НАДЗЕ́ЖДЗІН (Мікалай Іванавіч) (17.10.1804, г.п. Белаомут Лухавіцкага р-на Маскоўскай вобл. — 23.1.1856),
рускі крытык, журналіст, гісторык і этнограф. Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1824). У 1831—35 праф. Маскоўскага ун-та. З 1831 выдаваў час. «Телескоп» з дадаткам газ. «Молва», у якіх супрацоўнічаў В.Р.Бялінскі. За публікацыю «Філасафічнага пісьма» П.Чаадаева ў 1836 «Телескоп» закрыты, а Н. сасланы. У 1843—56 рэдактар «Журнала Министерства внутренних дел», адначасова з 1848 старшыня Аддзялення этнаграфіі Рус. геаграфічнага т-ва. Адзін з пачынальнікаў рас.літ. эстэтыкі, у якой развіваў ідэі Ф.Шэлінга. Адыграў значную ролю ў фарміраванні эстэт. прынцыпаў рэалізму. Аўтар літ.-крытычных арт. «Літаратурныя боязі за будучы год» (1828), «Гора ад розуму». Камедыя... А.Грыбаедава» (1831), цыклаў «Летапісы айчыннай літаратуры» (1832), «Рускі тэатр. Лісты ў Пецярбург» (1833), гіст., этнагр. прац, у т. л. «Пра гістарычную ісціну і дакладнасці» (1837), «Пра гаворкі рускай мовы» (1841) і інш. Распрацоўваў пытанні этнаграфіі славян. Беларусі прысвечаны арт. «Паўночна-Заходні край імперыі ў мінулым і сучасным выглядзе» (1843).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́СЦЕЛЬ (Павел Іванавіч) (5.7.1793, Масква — 25.7.1826),
дзекабрыст, палкоўнік (1821). Вучыўся ў Дрэздэне (1805—09), у Пажскім корпусе (1810—11). З 1811 прапаршчык лейб-гвардыі Літоўскага палка. Удзельнік вайны 1812 і замежных паходаў 1813—14. У 1816 уступіў у «Саюз выратавання», у 1818 арганізаваў у Тульчыне ўправу «Саюз дабрабыту», у сак. 1821 стварыў і ўзначаліў Паўд.т-ва. З ліст. 1821 камандзір Вяцкага палка. Аўтар 2 рэдакцый паліт. праграм т-ва — «Рускай праўды». Прыхільнік устанаўлення у Рас. імперыі рэсп. ладу шляхам дзярж. перавароту, адмены прыгону і саслоўных прывілеяў, надзялення сялян зямлёй. Аддаваў вял. ўвагу нац. пытанню; беларусаў адносіў да «малых народаў», лічыў, што ўсе народы Расіі «павінны злітымі быць у адзін народ». У 1824—25 вёў перагаворы з прадстаўнікамі польскага Патрыятычнага т-ва аб сумеснай барацьбе. 13.12.1825 арыштаваны ў Тульчыне. Павешаны разам з 4 інш. дзекабрыстамі ў Петрапаўлаўскай крэпасці.
Літ.:
Лебедев Н.М. Пестель — идеолог и руководитель декабристов. М., 1972;
Грыцкевіч А. Нацыянальнае пытанне ў праграме дзекабрыстаў // З гісторыяй на «Вы». Мн., 1994. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ТАЎ (Мацвей Іванавіч) (17.8.1751, станіца Старачаркаская Аксайскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 15.1.1818),
расійскі ваен. дзеяч. Вайсковы атаман Данскога казацкага войска (з 1801), ген. ад кавалерыі (1809), граф (1812). Ганаровы д-р права Оксфардскага ун-та (1814). На ваен. службе з 1764. Удзельнік рус.-тур. войнаў 1768—74, 1787—91 і 1806—12, рус.-пруска-франц. вайны 1806—07. У пач. вайны 1812 камандзір «лятучага» корпуса 1-й арміі (у Гродне); адрэзаны ад яе франц. войскамі, далучыўся да 2-й арміі; прыкрываў яе адыход, атрымаў перамогі над напалеонаўскай кавалерыяй у Мірскім баі 1812 і каля в. Раманава (цяпер Леніна Слуцкага р-на). Пасля Смаленскай бітвы ўзначаліў ар’ергард аб’яднанай арміі. У час Барадзінскай бітвы 1812 зрабіў рэйд у тыл праціўніка. Восенню 1812 удзельнічаў у праследаванні адступаючай франц. арміі, у вызваленні Оршы, Талачына, Барысава і інш. Удзельнік замежных паходаў рускай арміі 1813—14.
