер глядзіць на Расію» (1928; нап. пад уражаннем паездкі ў Расію ў 1927—28), «Трагічная Амерыка» (1931), «Амерыку варта ратаваць» (1941). Адыграў вял. ролю ў развіцці рэалізму ў амерыканскай л-ры. Надаў новае гучанне надзвычай распаўсюджанай у л-ры ЗША тэме «амерыканскай мары»: паказаў яе адваротны бок — «амерыканскую трагедыю», раскрыў механізм уздзеяння грамадства на псіхалогію і лёс як звычайнага чалавека, такі асобы адоранай; паказаў будзённасць і шматлікасць трагедый, выкліканых імкненнем людзей любымі сродкамі дасягнуць поспеху, зрабіць кар’еру. Пасля смерці пісьменніка выйшлі раман «Апірышча» (1946) і яго лісты (т. 1—3, 1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
непара́дак, ‑дку, м.
Адсутнасць або парушэнне парадку; беспарадак. Тут быў страшэнны непарадак — На тое час быў перабору. Была адчынена камора І сені насцеж. Як папала Надоба розная стаяла.Колас.У пакоі панаваў непарадак: ложкі былі незасланы, на стале стаяў непамыты посуд, усюды было параскідана адзенне.Бяганская.Узлезшы на воз, Сімон знайшоў непарадкі: мяхі ляжалл не так, як трэба, няёмка было сядзець.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самапа́с, ‑а і ‑у, м.
Разм.
1.‑а. Той, хто выйшаў на свой хлеб, жыве самапасам. [Пракоп:] — Убачыш, як твой гэты самапас прыйдзе да цябе, як будзе прасіцца... будзе скарынцы хлеба рад.Баранавых.
2.‑у. Самастойнае, без нагляду жыццё. [Бацька:] — Так, донька?.. Сама, значыць, ето... на самапас захацела?..Кандрусевіч.[Дзядзька:] — Я вось падумаў... Ці выжыў бы чалавек, каб яго пусціць на такі самапас?Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суча́снасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць сучаснага (у 3 знач.); актуальнасць, злабадзённасць. Сучаснасць тэматыкі. □ Важна тое, як крытык разумее сучаснасць у літаратуры.«Полымя».
2. Сучасная рэчаіснасць, сучасная эпоха. Перад .. вачыма [Міхалкі] мільгала кінастужка, якая разгортвала на лесвіцы эпох развіццё чалавечай творчасці ад першабытнай пячоры да сучаснасць.Бядуля.Закончыўшы працу над кнігай, я адчуваю сябе так, як быццам пераступіў парог з мінуўшчыны ў сучаснасць.Таўлай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)