УБО́РАК,

вадасховішча ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., за 1 км на Пн ад в. Уборак. Створана ў 1983. Пл. 0,27 км², даўж. 700 м, найб. шыр. 380 м, найб. глыб. 6,4 м, аб’ём вады 1,1 млн. м³. Абвалавана земляной дамбай даўж. 2,1 км. Наліўное, напаўняецца вадой з р. Няцёша па водападвадным канале даўж. 2,2 км. Сярэдні шматгадовы сцёк 2,8 млн. м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 5,8 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.-г. угоддзяў і рыбагадоўлі.

т. 16, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)