Ке́та ’марская прамысловая рыба сямейства ласасёвых’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. мову з тунгуса-маньчжурскіх моў: эвенк. кета ’тс’, маньчж. кʼата (ЕСУМ, 2, 426).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барха́н. Рус. барха́н, укр. барха́н. Запазычанне з казах. barχan (гл. Фасмер, 1, 129, там і літ-pa). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барыка́да. Рус. баррика́да, укр. барика́да. Запазычанне з франц. мовы: франц. barricade ’тс’. Фасмер, 1, 128; Шанскі, 1, Б, 48 (там і храналагічныя даныя).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блінда́ж (БРС). Рус. блинда́ж, укр. блінда́ж. Запазычанне з франц. blindage (< blinder ’рабіць незаметным’). Фасмер, 1, 175; Праабражэнскі, 1, 30; Шанскі, 1, Б, 141.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брас ’стыль плавання’. Рус. брасс, укр. брас. Запазычанне з франц. brasse ’тс’ (а гэта да bras ’рука’). Падрабязна гл. Шанскі, 1, Б, 189.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навучыце́лька ’настаўніца’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Запазычанне з польск. nauczycielka ’тс’, пра што сведчыць перш за ўсё націск на другім складзе ад канца слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кокс ’від цвёрдага паліва з каменнага вугалю або торфу’ (ТСБМ, Яруш.). Запазычанне праз рус. кокс з ням. Koks ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 194).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Коч ’брычка’ (Шпіл., Др.-Падб., Гарэц., Шн.). Укр. кон ’тс’. Запазычанне праз польск. kocz ’тс’ з венг. koesi ’тс’ (гл. Слаўскі, 2, 320).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крамзла́ ’храсток’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kremzle ’тс’. Запазычанне з літоўскай мовы. Гл. Грынавецкене і інш. LKK, 16, 179; Лаўчутэ, Балтизмы, 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́калка ’стадыя ў развіцці насякомага’ (ТСБМ). Рус. куколка — калька з ням. Puppe ’лялька’ (Шанскі, 2, 8, 435). Бел. кукалка запазычанне з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)