Сабо́р 1 ’у дарэвалюцыйнай Расіі — сход службовых ці выбарных асоб’, ’сход ці з’езд прадстаўнікоў вышэйшага духавенства хрысціянскай царквы’, ’галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры’ (ТСБМ), ’царква’ (Сцяшк.). З рус. собо́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 56), якое запазычана з царкоўнаславянскай, параўн. ст.-рус. съборъ, ст.-слав. съборъ, першапачаткова ’сход духавенства’ < прасл. *sъbrati. Калька з грэч. συναγωγή ’сход’. Гл. Фасмер, 3, 704 з літаратурай.
Сабо́р 2 ’куча’ (Сл. ПЗБ), ’набор’ (Нар. лекс.). Гл. субор.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РУ́СКА-РУМЫ́НСКАЕ ПАГАДНЕ́ННЕ 1914 Аб дружалюбным нейтралітэце Румыніі ў адносінах да Расіі ў 1-ю сусветную вайну і пашырэнні тэрыторыі Румыніі.
Аформлена шляхам абмену нотамі 1 кастр. паміж міністрам замежных спраў Расіі С.Дз.Сазонавым і рум. пасланнікам у Расіі К.Дыямандзі. Расія абавязвалася процідзейнічаць спробам парушэння тэр. цэласнасці Румыніі, прызнала за ёй «права далучыць населеныя румынамі вобласці Аўстра-Венгерскай манархіі». У Букавіне «Прынцып большасці насельніцтва» павінен быў «служыць падставай для размежавання тэрыторый, што павінны быць далучаны або да Расіі, або да Румыніі». Румынія абавязвалася захоўваць дружалюбны нейтралітэт у адносінах да Расіі.
т. 13, с. 461
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
майда́н
(укр. майдан < кр.-тат. mäidan, ад ар. majdān)
плошча, дзе збіраюцца сходы, адбываюцца базары (у паўднёвых абласцях Расіі і Украіны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абрэ́к
(асец. abreg)
гіст. горац, які ў перыяд далучэння Каўказа да Расіі прымаў удзел у барацьбе супраць царскіх войск і адміністрацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэа́льны, -ая, -ае.
1. Які сапраўды існуе ў рэчаіснасці, не ўяўны.
Р. факт.
2. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены.
Рэальныя планы.
Р. тэрмін.
3. Практычны, заснаваны на разуменні наяўных умоў, абставін.
Рэальная палітыка.
Р. погляд на жыццё.
○
Рэальнае вучылішча — у дарэвалюцыйнай Расіі: агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова без выкладання старажытных моў, з пераважаннем у навучальным плане прыродазнаўчанавуковых прадметаў.
Рэальная заработная плата (спец.) — пакупная здольнасць намінальнай заработнай платы.
|| наз. рэа́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сасло́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Узніклая на падставе класавых адносін феадалізму грамадская група са сваімі спадчыннымі правамі і абавязкамі, замацаванымі звычаямі і законамі.
Дваранскае с.
2. уст. У дарэвалюцыйнай Расіі: група асоб, аб’яднаных прафесійнымі інтарэсамі.
С. медыкаў.
○
Падаткавае саслоўе — сяляне, гараджане і пад. як грамадская група насельніцтва, якая абкладалася падаткамі.
Прывілеяваныя саслоўі — духавенства, дваранства як грамадская група насельніцтва, якая падаткамі не абкладалася.
|| прым. сасло́ўны, -ая, -ае.
Саслоўныя інтарэсы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
слабада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. слабо́ды і (з ліч. 2, 3, 4) слабады́, -бо́д, ж.
1. гіст. Паселішча або гарадскі квартал у Расіі, Беларусі і Украіне ў 11—18 стст., жыхары якога не былі прыгоннымі або часова вызваляліся ад падаткаў.
2. Вялікае гандлёвае ці прамысловае сяло; адасобленая частка вялікага сяла.
3. Пасёлак ля горада; прыгарад (уст.).
|| памянш. слабо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.
|| прым. слабадскі́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сена́т
(лац. senatus)
1) вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Старажытным Рыме рэспубліканскага перыяду;
2) вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова ў царскай Расіі;
3) верхняя заканадаўчая палата парламента ў ЗША, Францыі і некаторых іншых краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
інспе́ктар, ‑а, м.
1. Службовая асоба, якая ажыццяўляе нагляд і кантроль за правільнасцю дзеянняў падведамных органаў і асоб. Інспектар лесааховы. Інспектар зарана. Санітарны інспектар. Фінансавы інспектар.
2. Памочнік дырэктара па выхаваўчай і навучальнай рабоце ў мужчынскіх навучальных установах дарэвалюцыйнай Расіі. Інспектар гімназіі.
[Ад лац. inspector — паглядальнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Уст.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі — казённы вінны магазін.
2. Гарэлка, якую прадавалі ў такіх магазінах. За чаркай казёнкі незнаёмы расказваў у карчме, як ён калісьці служыў у гэтым самым Міры фурманам-паштальёнам. Мальдзіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)