імпліка́цыя

(лац. implicatio)

лагічная аперацыя, якая ўтварае складанае выказванне з двух выказванняў пры дапамозе лагічнай звязкі, што адпавядае злучніку «калі..., то».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

віраме́нт

(фр. virement = вяртанне)

банкавая аперацыя, звязаная з пералічэннем пэўнай грашовай сумы з бягучага рахунку адной асобы на рахунак другой асобы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экстра́кцыя

(лац. extractio = выцягванне, здабыванне)

1) раздзяленне цвёрдых ці вадкіх сумесей пры дапамозе апрацоўкі іх рознымі растваральнікамі;

2) аперацыя выдалення зуба.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ве́нчурны

(ад англ. venture = рызыкаваць)

звязаны з рызыкай, рызыкоўны, асабліва ў гандлі і банкаўскай справе (напр. в. бізнес, в-ая фінансавая аперацыя).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ДАМБРО́ЎСКІ (Dąbrowski) Ян Генрык (2 ці 29.8.1755, Пяржовец, каля Кракава, Польшча — 6.6.1818),

польскі ваен. дзеяч. Генерал ад кавалерыі (1815). З 1771 у саксонскай, з 1792 у польск. арміі. Удзельнік паўстання 1794, вызначыўся пры абароне Варшавы ад рас. войск. У 1796—1814 у эміграцыі (з перапынкамі). У 1797 стварыў у Італіі легіёны польскія. У 1806 арганізаваў антыпрускае паўстанне ў Вялікай Польшчы. Удзельнік напалеонаўскіх войнаў — кампаній 1806—07, 1809, 1812 (гл. ў арт. Бабруйская абарона 1812, Бярэзінская аперацыя 1812). У кастр. 1813 — сак. 1814 галоўнакаманд. польск. войскамі ў складзе франц. арміі. У Каралеўстве Польскім сенатар-ваявода. Прысвечаная яму песня легіёнаў польскіх «Мазурка Д.» — нац. гімн Польшчы. Аўтар дзённіка (1864).

Літ.:

Pachoński J. General Jan Henryk Dąbrowski 1755—1818. Warszawa, 1981.

Я.Г.Дамброўскі.

т. 6, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІМПЛІКА́ЦЫЯ (ад лац. implicatio спляценне, перапляценне),

лагічная аперацыя, якая з двух выказванняў утварае складанае выказванне з дапамогай лагічнай звязкі, аналагічнай сэнсу злучніка, «калі..., то» (сімвалічны запіс A→B ці A⊃B; чытаецца «калі A, то B», «з A вынікае B» і інш.). Імплікатыўнае выказванне складаецца з антэцэдэнта (выказванне, перад якім падаецца слова «калі») і кансеквента (выказванне, якое ідзе за словам «то»). Адрозніваюць розныя віды І.: матэрыяльную, строгую, рэлевантную і інш. У вылічэннях класічнай логікі найб. шырока выкарыстоўваецца матэрыяльная І. (гл. Матэматычная логіка). Пры яе вызначэнні не ўлічваецца сувязь па сэнсе антэцэдэнта і кансеквента, наяўнасць якой характэрна для сказаў са злучнікам «калі..., то» ў паўсядзённай мове. Антэцэдэнт і кансеквент разглядаюцца толькі з боку іх прыкметы быць або не быць ісціннымі.

В.​М.​Пешкаў.

т. 7, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАТКЕ́ВІЧ Нэлі Васілеўна (н. 18.1.1937, г. Пенза, Расія),

бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1977). Скончыла тэатр. студыю Бранскага абл. драм. т-ра (1961), Ленінградскі ін-т культуры (1981). Працавала ў т-рах Гомеля (1966—67), Магілёва (1970—75), Гродна (1975—81), Бранска, Ноўгарада. У 1985—86 у Дзярж. маладзёжным т-ры Беларусі. Выканаўца лірыка-драм. і характарных роляў. Створаныя ёю вобразы вызначаюцца ўнутр. псіхалагічнасцю і знешняй выразнасцю. Сярод роляў: у Магілёўскім абл. драм. т-ры — Паўлінка («Паўлінка» Я.​Купалы), Зубрыч («Трывога» А.​Петрашкевіча), Іванская («Аперацыя «Мнагажэнец» А.​Дзялендзіка), Нора («Лялечны дом» Г.​Ібсена); у Гродзенскім абл. драм. т-ры — Каця («Трэцяга не дадзена» Л.​Караічава), Соф’я («Зыкавы» М.​Горкага), Ларыса («Беспасажніца» А.​Астроўскага), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.​Вішнеўскага) і інш.

Р.​І.​Баравік.

т. 8, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗМЕ́ТКА,

1) слясарная аперацыя нанясення на загатоўкі метак (кропак і ліній), якія паказваюць контуры паверхняў, што падлягаюць мех. апрацоўцы, а таксама восевых і дапаможных ліній, цэнтравых знакаў для выверкі загатовак пры ўстаноўцы на станках.

Робіцца на спец. разметачнай пліце з дапамогай разнастайных разметачных інструментаў. Асн. спосабы Р.: па чарцяжы, шаблоне, узоры, па месцы (па памерах адной дэталі размячаюць памеры спалучанай з ёй дэталі). Для правільнай устаноўкі загатовак на разметачнай пліце карыстаюцца спец. прызмамі, дамкратамі, падкладкамі і інш. 2) Р. дарожная — лініі і абазначэнні на праезнай частцы вуліц і дарог, на апорах мастоў, бардзюрах і інш. Устанаўліваюць парадак дарожнага руху, дапамагаюць арыентавацца ў дарожных абставінах.

Інструменты для разметкі: 1 — чарцілка; 2 — кернер-цыркуль; 3 — разметачны цыркуль; 4 — рэйсмус; 5 — разметачны штангенцыркуль; 6 — штангенрэйсмус.

т. 13, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТА́РЫЦКІ БОЙ 1942,

бой атрадаў партыз. брыгады імя Варашылава з карнай экспедыцыяй ням. фашыстаў у Старыцкім лесе Капыльскага р-на Мінскай вобл. 7 ліст. ў Вял. Айч. вайну. Гітлераўцы з мэтай знішчэння партыз. гарнізона сканцэнтравалі ў гэтым раёне паліцэйскі полк, 2 ахоўныя батальёны, артыл. і танк. роты, роту сувязі; размясціўшы іх у в. Заполле, Слабада-Кучынка, Свідзічы, Русакі, адрэзалі партызанам шлях на З. Пасля артпадрыхтоўкі гал. сілы карнікаў тройчы няўдала спрабавалі прарвацца з Пд і У на пазіцыі атрадаў імя Шчорса і імя Чапаева. На дапамогу Старыцкаму гарнізону з Вялешынскага лесу падышоў атрад імя Катоўскага, які разбіў аўтакалону гітлераўцаў і ўдарыў па карніках з тылу. Калі скончыліся боепрыпасы, усе партызаны адышлі ў Вялешынскі лес. Карная аперацыя гітлераўцаў супраць партызан была сарвана.

т. 15, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

своп

(англ. swap = абмен)

аперацыя па абмену валюты на замежную з абавязацельствам зваротнага абмену праз пэўны тэрмін, якая ажыццяўляецца паміж цэнтральнымі банкамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)