Свядо́мы ‘здольны думаць і разважаць, здольны рабіць асэнсаваны выбар’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Касп.), све́дамы ‘які ведае справу, работу, навуку’ (Ласт.), ст.-бел.сведомый ‘навучаны, умелы; дасведчаны’ (Ст.-бел. лексікон), укр.свідо́мий ‘абазнаны, дасведчаны’, рус.дыял.све́домый ‘вядомы, знаёмы’, стараж.-рус.съвѣдомыи ‘вядомы, знаны, выпрабаваны’: куряне сведоми къмети (Слова пра паход Ігаравы), ст.-чэш.svědomý ‘свядомы, знаны’, польск.świadomy ‘тс’, в.-луж.svědomy ‘свядомы, абазнаны’. Утворана ад прасл.*sъvěděti ‘знаць’, што да *věděti ‘тс’ (гл. ведаць), дзеепрыметнік цяп. ч. *sъ‑vědomъ ‘які добра ўсведамляе’ (Сной у Бязлай, 3, 348). Формы з перагаласоўкай і націскам на другім складзе хутчэй за ўсё запазычаны з польскай мовы. Назоўнік сьве́дамʼе ‘яснае разуменне; усведамленне, прызнанне’ (Стан.) вядомы, паводле некаторых крыніц (гл. там жа), яшчэ ў старабеларускай, відаць, самастойна ўтвораны і не звязаны з польск.świadomie ‘сумленне’, якое лічыцца лексічным ці семантычным багемізмам (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 382).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рухо́мы, -ая, -ае.
1.Здольны рухацца, які можа рухаць.
Р. блок.
2. Які пераязджае з месца на месца.
Р. лазарэт.
3. Які можа змяняцца ў залежнасці ад умоў; які хутка развіваецца, мяняецца.
Рухомыя формы арганізацыі.
Рухомая з’ява.
○
Рухомая маёмасць (спец.) — такая, якая можа быць перамешчана з месца на месца.
Рухомы састаў — сукупнасць сродкаў аўтамабільнага, чыгуначнага і іншых відаў транспарту.
|| наз.рухо́масць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ста́лы, -ая, -ае.
1. Які стаў дарослым, дасягнуў поўнага развіцця.
Сталыя мужчыны.
2.Здольны дзейнічаць самастойна, без дапамогі; сур’ёзны.
Арганізатар малады, але с.
3. Вопытны, які дасягнуў майстэрства ў чым-н., які вылучаецца грунтоўнасцю.
С. празаік.
4. Нязменны, разлічаны на доўгі час.
Сталае месца для жылля.
Атрымаць сталае месца работы.
5. Добра, грунтоўна абдуманы.
Сталае рашэнне.
С. вывад.
|| наз.ста́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кумуляты́ўны
(лац. cumulatus = павялічаны, узмоцнены)
здольны да кумуляцыі 2;
к. снарад — артылерыйскі снарад вялікай прабіўной сілы, заснаванай на кумуляцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
амуле́т
(лац. amuletum)
невялікі прадмет, што носяць на целе як магічны сродак, нібыта здольны засцерагчы ад няшчасця (параўн.талісман).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
агані́стыкі
(гр. agonistikos = здольны да барацьбы)
дэмакратычная хрысціянская секта ў рымскай Афрыцы ў 4—5 ст., левае крыло данатыстаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Рухо́мы ’здольны рухацца; які можна перамяшчаць’ (ТСБМ, Нас.), рухо́мый ’тс’ (Бяльк.), рухо́му ’жвавы, дзелавы’ (ТС), сюды ж рухо́масць ’уласцівасць і стан рухомага’, ’рухомая маёмасць’ (ТСБМ). Польск.ruchomy ’які можа рухацца; перамяшчальны’. Прасл.*ruxomъ — дзеепрыметнік залежнага стану цяперашняга часу ад незахаванага прасл.