1. Унутраная частка машыны, прылады, апарата і пад., якая прыводзіць іх у дзеянне. Ледзь чутна цікаў гадзіннікавы механізм заведзенай міны.Шамякін.// Машына, прыстасаванне для чаго‑н. Цяпер .. ідзе ўборка багатага ўраджаю, на палі выйшлі механізмы.«Звязда».
2.перан. Унутраны лад, сістэма чаго‑н. Дзяржаўны механізм. Гаспадарчы механізм.
3.чаго. Сукупнасць працэсаў, з якіх складаецца якая‑н. фізічная, хімічная, фізіялагічная і пад. з’ява. Механізм хімічнай рэакцыі.
[Новалац. mechanismus, ад грэч. mēchanē — машына.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасце́ль, ‑і, ж.
1. Тое, што падсцілаецца для спання, спальныя рэчы. Паслаць чыстую пасцель. □ [Аксеня Арцёмаўна] прынесла з сабою ў арцель конаўку, чыгун, міску і лыжкі, пасцель.Місько.// Месца для спання, пасланы ложак. Прыйшоўшы позна ўвечары з заняткаў, Марыя адразу клалася ў пасцель і накрывалася з галавою.Кулакоўскі.[Жанчына] слала на падлозе пасцель — прывабліва шалясцела сена.Мележ.
2.Спец. Частка вырабу ці якой‑н. прылады, на якой размяшчаецца што‑н. Пасцель падшыпніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электро́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Раздзел фізікі, які вывучае электронныя працэсы ў вакууме, газах, цвёрдых целах. // Галіна тэхнікі, якая займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і выкарыстаннем электронных прыбораў.
•••
Квантавая электроніка — раздзел фізікі, які вывучае працэсы генерацыі і ўзмацнення электрамагнітных хваль, што адбываюцца на аснове індуцыраванага выпрамянення квантавых сістэм (атамаў і малекул).
Ядзерная электроніка — галіна радыёэлектронікі, якая распрацоўвае метады і электронныя прылады для апрацоўкі электрычных і светлавых сігналаў ад дэтэктараў ядзерных выпрамяненняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Анало́й, налоʼй царк.; фанетычна змененае ст.-рус.аналогии (Сразн., 1, 22) ’пюпітр’ з грэч.ἀνάλόγι(ον) (аб чым Фасмер, ИОРЯС, 12, 2, 220; Фасмер, 1, 77; Ісачанка, ZfSl, 2, 504, у сувязі з формай налой у Герберштейна (1526) пацвярджае этымалогію Фасмера). Слова ў народнай мове перажыло пэўныя семантычныя змены (ад выключна царкоўнай прылады да століка для кніг, нот у хаце, ад століка да ўзвышэння; параўн. Даль, 2, 435; Нас.налоецъ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БРЭ́СЦКІ ЭЛЕКТРАМЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1963—65 у г. Брэст як з-д электравымяральных прылад. З 1970 Брэсцкі электрамеханічны завод. З 1993 галаўное прадпрыемства Брэсцкага электрамех. канцэрна. Выпускаў ЭВМ агульнага прызначэння (ЕС), перфакарткавае і перфастужкавае абсталяванне, устройствы аптычнага счытвання знакаў і сістэм тэлеапрацоўкі даных для ЭВМ, стацыянарныя і рухомыя выліч. камплекты для АСКспец. прызначэння, бартавыя ЭВМ, персанальныя камп’ютэры. Асн. прадукцыя (з 1993): прылады для кантролю за расходам газу і электраэнергіі, мед. тэхніка, персанальныя камп’ютэры, быт. электра- і радыёапаратура, с.-г. тэхніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБЯРЦІ́НСКІ ЧЫГУНАЛІЦЕ́ЙНЫ ЗАВОД.
