КУДРЭ́ВІЧ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 2.5.1927, Мінск),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыў студыю пры Бел. т-ры імя Я.Купалы (1948), з 1949 працуе ў гэтым т-ры (цяпер Нац. акадэм. т-р імя Я.Купалы). Выканаўца драм. і камедыйна-быт. роляў, майстар сцэн. мініяцюры. Акцёрская індывідуальнасць найб. поўна раскрылася ў ролях класічнай і сучаснай драматургіі: Якім Сарока («Паўлінка» Я.Купалы), Дажывалаў («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Цесакоў, Сырадоеў, Скаромны, Ваенны міністр («Лявоніха на арбіце», «Трыбунал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата» А.Макаёнка), Семяніхін («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Шаргаёў («Парог» А.Дударава), Пётр Сабейкін («Стары Новы год» М.Рошчына), Павел Козін («Традыцыйны збор» В.Розава), Іван і Мацей Худзякоў («Характары» паводле В.Шукшына), Ураднік («Памінальная малітва» Р.Горына паводле твораў Шолам Алейхема) і інш. Здымаецца ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДНО́Ў (Яўген Міхайлавіч) (?, Віцебская губ. — ?),
бел. грамадска-паліт. дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1-ю сусв. вайну на фронце. Пасля Лют. рэв. 1917 нам. старшыні Харкаўскага губ. Савета сял. дэпутатаў, удзельнік Усебеларускага з’езда 1917. З 1918 чл.Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Бел.нац.к-та ў Адэсе. У 1918 міністрваен. спраў, са снеж. 1919 — замежных спраў ва ўрадзе БНР. З сак. 1921 у Варшаве, нам. старшыні Бел.к-та. 8.5.1921 выключаны са складу ўрада за правакацыйныя дзеянні супраць БНР. Пазней жыў у Берліне. Сабраў вял. колькасць матэрыялаў аб масонстве, частка з якіх адлюстроўвала паліт. дзейнасць рас. масонства ў перыяд Лют. і Кастр. рэвалюцый. У 1932 падрыхтаваў на імя прэзідэнта Германіі П.Гіндэнбурга шэраг дакументаў пра падрыўную дзейнасць масонскіх лож у Еўропе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗАВЕ́ЦКІ ((Mazowiecki) Тадэвуш) (н. 18.4.1927, г. Плоцк, Польшча),
польскі дзярж. і паліт. дзеяч. Юрыст. У 1946—55 чл. грамадска-паліт. арг-цыі свецкіх каталіцкіх дзеячаў «Рах» (з лац. «Мір»), У 1953—55 гал. рэдактар штотыднёвіка «WTK» («ВТК»). Адзін з заснавальнікаў (1957) варшаўскага Клуба каталіцкай інтэлігенцыі і штомесячніка «Więź» («Сувязь»; у 1958—81 яго гал.рэд.). У 1961—71 дэпутат Сейма ад каталіцкай групы «Знак». У 1981 і 1989 гал.рэд. «Tygodnika Solidamość» («Штотыднёвіка Салідарнасць»). У 1981 інтэрніраваны. З 1982 дарадчык Л.Валенсы, з 1987 — Краёвай выканаўчай камісіі прафсаюза «Салідарнасць». У 1989—90 прэм’ер-міністр Польшчы. У 1992—95 спец. пасланнік Камісіі па правах чалавека ААН у б. Югаславіі. Аўтар успамінаў «Інтэрніраванне» (1982), публіцыст. нарысаў «Раздарожжы і вартасці» (1970), «Другі твар Еўропы» (1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАС ((Marcos) Фердынанд Эдралін) (11.9.1917, Сарат, каля г. Лаааг, Філіпіны — 28.9.1989),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Філіпін. Адвакат. Скончыў ун-т Філіпін (г. Кесан-Сіці). Удзельнік