род папарацей сям. мнаганожкавых. 17 відаў. Пашыраны ў трапічных лясах. На Беларусі ў аранжарэях і пакоях культывуюць П. двойчывілаваты, або аленярогі (P.bifurcatum).
Шматгадовыя буйныя эпіфітныя расліны. Замацоўваюцца на вял. галінах, часцей на кары ствалоў буйных вечназялёных і лістападных дрэў, што стаяць паасобку. У папярочніку дасягаюць 1,8 м, пад іх цяжарам дрэвы часам выварочваюцца з каранямі. Маюць стэрыльнае і спараноснае лісце. З дапамогай стэрыльнага лісця П. ўкараняюцца на дрэвах (ніжняя і бакавыя ч. ліста шчыльна прыціскаюцца да ствала ці галіны, а верхняя адыходзіць ад апоры так, што ўтвараецца ніша, у якой з цягам часу збіраецца перагной (масай да 100 кг) пранізаны каранямі эпіфіту. Спараноснае (і асімілюючае) лісце глыбока рассечана і нагадвае рогі аленя (адсюль назва). У сталых папарацей ніжняя паверхня разгалінаваных канцоў ліста пакрываецца цагельна-чырв. налётам шматлікіх спарангіяў. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скі́віца, ‑ы, ж.
1. Кожная з дзвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы. Васіль апусціў вочы, старанна запрацаваў сківіцамі, перажоўваючы хлеб.Шамякін.Мікульскі сціснуў сківіцы, каб не застагнаць.Місько.//Верхняя або ніжняя частка твару ці морды, дзе знаходзіцца гэтая косць. Асноўнай зброяй шчупакоў з’яўляюцца вострыя і шматлікія зубы-іклы, якімі літаральна ўсеяны іх ніжнія сківіцы.Матрунёнак.Цялушка, чакаючы, каб яе пачухалі пад сківіцаю, трасе галавою і выцягвае морду.Колас.// Пра шчаку наогул. [Павел] ляжыць ніцма пад ядлоўцавым кустом і, абапёршыся валасатымі сківіцамі на рукі, глядзіць у зямлю.Кулакоўскі.
2. Пласцінка з штучнымі зубамі, зубны пратэз. Камандзір, не вітаючыся, хутка падышоў да мяне і, злосна агледзеўшы з галавы да ног, гаркнуў так, што ледзь не вывалілася ўстаўная верхняя сківіца зубоў.Гурскі.//перан. Дэталь механізма, якая служыць для захоплівання або раздрабнення чаго‑н. Каля Дома афіцэраў два магутныя экскаватары выгрызалі сваімі стальнымі сківіцамі гару.Паслядовіч.Мы спыняемся перад машынай з магутнымі сківіцамі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гі́чка ’ніжняя шырокая частка збанка’ (Шатал.). Па сваіх семантычных сувязях гэта лексема вельмі нагадвае слова гі́рка ’тс’ (гл.). Гі́чка, як і ўкр.ги́чка, звязана з гіч ’сцяблы, лісце і да т. п.’ (гл.). Ва ўкр. мове ги́чка азначае ’качан кукурузы без зерня; верхняя частка завязанага мяшка вышэй перавязі; валасы’ (гэта апошняе значэнне ўжываецца ў іранічным сэнсе). Для нас важнае тое, што як у слова гі́рка (гл.), так і ў слова гі́чка (укр.ги́чка) у семантычным полі сустракаецца значэнне ’валасы, стрыжка’, якое можа суадносіцца (метафарызацыя!) з ’часткай збанка’. Для слова гічка мы, праўда, чакалі б хутчэй значэння ’верхняя частка збанка’. Але параўн. яшчэ бел.дыял.гі́чка ’істужка, тасьма; верх завязанага напоўненага мяшка (вышэй завязкі)’ (Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лейбік ’безрукаўка’ (Малч. Компл.). Запазычана з польск.lejьik, lajьik ’прасторны жаночы жакет, візітка’, ’мужчынскі кафтан’, ’верхняя частка ваеннага мундзіра’, якое разам з чэш.lajьik, славац.lajьik, серб.-харв.ла}бек, ла/б, славен.lajьie паходзіць з ням.