Дзейнічаў на Беларусі ў 1828—1914 у Альбярціне. У 1830 пабудаваны мураваны будынак для плаўкі чыгуну. З 1845 вырабляў сячкарні і млынавыя машыны, у 1895 — сячкарні, веялкі і інш.с.-г.прылады, у 1900 — сячкарні, турбіны для вадзяных млыноў. У 1890 меў чыгуналіцейную печ і 3 такарныя станкі. З 1903 наз. машынабудаўнічы з-д. Вырабляў посуд для вінакурняў і піваварняў, у 1908—10 — драцяныя і шавецкія цвікі, шпількі, у 1913 — вадзяныя турбіны, малатарні, абсталяванне для млыноў і крупадзёрак; працавалі 50 рабочых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛО́ГАВАЯ ТЭ́ХНІКА,
машыны, прылады, прыстасаванні, якія ў стараж. часы выкарыстоўвалі для прыкрыцця атакуючых, штурму і разбурэння ўмацаванняў. Уключала пераносныя і рухомыя (на катках) шчыты, вінеі, рухомыя аблогавыя вежы ў некалькі ярусаў з адкіднымі мосцікамі, штурмавыя драбіны, кідальныя машыны, тараны і інш. На Беларусі аблогавая тэхніка выкарыстоўвалася да 14—15 ст., калі на змену ёй стала прыходзіць аблогавая артылерыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЭВІ́ЛЬ (франц. Abbeville),
абэвільская культура, археалагічная культура ранняга (ніжняга) палеаліту ў Еўропе. Назва ад г. Абвіль (Францыя, даліна р. Сома), дзе ў 19 ст. знойдзены найб. тыповыя для яе прылады — ручныя масіўныя (даўж. да 10—20 см) груба адбітыя рубілы міндалепадобнай, авальнай ці коп’епадобнай формы; выкарыстоўваліся і адшчэпы. Верагодна, датуецца часам гюнц-міндэльскага міжледавікоўя і міндэльскага зледзянення (каля 700 — 400 тыс.г. таму назад). Большасць сучасных даследчыкаў разглядаюць абэвіль як пачатковы этап эпохі ашэль. У л-ры трапляецца і ўстарэлая назва абэвіль — шэльская культура, ці шэль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСАРА́Б (Basarabi),
археалагічная культура жал. веку (8 — сярэдзіна 7 ст. да нашай эры) на тэр. Румыніі і Малдовы; адна з культур т.зв. фракійскага гальштату. Назва ад даследаванага тагачаснага паселішча каля в. Басараб (Румынія). Насельніцтва жыло на гарадзішчах і селішчах у лёгкіх наземных драўляных пабудовах, часам абмазаных глінай. Пахавальны абрад — трупаспаленні ў урне або яме і трупапалажэнні пад курганным насыпам або ў грунтавой магіле. Для керамікі характэрны чорнаглянцаваны сталовы посуд, нярэдка з белай інкрустацыяй; слоікападобны кухонны посуд з наляпнымі валікамі і выступамі. Прылады працы, зброя, упрыгожанні належаць да ўсходнегальштацкага (ілірыйскага) тыпу старажытнасцяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАСЧЭ́ПКА,
1) прыстасаванне для аўтам. счаплення вагонаў і лакаматываў. Адрозніваюць аўтасчэпку жорсткую (у метрапалітэне) і няжорсткую (на чыг. транспарце). Складаецца з механізма счаплення расчэпнага прывода і цэнтравальнай прылады. Пры счэпцы вагонаў аўтасчэпкі цэнтруюцца, малы зуб і замок адной уваходзіць у паз другой, замкі зашчэпліваюцца. Удары і рыўкі памяншае вупражнае прыстасаванне з паглынальнай прыладай. Раз’ядноўваюць аўтасчэпку ўручную.
2) Прыстасаванне для аўтам. злучэння навяснога с.-г. абсталявання або машыны з механізмам навескі трактара. Складаецца з замка, што мацуюць на раме абсталявання ці машыны, рамкі, якую спалучаюць з цягамі навескі трактара.