КРУПІ́Н (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 7.9.1941, г.п. Кільмезь Кіраўскай вобл., Расія),
расійскі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі пед.ін-т (1967). Да 1977 настаўнічаў, працаваў у выд-ве «Сучаснік». Першая кніга «Зярняты» (1974). Проза К. звязана са шматвяковай сял. традыцыяй і нар. рэлігійнасцю, у ёй знітаваны свет прыроды і чалавека: аповесці «Ямшчыцкая аповесць» (1974), «Жывая вада» (1980), «Саракавы дзень» (1981), «Вяцкі сшытак» (1987) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПКІ (Багдан Сільвестравіч) (9.11.1872, с. Крагулец Цярнопальскай вобл., Украіна — 21.7.1941),
украінскі пісьменнік. Праф. Ягелонскага ун-та (1935). Вучыўся ў Венскім, потым у Львоўскім і Кракаўскім ун-тах. З 1899 у Кракаве. Друкаваўся з 1895. Аўтар зб-каў вершаў «Строфы» (1901), «Восень» (1902), «Кніга гора» (1903), «З глыбінь душы» (1905), «Доля» (1917), раманаў «У ціхі вечар» (1923), «Мазепа» (1926—29), аповесцей і апавяданняў. У ранніх творах адчувальны ўплыў дэкадэнцтва (матывы нявер’я, песімізму), некаторыя творы звязаны з асэнсаваннем гіст. лёсу Украіны. Аўтар «Нарыса гісторыі ўкраінскай літаратуры» (1909).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
hers
[hɜ:rz]
pron.
е́йны, яе́
This book is hers — Гэ́та е́йная кні́га
of hers — е́йны
a friend of hers — е́йны ся́бра
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
layman[ˈleɪmən]n. (pl. -men)
1. непрафесіяна́л; дылета́нт;
a book for laymenкні́га для шыро́кага ко́ла чытачо́ў
2.eccl. чалаве́к, які́ не ма́е духо́ўнага зва́ння, але́ нале́жыць да хрысція́нскай царквы́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
псалты́р, ‑а, м.
Адна з біблейскіх кніг Старога запавету, якая складаецца з псалмоў. У гэтыя ж дні Ілюка хавалі. З пушчы папрыходзілі блізшыя леснікі, збілі гуртам сякую-такую труну, палажылі ў яе свежага сена, прачыталі з псалтыра некалькі малітваў і вынеслі на ручніках з хаты.Лобан.// Гэта кніга ў якасці падручніка ў мінулым.
[Грэч. psaltērion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фармуля́р, ‑а, м.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі — паслужны спіс, куды заносіліся звесткі аб праходжанні службы чыноўнікам.
2.Спец. Асобная кніга або бланк, куды адносяцца асноўныя звесткі аб стане, эксплуатацыі, рамонце і пад. якога‑н. механізма, збудавання. Фармуляр машыны.
3. Бібліятэчная картка, у якой адзначаюцца звесткі аб кнізе і аб карыстанні ёю чытачом.
[Ням. Formular ад лац. formula — форма.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́дэкс
(лац. codex = кніга)
1) звод законаў якой-н. галіны права (напр. крымінальны к., грамадзянскі к.);
2) перан. сукупнасць правіл паводзін, поглядаў (напр. маральны к.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Buchn -(e)s, Bücher
1) кні́га
2) канцыля́рская кні́га, журна́л;
im schwárzen ~ stéhen* быць у «чо́рным спі́се»;
es wird ihm schwer zu ~e stéhen* ён до́рага за гэ́та запла́ціць;
◊
Bücher máchen kéine Wéisen≅ адно́й то́лькі кні́жнай му́драсці не хапа́е
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бестсе́лер
(англ. bestseller, ад best = лепшы, большы + sell = прадавацца)
ходкая, выдадзеная вялікім тыражом кніга на сенсацыйную тэму.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
катэхі́зіс
(гр. katechesis = вуснае настаўленне)
рэлігійная кніга, якая змяшчае кароткі выклад хрысціянскага веравучэння ў пытаннях і адказах.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)