ЛУ́КАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА, Лукава. У Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Лукава. Створана на месцы б. Лукаўскага воз. ў 1980. Пл. 5,4 км², даўж. 3,15 км, найб.шыр. 2,7 км, найб.глыб. 11,5 м, аб’ём вады 23,2 млн.м³. Абгароджана дамбай (даўж. 9,5 км). Дно вадасховішча выслана сапрапелем.
Упадае некалькі меліярац. каналаў, выцякаюць р. Асіпоўка і канал Гусацкі. Ваганні ўзроўню на працягу года 3,1 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.-г. угоддзяў і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ДОМ САВЕ́ТАЎ,
помнік грамадз. архітэктуры 1-й пал. 20 ст. ў Магілёве. Пабудаваны ў 1937—39 (арх. І.Лангбард). Уваходзіць у арх. ансамбль пл. Леніна і з’яўляецца яго дамінантай. Цэнтр кампазіцыі — 8-павярховы аб’ём, фланкіраваны 7-павярховымі прамавугольнымі ў плане часткамі, якія пераходзяць у паўкруг 5-павярховымі крыламі.
Верт. чляненні (лапаткі), размешчаныя па перыметры будынак, надаюць яму стройнасць і выразнасць. Гал. ўваход — у цэнтры будынка, кожны корпус мае асобныя ўваходы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІШКІНСКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1993). За 500 м на ПнУ ад в. Мікулішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Валун граніту парфірападобнага з асобнымі крышталямі палявога шпату ў выглядзе таблічак (1 × 3 см), біярыту і зернямі ружовага кварцу. Даўж. 2,2 м, шыр. 1,1 м, выш. 2,7 м, у абводзе 6,2 м, аб’ём 6,5 м³, маса каля 17 т. Мае форму кліна. Прынесены ледавіком каля 20 тыс.г. назад з тэр. Ленінградскай вобл. Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЬТЫПЛІКА́ТАРу эканоміцы,
каэфіцыент, які характарызуе сувязь паміж павелічэннем (змяншэннем) інвестыцый і зменай велічыні даходу. Інвестыцыйны М. — уздзеянне капіталаўкладанняў вузкай накіраванасці на сумарны даход (невял. інвестыцыі праз эфект М. могуць аказваць уздзеянне на ўсю эканоміку, таму што паслядоўна закранаюць розныя яе галіны). Дэпазітны (крэдытны) М. — павышанае ўздзеянне невял. змен у банкаўскіх дэпазітах на грашовую масу і аб’ём крэдытавання праз шматразовае выкарыстанне адных і тых жа грошай у банкаўскай сістэме і на крэдытных рынках. Выкарыстоўваецца разам з акселератарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ЖНІЦЫ,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 36 км на У ад г.п. Расоны. Пл. 0,72 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 630 м, найб.глыб. 5,6 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Аб’ём вады 2,6 млн.м³. Пл. вадазбору 1,76 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 5—9 м, пясчаныя, параслі лесам і хмызняком, на Пд разараныя. Берагі пясчаныя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае. Празрыстасць 5 м. Зарастае. Бяссцёкавае. Упадаюць 3 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕТРО́БРАЗ»
(Petróbraz),
дзяржаўная нафтагазавая і нафтахім. кампанія Бразіліі. Праводзіць геолага-разведачныя работы, здабычу, перапрацоўку і збыт нафты і газу ўнутры краіны, а таксама знешнегандлёвыя аперацыі з гэтымі таварамі. Засн. ў 1954. Мае 87 даччыных і асацыіраваных кампаній, 11 нафтаперапр. з-даў, сетку нафтаправодаў, нафтасховішчы і танкерны флот. Вядзе пошукі на нафту ў Лівіі, Конга, Індыі, Іране, Анголе і інш.Аб’ём продажу 14,8 млрд.дол. ЗША, чысты прыбытак 765 млн.дол., занята 67 тыс.чал. (канец 1980-х г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́ЛЬДАЎСКІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны ва ўрочышчы Замхоўе, за 2 км на ПнУ ад в. Рамальдава Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Валун парфірападобнага дробназярністага граніту з крышталямі палявога шпату. Даўж. 3,7 м, шыр. 3 м, выш. 0,6 м, у абводзе 10,4 м, аб’ём бачнай часткі 7 м³, маса 18 т. Доўгая вось арыентавана з ПнЗ на ПдУ. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс.г. назад з Зах. Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЧУ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Рачуны. Створана ў 1958 на р. Ашмянка для энергет. мэт (Рачунская ГЭС, працавала да 1977). Пл. 1,5 км², даўж. 6,9 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 4,4 м, даўж. берагавой лініі 13,8 км, аб’ём вады 2,3 млн.м³. Катлавіна Р.в. складаецца з двух заліваў. Берагі пераважна высокія. У паўд.ч. вадасховішча востраў пл. каля 0,1 км². Зарастае. Ваганні ўзроўню нязначныя. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі і адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ЛАВА,
вадасховішча ў Віцебскім р-не, каля в. Тулава. Створана ў 1983 у пойме р. Віцьба, на месцы воз. Тулава. Пл. 0,39 км², даўж. 1,9 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 12 м, аб’ём 1,33 млн.м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 5 млн.м³. Ахоўныя дамбы (агульная даўж. 400 м) пабудаваны ў месцах магчымага пераліву вады з вадасховішча ў р. Віцьба. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,7 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УБО́РАК,
вадасховішча ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., за 1 км на Пн ад в. Уборак. Створана ў 1983. Пл. 0,27 км², даўж. 700 м, найб.шыр. 380 м, найб.глыб. 6,4 м, аб’ём вады 1,1 млн.м³. Абвалавана земляной дамбай даўж. 2,1 км. Наліўное, напаўняецца вадой з р. Няцёша па водападвадным канале даўж. 2,2 км. Сярэдні шматгадовы сцёк 2,8 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 5,8 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.-г. угоддзяў і рыбагадоўлі.