сучаснасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць сучаснага (у 3 знач.); актуальнасць, злабадзённасць. Сучаснасць тэматыкі. ▪ Важна тое, як крытык разумее сучаснасць у літаратуры. «Полымя».

2. Сучасная рэчаіснасць, сучасная эпоха. Перад .. вачыма [Міхалкі] мільгала кінастужка, якая разгортвала на лесвіцы эпох развіццё чалавечай творчасці ад першабытнай пячоры да сучаснасць. Бядуля. Закончыўшы працу над кнігай, я адчуваю сябе так, як быццам пераступіў парог з мінуўшчыны ў сучаснасць. Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)