абарончых баёў супраць японцаў на Філіпінах (1941—42) у 2-ю сусв. вайну. З 1949 у кангрэсе Філіпін: чл. Палаты прадстаўнікоў (1949—59), сенатар (1959—66), прэзідэнт сената (1963—65). Адначасова ў 1960—64 старшыня Ліберальнай партыі, з 1964 у кіраўніцтве Партыі нацыяналістаў. У 1965—86 прэзідэнт Філіпін, адначасова ў 1973—81 прэм’ер-міністр. Рабіў захады па ўмацаванні дзярж. суверэнітэту краіны, у 1970 спыніў удзел Філіпін на баку ЗША у В’етнамскай вайне 1964—73. У 1972 увёў у краіне ваен. становішча (да 1981). Рэжым асабістай улады М. выклікаў шырокі апазіцыйны рух, пад націскам якога праведзены датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. З 1986 у эміграцыі ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТЭРА́Н ((Mitterrand) Франсуа) (26.10. 1916, Жарнак, Францыя — 8.1.1996),
французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Парыжскі ун-т, журналіст, адвакат. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік Руху Супраціўлення. У жн.—вер. 1944 ген. сакратар па справах ваеннапалонных ва ўрадзе Ш. дэ Голя. Пасля вайны міністр у розных кабінетах Чацвёртай рэспублікі 1946—58. Дэп. Нацыянальнага сходу Францыі (1946—58 і з 1962), сенатар (1959—62). Старшыня Федэрацыі левых дэмакр. і сацыяліст. сіл (1965—68), 1-ы сакратар Франц.сацыяліст. партыі (1971—81). У 1981—95 прэзідэнт Францыі. У знешняй палітыцы выступаў за паліт., эканам. і валютны саюз 12 еўрап. дзяржаў (гл.Еўрапейская эканамічная супольнасць), садзейнічаў яго інтэграцыі. Пасля распаду СССР і камуніст. блока прапанаваў канцэпцыю еўрап. канфедэрацыі. Аўтар кніг «Выклік Кітая» (1961), «Сацыялізм магчымага» (1971), «Палітыка» (1977) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАДО́М СІЯНУ́К (н. 31.10.1922, Пнампень),
дзяржаўны дзеяч Камбоджы. Вучыўся ў В’етнаме і Францыі. У 1941—55 кароль Камбоджы, у сак. 1955 адрокся ад прастола на карысць бацькі Нарадома Сурамарыта. У 1955—60 прэм’ер-міністр Камбоджы, пасля смерці свайго бацькі (1960) кіраўнік дзяржавы. У 1970 скінуты ваеннымі. Узначальваў у Пекіне Каралеўскі ўрад нац. саюза Камбоджы. Пасля захопу ўлады ў крас. 1975 «чырвонымі кхмерамі» вярнуўся ў Камбоджу, дзе лічыўся ў 1975—76 кіраўніком дзяржавы, але фактычна знаходзіўся пад хатнім арыштам. У студз. 1979 вызвалены. Асудзіў у 1979 увод в’етн. войск у Камбоджу, у 1982—88 узначальваў Нар.нац.вызв. фронт, які вёў узбр. барацьбу супраць урада Нар. Рэспублікі Кампучыя. У кастр. 1991 вярнуўся ў Камбоджу, у 1991—93 старшыня Вярх.нац. савета. З вер. 1993 кароль Камбоджы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЫКАМЫ́ШСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1914—15,
