Нападоймішча ’цяжкі’ (ушац., Нар. сл.). Са спалучэння на і падоймішча, вытворнага ад падойм, падойма ’падыманне’ (Нас.), гл. падняць, першаснае значэнне ’цяжкі, як падняць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўмі́ць ’давесці да розуму, даць зразумець’ (Нас., Гарэц., Др.). Са спалучэння на ўм (навесці), гл. ум. Сюды ж, відаць, наўмену́ць (ныўмянуць) ’напомніць’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арцабніца, арцабо́вая посцілка (Бір. дыс.). Назва посцілкі па знешняму выгляду нагадвае шахматную (шашачную) дошку: у клетку; параўн. у Насовіча арца́бніца ’шашачніца са скрынкай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́таць ’хутка насіць, вазіць, цягаць што-небудзь’, ’хутка есці’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Балтызм. Параўн. mitrùs ’хуткі, лоўкі’, mìtrinti ’рабіць хутка, лоўка, умела’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набякрэ́нь ’набок, набакір’ (Сцяшк.). Магчыма, запазычана з рус. набекре́нь, дзе лічыцца зрашчэннем прыназоўніка на са склонавай формай назоўніка бекрень ’бок’, гл. КЭСРЯ, 280.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́калле ’ўсё, што ёсць навакол’ (Яўс.). Відаць, з наокол‑ье, гл. вокал, навокал, са сцягнутым двайным а (другое, у выніку акання з о).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастанаве́нне ’пастанова, палажэнне, умова’ (Нас.), ст.-бел. постановенье (XV ст.). Са ст.-польск. postanowienie ’тс’, ’сталасць’, ’сямейнае палажэнне’, ’дзяржаўная канстытуцыя’, ’план’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патка́нне ’ніткі ў чаўнаку для ткання’ (нараўл., Мат. Гом.). Утворана з прыстаўкі па- (прасл. po‑ са значэннем заканчэння дзеі) і тканне < ткаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паяды́нак ’баявая сутычка двух праціўнікаў’ (ТСБМ), ст.-бел. поединокъ, поедынокъ (XVII ст.) ’тс’ запазычаны са ст.-польск. pojedynek ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сако́лле ’аддаленыя глухія месцы навокал’ (Яшк.). Ад кораня ‑кол‑ (гл. аколіца, наваколле) з прыст. са, тыповай для магілёўскіх гаворак, і суф. зборнасці ‑ле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)