Літ.:
Астапенко М.П., Левченко В.Г. Атаман Платов: Жизнеописание. М., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Атле́т ’спартсмен, чалавек моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы’. Рус., укр.атлет ’спартсмен, цыркавы артыст’, польск.atleta ’спартсмен, сілач’, чэш., славац.atlet і г. д. У беларускай мове з рускай, дзе з нямецкай ці французскай (Фасмер, 1, 36), дзе з лацінскай (< ст.-грэч.ἀθλητής ’удзельнік спаборніцтва, барэц’). У рускай слова з XVIII ст. У народных гаворках пашырана атлёт ’дужы, моцны чалавек’, якое адлюстроўвае, відаць, кантамінацыю з адлёт (гл.); вандроўныя цыркі маглі ’спрыяць і засваенню слова атлет у форме атлёт, вядомай і рускім дыялектам у значэнні ’зух’. На грэчаскую крыніцу атлет указваў Булахаў, Курс суч., 163; параўн. Шанскі, 1, А, 171; Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 123.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вятры́ла ’ветразь’ (КСТ). Хутчэй за ўсё, як і ўкр.вітрило (Шаўчэнка), запазычана з рускай мовы. Рус.ветрило са ст.-слав.вѣтрило; параўн. балг.дыял.ве́трило, ветри́ло ’парус, ветразь’. Рус. дыял. назвы тыпу смал.ветри́ло ’прыстасаванне для аховы стога ад ветру’ сюды непасрэдна не адносяцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аста́віць ’пакінуць’. (Яруш., КТС). Слова вядомае ў стараславянскіх тэкстах (оставити) было значна пашырана ў старарускай, адзначаецца не толькі ў рускай, але і ва ўкраінскай мове, таму думка пра ўжыванне слова як вынік рускага ўплыву ў Купалы (Ванковіч дыс.) патрабуе абгрунтавання. Утворана з прэфіксальнага о‑ + ставити.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абанеме́нт (БРС) запазычанне праз рускую мову ў XX ст., Крукоўскі, Уплыў, 78. У рускай мове з франц.abonnement у першай палавіне XIX ст., Шанскі, 1, А, 15. Беларускія слоўнікі 20‑х гадоў XX ст. фіксуюць разам з канкурэнтным перадплата. Гл. Гіст. мовы, 2, 205.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Анто́наўка ’гатунак яблык’, рус.антоновка ’тс’, этымалагічна яблыка з Антонавак; укр.антонівка. У рускіх слоўніках з 1843, з рускай у інш. слав. мовы (Шанскі, 1, А, 119). Патрэбна ўдакладненне месца, адкуль пашырыўся гатунак. Бел.антон (КТС) ’антонаўка’ ў выніку усячэння антонаўка па ўзору аніс — анісаўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саста́ў ’сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць цэлае; склад’ (ТСБМ). Рус.соста́в, ст.-рус., ст.-слав.съставъ. У сучаснай беларускай мове з рускай, на што ўказвае прыстаўка са‑ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 56). Да со‑ставитъ; лічаць (гл. Фасмер, 3, 727 і наст.) калькай грэч. слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарэ́лка ’талерка, металічны абажур’ (Сцяшк.), ’талерка’ (Ян.; дзятл., астрав., Сл. ПЗБ), тарэ́лка, тары́лка ’фарфоравая ці металічная (раней і драўляная) пасудзіна для яды’ (брэсц., гом., З нар. сл.), тарэ́лка, таре́лка, тарэ́лочка ’неглыбокая міска, талерка’ (Вярэн.). З метатэзай да талерка (гл.) або пазнейшыя запазычанні з рускай мовы.