*Лебядні́цы, лебэдні́цы ’летнія раі пчол’ (ельск., Анох.). Да лебяда 1 2 (гл.). Названы так таму, што ў другой палавіне лета ў асноўным меданосныя краскі ужо адцвітаюць, і меншая колькасць нектару асацыіруецца з беднасцю харчавання (з «хлебам з лебяды»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́мша ’маруда’ (Нар. словатв.). Значэнне гэтага слова пададзена няправільна. Аб гэтым сведчыць ілюстрацыя: «Ці скора ужо тэй комша накомшыцца?» З кантэксту відаць, што комша мае значэнне ’абжора’, таму яго трэба суадносіць з комшыць ’прагна есці булку, пірог’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ско́чыкі ‘агаткі двухдомныя, Antennaria dioica Gaertn.’ (Кіс.), ско́чкі ‘тс’ (Жд. 2). Відавочна, да скочыць (гл. скакаць). Матывы намінацыі не зусім ясныя, магчыма, аналагічна папярэдняму слову, таму што ад парасткаў расліны, якія ляжаць на зямлі, адрастаюць новыя разеткі лісцяў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуга́рына ’прывязка ў цэпе’ (Яшкін, БЛ, 4, 69 і наст.). Ад вугор 1 з суф. ‑ін‑, таму што гэта прывязка рабілася са скуры вугра; параўн. таксама літ. дыял. uñgurio skūra ’прывязка ў цэпе’ ад ungurỹs ’вугор’ (Яшкін, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мясні́цы, мясніці, мнясніцэ ’мясаед’ (паст., беласт., драг., Сл. ПЗБ), рус. (?) паўд. мясница ’скаромныя дні’ (Даль). Утворана ад прыметніка мясны (Смяса) пры дапамозе суфікса ‑іц‑ы (як радаўніца). Лексема ўжываецца ў мн. л., таму што перыяд мясаеду працягваецца цэлы тыдзень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пама́да ’пахучая касметычная мазь’ (ТСБМ). З рус. пома́да ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз ням. Pomade < франц. pommade < pommata < лац. pōmum ’яблык’, таму што для вырабу памады першапачаткова ўжываліся яблыкі (Фасмер, 3, 322; там жа і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ске́пнік ‘грыб лось (пеўнік стракаты), Sarcodon imbricatus (Fr.) Karst.’ (Касп.). Відаць, да скяпаць, ске́пка (гл.), таму што грыб мае «пашчапаную» калючую паверхню. Параўн. яго навуковую назву вожычнік стракаты, а таксама іншыя народныя назвы: скепанка, ёршык, вожык, сямірога (Сярж.–Яшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адшуме́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.

Кончыць, перастаць шумець. Дождж адшумеў па бярэзніку, па дубняку, Ціха зрабілася ў лесе. Куляшоў. Адшумелі свой час неспакойныя восеньскія вятры. Колас. // перан. Прайсці, закончыцца (пра што‑н. шумнае, гучнае). Тры гады таму назад на гэтай зямлі адшумела вайна. Брыль. Адшумеў лістапад, адзвінелі дажджы. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перато́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ператаміць.

2. у знач. прым. Вельмі ўтомлены. Хоць ператомлены, але не спіцца, І не таму, што знікла цішыня: Перада мной дзяржаўная граніца, А там — зямля, адкуль прыйшла вайна. Прануза. «Хто? Хто? Хто?» — бухала ў грудзях Платона, аж разрывалася ператомленае сэрца. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гару́чы, рус. горю́чий. У бел. мове фіксуецца, здаецца, толькі ў БРС, таму можна меркаваць, што гэта, магчыма, запазычанне з рус. мовы. Па паходжанню гэта дзеепрыметнік ад *gorěti: *gorǫt‑i̯‑ь‑ (з другаснай палаталізацыяй: ‑r‑ > ‑rʼ‑). Параўн. Шанскі, 1, Г, 144.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)