старажытна-руская плацежная і грашовая адзінка; асн. грашовая адзінка і манетаВКЛ, Рас. імперыі, РСФСР, СССР; Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь, Украіны (да 16.9.1996), Рэспублікі Таджыкістан («рубл»). Этымалагічна, верагодна, паходзіць ад прыметніка «рублены», «абрублены». Як грашовая адзінка Р. упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах Ноўгарада з канца 13 ст., меў выгляд злітка. (да 1447) і адпавядаў 105 нагатам. У 1-й чвэрці 14 ст. тэрмін «Р.» быў сінонімам слова «грыўня». Да 1510 адначасова функцыянавалі наўгародскі і маскоўскі Р. Паводле манетнай рэформы 1534 Р. канчаткова набыў выгляд дзесятковай манетнай сістэмы (Р. = 10 грывенкам = 100 капейкам = 200 дзенгам). Упершыню Р.-манета быў адчаканены ў 1654 па масе талера і наміналам у 100 капеек. Паводле грашовай рэформы Пятра I ў 1699—1701 пачалася чаканка яго фракцый: 1/2 (палціна) і 1/4 (паўпалціна), з 1704 — масавая эмісія. З 1769 выпускаліся папяровыя асігнацыі ў 25, 50, 75 і 100 Р.; крэдытны білет ў 1 Р. з’явіўся ў 1843. У 1917 у абарачэнні знаходзіліся сярэбраны Р., у золаце 5 і 10 Р., у паперах — 1, 3, 5, 10, 25, 50, 100, 250, 500 і 1000 Р. У час грамадз. вайны выкарыстоўваліся папяровыя і металічныя грошы наміналам у Р. і яго кратныя адзінкі Рас. імперыі, Часовага і Сав. урадаў, розных рэгіянальных урадаў і к-таў, населеных пунктаў і прадпрыемстваў. У сак. 1919 выпушчаны разліковыя знакі РСФСР вартасцю 1, 2 і 3 Р. Пасля ўтварэння СССР саюзныя рэспублікі спынілі свае грашовыя эмісіі і паводле дэкрэта ад 22.9.1923 уводзілася адзіная валюта — купюры ад 1 да 100 Р. У 1924 у абарачэнне паступілі сярэбраныя Р., залаты чырвонец 1923 (для знешняга гандлю). У 1947 і 1961 у СССР праведзены грашовыя рэформы з адначасовай дэнамінацыяй (абмен 1:10). З 1.1.1961 сав. Р. фактычна атрымаў статус канверсаванай валюты. З 1961 да 1992 у абарачэнні знаходзіліся 1, 3, 5, 10, 50 і 100 Р. Цяпер у Расійскай Федэрацыі (пасля дэнамінацыі 1997) у абарачэнні манеты вартасцю 1, 2 і 5 Р., банкноты ў 1, 5, 10, 25, 50, 100, 500 і 1000 Р.
На тэр. Беларусі Р. як грашова-лікавая адзінка з’явіўся на мяжы 13—14 ст. першапачаткова ў Віцебскім княстве і ў 1300/1305—27 адпавядаў 50 пражскім грошам. Пры вял.кн.Альгердзе Р. пашырыўся ў ВКЛ. Тэрмін «літоўскі Р.» у бел.-літ. летапісах упершыню названы ў 1399. У 1407 Р. адпавядаў 100 пражскім грошам, а ў 1500—100 літ. грошам. Да сярэдзіны 15 ст. Р. выкарыстоўваўся ў выглядзе сярэбранага злітка (маса 179,8—180 г), а з 2-й пал. 15 ст. функцыянаваў як лікавая адзінка. У ВКЛ Р. ужываўся да 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) і з’явіўся асновай для пераходу мясц. грашовага абарачэння на выкарыстанне рас. Р. У Рэспубліцы Беларусь у 1992 у абарачэнне быў уведзены «беларускі Р.» вартасцю 1, 3, 5, 10, 25, 50 Р. (да 1.11.1995), 250 і 500 (з 8.12.1992), 1000 (з 8.12.1993) і 5000 Р. (з 7.4.1994); (з 16.4.1998 дзве апошнія — новага ўзору), 20 000 Р. (з 1.1.1995), 50 000 і 100 000 Р. (з 17.10.1996), 500 000, 1 000 000 і 5 000 000 Р. (з 30.4.1999). 20.8.1994 праведзена 1-я дэнамінацыя, калі былі скасаваны суадносіны падліковага і папяровага Р. (10:1) і яны сталі ўраўнаважаны. З 1.1.2000 (пасля 2-й дэнамінацыі) у абарачэнні знаходзяцца 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000 і 5000 Р.; з 16.4.2001—10 000 Р. Усе наміналы (акрамя першых трох) абаронены ад падробкі. З 1995 у якасці законнага плацяжу выпускаюцца памятныя металічныя Р. наміналам 1 (медна-нікелевы сплаў), 20 (серабро) і 1000 (золата) Р. Вядома 7 серый манет, якія рэалізуюцца па камерцыйным кошце як калекцыйны матэрыял ці сувеніры.
