КУЛЬЧЫ́ЦКІ Баляслаў
(Эўстахій Баляслаў) Францавіч (2.10.1842, Аўгустоўская губ. — 12.5.1863),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64. Брат Л.Кульчыцкага. Вучыўся ў Брэсцкім (1850—59) і Наўгародскім (1859—61) кадэцкіх карпусах і артыл. вучылішчы ў Пецярбургу. У 1862 залічаны ў артыл. акадэмію, падпаручнік. Належаў да пецярбургскіх афіцэрскіх рэв. гурткоў. Камандаваў паўстанцкім атрадам, які фарміраваўся на мяжы Себежскага і Дрысенскага пав. (у Юхавіцкіх лясах). 6.5.1863 яго атрад быў разбіты. К. з групай паўстанцаў перайшоў у Зябецкія лясы, дзе 12.5.1863 іх акружылі ўрадавыя войскі. Паўстанцы вымушаны былі здацца. Каб пазбегнуць палону, К. застрэліўся.
Г.В.Кісялёў.
т. 9, с. 16
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)