*rusti ’рыць, капаць, пераварочваць (зямлю)’, ’перамяшчаць’ (гл. рушыць), утвораны як вядомы ад ведаць (Борысь, 526; Фурлан, Бязлай, 3, 205).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛАБІ́ЛЬНАСЦЬ (ад лац. labillis рухомы, няўстойлівы) у фізіялогіі, функцыянальная рухавасць, уласцівасць узбудлівай тканкі ўзнаўляць без скажэння частату наносімых рытмічных раздражненняў. Тэрмін прапанаваны М.Я.Увядзенскім (1886). Мера Л. — макс. колькасць імпульсаў за 1 сек, якую фізіял. апарат (валакно, сінапс) здольны ўзнавіць пры зададзеным рытме. Адлюстроўвае час, на працягу якога тканка аднаўляе працаздольнасць пасля чарговага цыкла ўзбуджэння. Пры перавышэнні Л. ўзнікае мясц. застойнае ўзбуджэнне, якое прыводзіць да тармажэння. Неаднолькавую Л. маюць нейроны з розных абласцей нерв. сістэмы. Напр., рухальныя нейроны спіннога мозга ўзнаўляюць частату 200—300 Гц, уставачныя да 1000 Гц. У біялогіі і медыцыне Л. азначае рухомасць, няўстойлівасць, зменлівасць (напр., псіхікі, фізіял. стану, пульсу, т-ры цела і інш).
Літ.:
Голиков Н.В. Физиологическая лабильность и ее изменения при основных нервных процессах. Л., 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІМУМУ ЗАКО́Ну аграхіміі,
папаўненне недахопу ў глебе пэўных мінер. рэчываў або злучэнняў да ўзроўню, мінімальна неабходнага для ўрадлівасці глебы. Сфармуляваны Ю.Лібіхам (1840). Асн. палажэнне закону — у глебу павінны быць вернуты ў першую чаргу тыя рэчывы, запасы якіх найб. спустошаны; унясенне любых інш. рэчываў не дае прыросту ўраджаю, пакуль не будзе ліквідаваны недахоп рэчыва ці злучэння да ўзроўню наяўнасці яго ў глебе ў пэўнай мінімальнай колькасці.
У больш агульнай сучаснай форме М.з., які дапоўніў амер. заолаг В.Шэлфард (1877—1968) — «закон талерантнасці» — сведчыць, што прысутнасць або працвітанне арганізма ў пэўным месцапражыванні залежыць ад комплексу экалагічных фактараў. Па кожнаму фактару ёсць дыяпазон талерантнасці, па-за межамі якога арганізм не здольны існаваць. Немагчымасць працвітання або адсутнасць арганізма вызначаецца тымі фактарамі, значэнні якіх набліжаюцца або выходзяць за межы талерантнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЦЕ́ЛЬНЫЯ КЛАПЫ́ (Cimicidae),
сямейства насякомых атр. паўцвердакрылых. Каля 40 відаў. Пашыраны ўсюды. Крывасмокі; паразітуюць на пазваночных жывёлах (галубы, куры, лятучыя мышы і інш.), некат. віды — у чалавека. Актыўныя пераважна ўначы. Найб. вядомыя на Беларусі — П.к. звычайны (Cimex lectularius) і клоп ластаўчын (Oeciacus hirundi).
Цела акруглае ці авальнае, моцна сплюшчанае. Надкрылы ўкарочаныя. Даўж. П.к. звычайнага: самцоў — да 6,5 мм, самак — да 8,4 мм. Мае добры нюх. Характэрны ўласны рэзкі, непрыемны пах. Здольны хутка перамяшчацца (да 1 м за 1 мін). Ротавы апарат колюча-сысучы. Працінае хабатком скуру і ўпускае ў ранку сліну, якая перашкаджае згушчэнню крыві. Укусы выклікаюць сверб, раздражненне скуры. Вытрымлівае галаданне да некалькіх месяцаў. Развіццё з няпоўным ператварэннем; лічынка праходзіць 5 стадый (узростаў); для чарговай лінькі лічынка павінна насмактацца крыві.