Літ.:
Бектинеев Ш.И. Обращение рубля на территории Беларуси до Люблинской унии 1569 г. // Беларусістыка: Беларусь, гіст. лёс народа і культуры. Мн., 1995;
Малышев А.И., Таранков В.И., Смиренный И.Н. Бумажные денежные знаки России и СССР. М. 1991;
Мельникова А.С. Русские монеты от Ивана Грозного до Петра Первого. М., 1989;
Рябцевич В.Н. Нумизматика Беларуси. Мн., 1995.
Ш.І.Бекцінееў.
1 рубель (паводле эмісіі Нац. банка Беларусі, 1992).1 рубель (пасля дэнамінацыі 2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
залаты́
1. gólden, Gold-;
залаты́ запа́с Góldbestand m -es, -stände;
залата́я мане́та Góldstück n -(e)s, -e, Góldmünze f -, -n;
2. (падобны да золата) góldfarben, góldgelb;
3.у знач.наз.м. Góldstück n -es;
4.перан. (надта добры) gólden, góldig;
5. (дарагі, улюбёны) lieb, hérzig;
залата́я сярэ́дзіна der góldene Míttelweg, die góldene Mítte
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
рубе́ль1, ‑бля, м.
1. Грашовая адзінка ў Расіі і СССР, роўная 100 капейкам.
2. Банкнот і манета такой вартасці. Настаўнік дастаў кашалёк, выняў срэбраны рубель і аддаў яго Лявону.Колас.Кандуктарка схапіла сторублёўку і не спяшаючыся пачала выцягваць са свае сумкі рублі, траячкі, пяцёркі.Васілёнак.Мы працавалі горача, каб ты стаў сапраўды, рубель наш, залатым!Панчанка.
•••
Гнацца за доўгім рублёмгл. гнацца.
Доўгі рубель — пра лёгкі і вялікі заробак.
рубе́ль2, ‑бля, м.
Тоўстая жэрдка, якой уціскаюць на возе сена, снапы, салому і пад. З поля прабеглі дзве палутаркі, везучы прыціснутыя пад рубель снапы сухога жыта.Краўчанка.Міша і Валодзька наклалі снапы на другую фурманку, затым падалі ездавому рубель.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
проскочи́тьсов., в разн. знач. праско́чыць; (промчаться — ещё) прамча́цца;
он проскочи́л ми́мо меня́ ён праско́чыў (прамча́ўся) мі́ма мяне́;
ко́нный разъе́зд проскочи́л в лес че́рез го́рное уще́лье ко́нны раз’е́зд праско́чыў у лес праз го́рную цясні́ну;
моне́та проскочи́ла в щёлкумане́та праско́чыла ў шчы́ліну;
в корректу́ре проскочи́ло не́сколько оши́бокразг. у карэкту́ры праско́чыла не́калькі памы́лак.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пісто́ль2
(фр. pistole, іт. pistola)
1) даўнейшая іспанская залатая манета, якая чаканілася ў 16—18 ст. і змяшчала ад 5,92 да 6,2 г. золата;
2) назва залатых манет у Францыі, Італіі, Германіі 17—18 ст., роўных па вазе іспанскай манеце.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Скарб ‘казна; скарб; маёмасць; багацце’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Варл., Сл. ПЗБ, Гарэц., Др.-Падб., Касп., Сцяшк.), ‘схаваныя каштоўнасці’ (Сл. ПЗБ), ска́рба ‘казна’ (Шпіл.). Запазычанне з польск.skarb ‘тс’, таксама як і рус.