баявыя дзеянні паміж рас. і тур. войскамі ў раёне г. Сарыкамыш (Турцыя) 22.12.1914—18.1.1915 у час 1-й сусв. вайны. Тур. 3-я армія (камандуючы ваен.міністр Энвер-паша; 87 батальёнаў пяхоты, 22 сотні кавалерыі і 226 гармат) планавала разграміць рас. войскі і захапіць г. Карс. Рас. Каўказская армія (галоўнакамандуючы І.І.Варанцоў-Дашкаў, фактычна камандаваў яго пам.ген. А.З.Мышлаеўскі; 72 батальёны пяхоты, 43 сотні кавалерыі і 172 гарматы) імкнуліся ўтрымаць занятыя пазіцыі. Тур. армія дзейнічала разрознена і мела толькі часовы поспех. Рас. войскі, адбіўшы 29.12.1914 усе атакі праціўніка, перайшлі ў контрнаступленне і 2.1.1915 занялі Бардус, узялі ў палон 9-ы тур. корпус разам з яго штабам і камандзірам. Да 17—19.1.1915 рэшткі тур. арміі былі адкінуты на зыходныя пазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЮ́ЛАЎ ((Bülow) Бернхард Генрых Марцін фон) (3.5.1849, г. Гамбург, Германія — 28.10.1929),
германскі дзярж. дзеяч, дыпламат, князь (1905). Юрыст. З 1874 на дыпламат. службе. 1-ы сакратар пасольства ў Пецярбургу (1884—88), пасланнік у Румыніі (1888—93), пасол у Італіі (1893—97), дзярж. сакратар у Мін-ве замежных спраў (1897—1900). У 1900—09 канцлер Германскай імперыі і прэм’ер-міністр Прусіі. Патрабаваў «месца пад сонцам» для Герм. імперыі, дамагаўся павелічэння яе ваен. моцы (асабліва флоту), падтрымліваў аўстра-венг. кіраўніцтва ў час Баснійскага крызісу 1908—09 і інш. Ва ўнутр. палітыцы найб. вядомы ўвядзеннем у інтарэсах буйных аграрыяў высокага мытнага тарыфу на хлебныя прадукты, што выклікала іх падаражэнне. Зімой 1914—15 як пасол па асобых даручэннях у Рыме намагаўся дыпламат. сродкамі прадухіліць уступленне Італіі ў 1-ю сусв. вайну. Аўтар «Мемуараў» (т. 1—4. 1930—31).
літоўскі пісьменнік, драматург.Засл. дз. мастацтваў Літвы (1947). Нар. пісьменнік Літвы (1957). Прадстаўнік псіхал. рэалізму ў нац. л-ры. Найб. значны твор ранняга перыяду — апавяданне «Тапельніца» (1909). Мастацкае асэнсаванне лёсу краіны, асобы праз прызму гіст. падзей, сац. і маральныя праблемы, унутраны свет героя ў раманах Венуоліса «Перад днём» (1925), «Ростані» (1932), «Госця з Поўначы» (1933), «Міністр» (1935), «Сядзіба Пуаджунасаў» (1952), п’есах «Змрок» (1936), «1831 год» (1937). Аўтар кн. мемуараў «З маіх успамінаў» (1957) і інш. Выкарыстоўваў матывы груз. (цыкл «Каўказскія легенды», 1905—06), каўк. і літ. паданняў (кн. «Паданні і легенды», 1957). На бел. мову творы Венуоліса перакладалі С.Грахоўскі (у кн.: «Літоўскія апавяданні», 1957), Н.Рыбак (у кн. «Бурштынавыя пацеркі», 1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛІЕ́СКУ ((Iliescu) Іон) (н. 3.3.1930, г. Алтэніца, Румынія),
палітычны і дзярж. дзеяч Румыніі. Скончыў Бухарэсцкі політэхн. і Маскоўскі энергет. (1954) ін-ты. У 1946—60 займаў пасады ў ЦК Саюза камуніст. моладзі (СКМ). З 1957 дэп.Вял.нац. сходу (ВНС). У 1967—71 1-ы сакратар ЦК Саюза камуніст. моладзі і міністр па справах моладзі. З 1968 чл., з 1971 сакратар ЦКРум. КП. У 1979—84 старшыня Нац. савета воднай гаспадаркі, чл. урада, у 1979—80 чл.Дзярж. савета Румыніі. За выступленні супраць палітыкі Н.Чаўшэску ў 1984 выведзены з ЦКРум. КП і ўрада, пазбаўлены статуса дэп. ВНС. Працаваў дырэктарам Бухарэсцкага выд-ванавук.-тэхн. л-ры. З 26.12.1989 старшыня Савета Фронту нац. выратавання, створанага пасля звяржэння Чаўшэску. З 1990 старшыня Часовага савета нац. згоды. У 1990—96 прэзідэнт Румыніі.