дыял.leib ’камізэлька, блузка, гарсэт’, ням.Leibchen ’безрукаўка’ (Слаўскі, 4, 121).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяршы́на ’верх чаго-небудзь’ (рагач., Мат. Гом.); ’верхняя частка дрэва’ (Шат.); ’смятана’ (Бяльк., ветк., Мат. Гом.). Вытворнае з суф. ‑іна (< ina) ад верх (гл.) < vьrx‑ъ. Сюды ж вяршы́нка ’вяршкі, смятана’ (докш., Янк. Мат.; КЭС, лаг.; смарг., Сцяшк., Жд., 1) і вяршы́нкі (полац., Нар. сл.), вяршы́ны ’тс’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́шнік ’верхняя частка, пояс у штанах’ (Касп.). Рус.га́шник, укр.гачни́к. Вытворнае ад усх.-слав.*gači ’штаны’. Трубачоў (Эт. сл., 6, 108) прыводзіць аналагічныя словы і для іншых слав. моў і лічыць, што было прасл.*gatjьnikъ: < *gatjьnъ (прыметнік ад *gatji ’штаны’) + суф. ‑ikъ. Няпэўна. Такія ўтварэнні маглі быць самастойнымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перавалачы́ць (переволочы́ць) ’апрацаваць (грады)’ (хойн., Мат. Гом.), сюды ж піравалака́ць ’пасеяную і забаранаваную збажыну пераяжджаць бараной уздоўж загонаў’ (Варл.). Да пера- і валачы́ць са старым значэннем ’рыхліць (зямлю)’, з якім слова ўжывалася ў больш старажытныя часы, калі замест сахі або бараны выкарыстоўвалася вершаліна ’верхняя частка яліны з завостранымі сукамі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́спускі ’мажары’ (Бяльк.), ’драбіны, сані без кузава вазіць бярвенне і дошкі’ (Касп.), ’падсанкі’ (добр., ЛА, 2), ’развалкі’ (Мат. Гом.), ’воз, калёсы для вывазкі лесу’ (Ян.), рус.дыял.ро́спуска, роспускі ’воз’, ’развалы’, ’верхняя частка саней’, ’воз для перавозу леса’. Усходнебеларуска-паўночнаруская ізалекса. Да распуска́ць, ад раз‑/рас‑ і пускаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каке́тка
(фр. coquette)
1) жанчына, якая сваімі паводзінамі, манерамі, туалетамі імкнецца падабацца мужчынам, звярнуць іх увагу;
2) верхняя частка сукенкі, блузкі, да якой на вышыні грудзей прышываецца астатняя частка і рукавы; гестка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДВАЯКАДЫ́ХАЛЬНЫЯ (Dipnoi або Dipneustomorpha),
надатрад лопасцяпёрых рыб. 1 сучасны атр. рагазубападобныя (Ceratodiformes), 2 сям., 6 відаў. Вядомы з сярэдняга дэвону. Жывуць у прэсных слабапраточных вадаёмах, якія перасыхаюць, Паўд. Амерыкі (амерыканскі лускаўнік, або лепідасірэн — Lepidosiren paradoxa), трапічнай Афрыкі (4 віды пратоптэраў — Protopterus) і Паўн.-Усх. Аўстраліі (рагазуб — Neoceratodus forsteri). У засуху лепідасірэн і пратоптэры ўпадаюць у спячку.
Макс. даўж. каля 2 м, маса каля 10 кг. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў ці вугрападобнае У Д. жабернае і лёгачнае дыханне (адсюль назва), замест плавальнага пузыра «лёгкае», што дазваляе дыхаць атм. паветрам. Прымітыўныя асаблівасці: целы пазванкоў адсутнічаюць, хорда захоўваецца ўсё жыццё, сэрца з артэрыяльным конусам, кішэчнік са спіральным клапанам, верхняя сківіца зрошчана з чэрапам (аўтастылія). Ёсць унутр. ноздры (хааны), «лёгачны» кровазварот, ніжняя полая вена, перадсэрдзе часткова падзелена на правую і левую часткі. Нераст у перыяд дажджоў. Кормяцца беспазваночнымі, рыбамі, земнаводнымі. Пратоптэры і лускаўнік — аб’екты промыслу. Рагазуб ахоўваецца.