скарб; гл. Кюнэ, Poln., 96; Фасмер, 3, 633; Праабражэнскі, 2, 294. Польскае слова ўзыходзіць да ст.-в.-ням.scerf, нов.-в.-ням.scher(p)f ‘манета’ (Міклашыч, 298; Праабражэнскі, там жа), якія звязаны з ст.-в.-ням.scarbôn ‘рабіць надрэзы’ і першапачаткова азначала манету з зубчастым краем (Клюге-Гётце, 514; Праабражэнскі, там жа). Ст.-бел.скарбъ з ст.-польск.skarb (Булыка, Лекс. запазыч., 299). З польск. таксама скарбо́вы(й) ‘казённы’ (Нас., Касп.), ‘дзяржаўны або грамадскі’ (Варл.), ска́рбніца ‘схоў’ (Байк. і Некр.), скарбні́ца ‘будынак, дзе захоўваюць грошы ў гатоўцы’ (Ласт.); гл. Кюнэ, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сямёра ’у колькасці сямі (звычайна без назоўніка або з назоўнікамі агульнага роду, назвамі маладых істот і інш.)’ (ТСБМ), се́мера ’тс’ (Некр. і Байк., Пятк. 2), се́меро ’тс’ (ТС), ст.-бел.седмера ’тс’, побач з вседморо ’ўсямёра’ (Карскі 2–3, 55). Параўн. укр.се́меро, рус.се́меро, польск.siedmioro ’тс’, в.-луж.sedmory ’сямікратны’, н.-луж.sedymory ’тс’, палаб.sedmärë, чэш.sedmero, славац.sedmoro, славен.sedmero, серб.-харв.се̏дморо, ст.-слав.седмеро, седморо ’тс’. Прасл.*sedmero, *sedmoro ўтворана на базе ад’ектываванага лічэбніка *sedmerъ/*sedmorъ ад *sedmь (гл. сем) пры дапамозе суф. ‑er, ‑or (Фасмер, 3, 599; Лукінова, Числ., 323), параўн. чацвёра (гл.). Сюды ж сямёрка ’лічба сем, у колькасці сямі’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), ’памер касы’ (Сцяшк., Мат. Гом.), ’дзве капейкі серабром, роўная па старых разліках сямі капейкам асігнацыямі’ (Нас.), семёрка ’медная манета двухкапеечнай вартасці’ (Растарг.), семерко ’сем штук’ (Рам. 3).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дра́хма
(гр. drachme)
1) сярэбраная, радзей залатая ці медная, манета ў Стараж. Грэцыі, а таксама сучасная грэчаская грашовая адзінка, роўная 100 лептам;
2) адзінка аптэкарскай вагі, роўная 3,732 г, якая ўжывалася да ўвядзення метрычнай сістэмы мер;
3) мера ёмістасці ў ЗША, роўная 3,6966 см3.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Münzef -, -n
1) мане́та;
in bárer ~ гато́ўкай;
~n prägen [schlágen*] чака́ніць мане́ту;
◊
etw. für báre ~ néhmen* прыма́ць што-н. за чы́стую мане́ту;
j-m mit gléicher ~ záhlen плаці́ць каму́-н той жа мане́тай
2) меда́ль, жэто́н
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
penny[ˈpeni]n. (pl.pence – пра суму грошай; pennies – пра асобныя манеты) пе́ні, пенс (манета);
a new penny (адзі́н) но́вы пенс;
I ha ve no pennies. У мяне няма пенсаў;
a few pence не́калькі пе́ні;
a 13-pence stamp пашто́вая ма́рка ко́штам 13 пе́нсаў;
It costs 6 pence. Гэта каштуе 6 пенсаў.
♦
a pretty penny кру́глая су́ма;
It cost him a pretty penny. Гэта ўляцела яму ў капеечку;
not a penny ні капе́йкі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)