Нелапы́ ’ладны, дастатковы па велічыні, вазе і памерах’: мае парасята ужэ нелапые (слуц., Нар. словатв.), нелапу́ ’няладны, нядобры’ (ТС), параўн. ст.-рус. не лапъ ’ужо не, больш не’, укр. не лапі ’няхутка’, польск. nie łapie ’няхутка; нялёгка’, ст.-чэш. nelap ’нялёгка, з цяжкасцю, ледзь’. Выводзіцца з прасл. *lapati, lapъ!, што выражае хуткі рух з мэтай схапіць, злавіць і г. д., гл. лапаць. Развіццё семантыкі ад ’што трапіла, абы-што’ да ’не абы-што’, пры гэтым адмоўе не ўносіць новага семантычнага адцення, параўн. ст.-чэш. lap kto, lap který ’хто-небудзь’; больш падрабязна гл. Махэк₂, 320; Фасмер, 2, 459; Слаўскі, 4, 475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ніштава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Досыць добры, нядрэнны. Чалавеку гадоў было на выгляд за трыццаць. Такі сабе русявы, ніштаваты мужчынка. Брыль. Я пайшоў у прамтаварны магазін, купіў ніштаваты гарнітур, туфлі. Лупсякоў.

2. Значны, немалы (па велічыні, колькасці). Ніштаватая сума грошай. □ Нам часцей пачалі пападацца ніштаватыя шчупачкі. Хведаровіч. У нашых скураных торбачках ёсць дабраваты кусок сала і ніштаваты акраец хлеба. Сташэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэа́ктар, ‑а, м.

1. Электрычны апарат для абмежаваныя велічыні токаў кароткага замыкання ў ланцугах пераменнага току.

2. Апарат для ажыццяўлення хімічных рэакцый пры пэўных тэмпературах і цісках.

3. Устаноўка для атрымання атамнай энергіі, заснаваная на выкарыстанні ланцуговай рэакцыі дзялення атамных ядраў.

•••

Атамны (ядзерны) рэактар — тое, што і рэактар (у 3 знач.).

Цяжкаводны рэактар — рэактар, у якім замаруджвальнікам нейтронаў служыць цяжкая вада.

[Ад лац. re — проці і actor — тое, што дзейнічае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сярэдне..., (а таксама сярэдня...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае значэнні: 1) які знаходзіцца ў сярэдняй частцы чаго‑н. (краю, мясцовасці, ракі і пад.), напрыклад: сярэднееўрапейскі, сярэднедунайскі; 2) які з’яўляецца сярэднім перыядам у жыцці, гісторыі, развіцці чаго‑н., напрыклад: сярэднедэвонскі; 3) сярэдні па велічыні, па сваіх уласцівасцях, якасцях, напрыклад: сярэдневалакністы, сярэднесалёны; 4) які ўяўляе сабой сярэдняе якіх‑н. велічынь, напрыклад: сярэднеарыфметычны, сярэднестатыстычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

next to [ˈneksttə] prep.

1. по́бач (з/са), каля́, ля;

I sat next to him. Я сядзеў побач з ім.

2. пасля́; другі́ па ва́жнасці, велічыні́ і да т.п.;

Next to swimming his favourite sport was basketball. Пасля плавання яго любімым відам спорту быў баскетбол.

3. ама́ль;

It cost me next to nothing. Гэта мне амаль нічога не каштавала.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

канста́нтнасць

(ад канстантны)

псіх. адноснае пастаянства ўспрымальных характарыстык аб’екта (яго велічыні, формы, колеру) пры параўнальна шырокім дыяпазоне змены ўмоў успрымання (аддаленасці, ракурсу, асветленасці і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

квадрупо́ль

(ад лац. quadrum = чатырохвугольнік + полюс)

сістэма чатырох электрычных зарадаў, якая складаецца з двух дыполяў, электрычныя моманты якіх роўныя па велічыні і процілеглыя па кірунку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыпо́ль

(ад ды- + гр. polos = полюс)

1) сукупнасць двух электрычных зарадаў, роўных па велічыні і процілеглых па знаку;

2) антэна ў выглядзе двух сіметрычных праваднікоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мі́нус

(лац. minus = менш)

1) знак адымання або адмоўнай велічыні ў выглядзе гарызантальнай рыскі;

2) перан. пра што-н. дрэннае, адмоўнае (напр. мінусы ў рабоце).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

флюктуі́раваць

(лац. fluctuari = вагацца)

1) дапускаць самаадвольныя выпадковыя адхіленні ад сярэдняга значэння якой-н. велічыні;

2) пералівацца (пра вадкасць, што сабралася ў якой-н. поласці).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)