атрад птушак, 5 сям., 93 сучасныя і 8 выкапнёвых відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных раёнаў, найб. — у тропіках. На Беларусі 1 від — ляляк звычайны (Caprimulgus europaeus). Жыве парамі ў лясах, пераважна хваёвых. Начная птушка. Нар. назвы начніца, лежань. Пуэртарыканскі ляляк (C. noctitherus) — у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. леляка звычайнага да 29 см, маса да 100 г. Апярэнне мяккае, рыхлае, буравата-шэрае, стракатае. Крылы і хвост доўгія. Дзюба кароткая, рот шырокі, абкружаны доўгімі шчацінкападобнымі пёрамі. Вочы вялікія. Ногі кароткія, слабыя. Корміцца насякомымі. Нясе 3 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛЫ́КА (Іван Васілевіч) (1894, в. Гатава Мінскага р-на — 1920),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну. Скончыў нар. вучылішча. Працаваў на ліцейным заводзе, служыў мараком на Балт. флоце. У 1-ю сусв. вайну ваяваў на Зах. фронце, дзе трапіў у палон да немцаў. У час ням. акупацыі 1918 удзельнічаў у падп. баявой арг-цыі. У час польск. акупацыі са студз. 1920 узначаліў спец. падрыўны партыз.атрад на радзіме, які пусціў пад адхон 3 варожыя эшалоны на ўчастках чыг. Міханавічы—Рудзенск і Замір’е—Пагарэльцы. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАСПАРЫ́ДЫІ (Microsporidia),
атрад (па інш. класіфікацыях тып, клас) прасцейшых кл. кнідаспарыдый. Больш за 70 родаў, 900 відаў. Унутрыклетачныя паразіты жывёл, пераважна членістаногіх і рыб. У цытаплазме клеткі жывёлы-гаспадара размнажаюцца бясполым шляхам (простае дзяленне і шызаганія). Пасля палавога працэсу (аўтагамія) утвараюцца споры (спораганія). Споры (даўж. да 10 мкм) пераважна авальныя, маюць спіральна скручаную трубку, якая забяспечвае пранікненне паразіта ў тканкі новага гаспадара. Выклікаюць захворванні — мікраспарыдыёзы (напр., М. роду назема). Больш за 300 відаў паразітуюць на шкодных для чалавека членістаногіх і могуць выкарыстоўвацца як біял. сродак барацьбы з імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКСІ́НЫ (Myxini),
падклас пазваночных кл. кругларотых. 1 атрад, 1 сям., 4 роды, каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных марскіх водах.
Даўж. да 1 м. Цела вугрападобнае, голае. Шкілет храстковы. Рот абкружаны некалькімі мясістымі вусікамі. Вочы зацягнуты скурай. Шчэлепных адтулін ад 1 да 15 пар. Крывяносная сістэма незамкнёная. Сэрца 1 асноўнае і 3 дадатковыя. Паразіты або драпежнікі, выядаюць унутранасці і мышцы ў рыб, угрызаюцца ў ахвяру з дапамогай моцнага языка з рагавымі зубамі; радзей кормяцца чарвямі. Адкладваюць 20—30 яец. Развіццё без ператварэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЖУРА́ (Юрый Васілевіч) (19.1.1931, г.п. Арцёмаўка Чутаўскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 13.8.1985),
бел. жывапісец. Скончыў Маскоўскі паліграф.ін-т (1965). У творчасці пераважалі адлюстраванне велічы і прыгажосці бел. прыроды, ваен. тэматыка, лірычныя матывы. Сярод твораў: «Партызанскі бор» (1974), «На безыменнай вышыні» (1975), «Станькава. Радзіма Марата Казея» (1976), «Станцыя Мядзел», «Зялёны луг», «Восень» (усе 1978), «Вясна на Палессі», «Пагранічны атрад» (абодва 1979), «Нарачанскі край», «Лагойшчына — край партызанскі» (абодва 1980), «Зямля, на якой жыў М.Багдановіч» (1981), «Капыльскія дудары» (1983), «Вілейшчына» (1984), «Нарачанскія рыбакі» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАЛІ́ТЫКА КАНАНЕ́РАК»,
«дыпламатыя кананерак», прымусовая дыпламатыя, выкарыстанне марской дзяржавай (часцей буйной дзяржавы супраць больш дробнай) або пагроза выкарыстаць абмежаваны атрадВМФ (ВМС) без абвяшчэння вайны з мэтай атрымаць перавагу, пазбегнуць страт у міжнар. спрэчках і ў лакальных канфліктах; разнавіднасць палітыкі з пазіцыі сілы; адна з крайніх мер вырашэння міждзярж. спрэчак пасля эканам., фін., прапагандысцкага націску. Найб. пашырылася ў 20 ст. з-за яе больш лёгкага тэхн. ажыццяўлення. Магчымасці дзяржавы праводзіць «П.к.» залежаць ад магутнасці яе ваен. флоту, вызначаюцца эканам., паліт. і інш. фактарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ТМІСТР (польск. rotmistrz ад ням. Rittmeister ад Ritt атрад кавалерыстаў + Meister начальнік),
1) ранг у войску ВКЛ і Польшчы 16—18 ст. паміж паручнікам і падпалкоўнікам (палкоўнікам), камандзір пяхотнай роты або кав.харугвы. У палках замежнага строю часам называўся маёрам.
2) Павятовая шляхецкая пасада (урад) у ВКЛ і Польскім каралеўстве, вайсковы камандзір шляхты некалькіх парафій павета, кіраўнік адпаведнай харугвы. Прызначаўся павятовым харунжым.
3) Ранг у войску Рас. імперыі ў кавалерыі паміж штабс-ротмістрам і маёрам (да 1884), падпалкоўнікам (пасля 1884). Адпавядаў агульнавайсковаму рангу капітана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНАКО́СЦЫ (Opiliones, або Phalangida),
атрад жывёл кл. павукападобных. 3 падатр., каля 4 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. адзначаецца С. звычайны (Phalangium opilio). Жывуць у лясным подсціле, пад карой дрэў, на сценах пабудоў, агароджах, паверхні глебы.
Даўж. цела 1—22 мм, авальнай формы, ад шэрага да чорнага колеру. Падобныя да павукоў, адрозніваюцца ад іх сегментаваным брушкам (9—10 сегментаў), якое злучана з галавагрудзямі шырокай асновай. Ногі тонкія, доўгія, лёгка адрываюцца (аўтатамія). Дыхаюць трахеямі. Кормяцца насякомымі, малюскамі, арган. рэшткамі.