ГЕ́ТМАНШЧЫНА,
1) паўафіцыйная назва Левабярэжнай Украіны (разам з г. Кіеў) у складзе Расіі ў 1667—1764. Кіравалася гетманам, карысталася пэўнай аўтаноміяй (мела ўласныя адм.-тэр. сістэму, суд, фінансы, войска). Рас. ўрад у 1722 і 1734 часова, у 1764 канчаткова скасаваў гетманскае праўленне.
2) Назва ў гіст. л-ры рэжыму «гетмана Украіны» П.П.Скарападскага ў крас.—снеж. 1918. Гл. таксама раздзел Гісторыя ў арт. Украіна.
т. 5, с. 207
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭПАРТА́МЕНТ (франц. département),
1) асноўная адм.-тэр. адзінка ў Францыі і шэрагу інш. краін.
2) У Рас. імперыі і ў некат. замежных краінах Д. — аддзел вышэйшай адм. або суд. установы; адм. падраздзяленне ў апараце некат. міжнар. арг-цый (напр., ААН).
3) У некаторых дзяржавах, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь, — назва ведамства, мін-ва; дзяржаўны Д. — мін-ва замежных спраў ЗША’.
т. 6, с. 354
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ ГАНДЛЁВАЯ ПАЛА́ТА (МГП; International Chamber of Commerce),
няўрадавая міжнар. арг-цыя. Засн. ў 1919. Аб’ядноўвае гандл. палаты каля 100 краін. Месцазнаходжанне — Парыж. Садзейнічае паляпшэнню эканам. адносін паміж краінамі, устанаўленню дзелавых кантактаў і ўзаемаразумення, забяспечвае аднастайнае тлумачэнне асн. правіл міжнар. гандлю. Пры МГП дзейнічаюць Міжнар. арбітражны суд і Бюро сувязі з ААН і яе спецыялізаванымі ўстановамі. Рашэнні МГП носяць рэкамендацыйны характар.
т. 10, с. 339
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫВІ́ЛЬНЫ ПРАЦЭ́С,
парадак разбору і вырашэння судом цывільных спраў, а таксама парадак выканання пастаноў судоў і некаторых інш. органаў, устаноўлены нормамі цывільнага працэсуальнага права. Уключае рэгламентаваную законам дзейнасць судоў па ажыццяўленні правасуддзя, дзейнасць суд. выканаўцы, усіх удзельнікаў судаводства і звязаных з ім юрыд. адносін, што ўзнікаюць у працэсе судаводства. Крыніцамі Ц.п. з’яўляюцца Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
т. 17, с. 139
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
legal [ˈli:gəl] adj.
1. юрыды́чны;
the British legal system брыта́нская юрыды́чная сістэ́ма;
a legal adviser юрыско́нсульт
2. лега́льны; зако́нны; дазво́лены зако́нам
3. судо́вы;
take legal action падава́ць у суд, узбуджа́ць судо́вую спра́ву
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
адвака́т, ‑а, М ‑каце, м.
Юрыст, які абараняе абвінавачанага на судзе, вядзе чыю‑н. справу. [Марыся:] — Хутка будзе суд, а пан Крукоўскі падкупіў адвакатаў, якія будуць абараняць Рыгора. Бажко. // Аб тым, хто заступаецца за каго‑н. — Пакінь Лазавенка! Я не люблю адвакатаў, — нахмурыўся, Ладыпіп і сярдзіта адышоў убок. Шамякін.
[Лац. advocatus — заступнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бры́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
1. Выказваць, адчуваць агіду да каго‑, чаго‑н. адмоўнага, брыдкага; гадзіцца. [Арлоўскі:] — Не даваць ніякага спуску парушальнікам! Цягнуць іх на сход, на суд грамадскі! І сарамаціць так, каб парушальнік брыдзіўся самога сябе за свой учынак! Паслядовіч.
2. Тое, што і брудзіцца.
3. Зал. да брыдзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збунтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змяшацца, пераблытацца. Думкі ў галаве збунтаваліся. Гульня збунтавалася.
2. Падняць бунт; узбунтавацца. У гміне павінен спешна адбыцца суд над сялянамі, больш чым над палавінай вёскі, якія збунтаваліся і не пайшлі да пана на работу. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упэ́ўніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Цвёрда паверыць у што‑н., пераканацца ў чым‑н. Суддзі нарэшце ўпэўніліся, што ад сведак, якіх прывозілі адразу з астрога ў суд, карысці мала. Машара. Усе ўпэўніліся, што Канстанцін Раманавіч апроч таго, што дзелавы і прынцыповы, дык яшчэ просты і шчыры чалавек. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУЛА́ЧНАЕ ПРА́ВА,
вырашэнне спрэчак адзінаборствам або сілаю зброі, характэрнае для правапарадку эпохі феад. раздробленасці. Асабліва было пашырана ў Германіі ў 11—13 ст., наз. Faustrecht. З дапамогай К.п. больш моцныя феадалы навязвалі сваю волю больш слабым, часта захоплівалі іх землі, маёмасць, сялян. Часам выкарыстоўвалася і пры вырашэнні суд. спрэчак. У Зах. Еўропе па меры ўзмацнення судоў роля К.п. рэзка знізілася. У шырокім сэнсе слова К.п. — права моцнага.
т. 8, с. 573
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)