ЛЯСКО́Ў (Мікалай Сямёнавіч) (16.2. 1831, с. Гарохава Арлоўскай вобл., Расія — 5.3.1895),
рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1860. У ранніх апавяданнях і аповесцях («Жыціе адной бабы», 1863; «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета», 1865; «Ваяўніца», 1866 і інш.) шырока паказаў жыццё рус. народа, лёс жанчыны. Антынігілістычныя раманы, напісаныя на бел. тэматыку: «Няма куды» (1864, эпізоды паўстання 1863—64 у Белавежы) і «На нажах» (1870—71). У рамане-хроніцы «Сабаране» (1872), аповесці «Зачараваны вандроўнік» (1873), апавяданнях «Паўлін», «Аднадум» і інш. стварыў галерэю тыпаў праведнікаў. Цяжкі лёс мастака з народу ў цэнтры аповесцей «Увасоблены анёл» (1873), «Тупейны мастак» (1883), «Чортавы лялькі» (1890). Вытрыманы ў гратэскавай манеры сказ «Ляўша» (1881) — услаўленне кемлівасці і прыроднага таленту рус. чалавека. У жанры вострай сац. сатыры напісана аповесць «Заечы рэміз» (1891—94, апубл. 1917) і інш. Аўтар п’есы «Марнатравец» (1867), легенд на тэмы жыцця першахрысціян, літ.-крытычных і публіцыстычных артыкулаў, артыкулаў пра мастацтва, успамінаў і інш. Творчасці Л. ўласцівы жанравае і вобразнае багацце, непаўторная сказавая манера. Паводле аповесці «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Дз.Шастаковіч стварыў аднайм. оперу (1934; адноўлена ў 1962 пад назвай «Кацярына Ізмайлава»; пастаўлена Нац. т-рам оперы Беларусі, 1994). У вер. 1862 прыязджаў у Вільню; зблізіўся з В.Каратынскім, падарожнічаў з ім па Беларусі, наведаў Гродна, Пінск, Пружаны, Белавежскую пушчу, прысвяціў яму аповесць «Жыціе адной бабы». Уражанні ад паездкі па Беларусі выкарыстаў у серыі карэспандэнцый «З аднаго дарожнага дзённіка» (час. «Северная пчела», 1862). Шэраг твораў Л. экранізаваны. Асобныя творы Л. на бел. мову пераклалі І.Сакалоўскі, М.Сеўрук.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—12. М., 1989;
Собр. соч.Т. 1—6. М., 1993;
О любви: Повести. М., 1993;
Бел.пер. — Тупейны мастак. Мн., 1937;
Чалавек на варце. Мн., 1947.
Літ.:
Лесков А.Н. Жизнь Николая Лескова. Т. 1—2. М., 1984;
Аннинский Л. Лесковское ожерелье. 2 изд. М., 1986;
Горелов А.А. Н.С.Лесков и народная культура. Л., 1988;
Лесков и русская литература. М., 1988;
Творчество Н.С.Лескова. Курск, 1988;
Гапава В. Вінцэсь Каратынскі і М.С.Ляскоў // ЛіМ. 1970. 30 студз.;
Клейн Б. В годину смятения: Бел. поездка Н.Лескова // Неман. 1979. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Браск ’досвітак’ (Мар. дыс.). Марозаў, там жа, лічыць, што гэта паланізм. Параўн. польск.brzask ’тс’. Хоць тэарэтычна браск можа быць і бел. словам (параўн. рус.брезг ’тс’, бре́зжит ’світае’, чэш.břesk, ст.-слав.пробрѣзгъ і г. д. — слав.*brězg‑; аб слав. словах гл. Фасмер, 1, 211), усё ж на бел. глебе яно ізаляванае (акрамя таго, у бел. мове было б брэск). Укр.дыял.бряск ’бляск’ таксама з польск. (гл. Рыхардт, Poln., 37).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мінарэт ’вежа мячэці’ (ТСБМ). У літар.бел. мову прыйшло з польск.minaret або з рус.минарет, якія (праз ням.Minarett ці франц.minaret) прыйшлі з тур.minare < араб.mināra ’мінарэт’, — першапачаткова manāra ’месца, дзе гарыць агонь або ёсць святло, маяк’ (Фасмер, 2, 623). Аднак ёсць тур.minaret ’месца на вежы, з якога муэдзін ззывае на малітву’. Відавочна, лексема магла б быць вядомай у бел. гаворках тых населеных пунктаў, дзе пражывалі бел. татары.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
-ба суфікс, вядомы ва ўсіх слав. мовах. Праслав.‑ьba (суфікс, які ўтвараў nomina actionis ад дзеясловаў на ‑iti‑, ‑ěti): параўн. бел.варажба, ганьба, служба, хадзьба і г. д. Гл. Мейе, Études, II, 271–275; Остэн–Закен, IF, 26, 307–324; Вондрак, Vergl. Gr., І, 604–605; Атрэмбскі, LP, 3, 170–173. Пытанне аб паходжанні ‑ьba (іменны ці дзеяслоўны суфікс) спрэчнае. Пра ‑ба ў бел. мове падрабязна гл. Вярхоў, Бел. лінгв. зб., 164–173.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Драпе́жны ’драпежны’ (БРС, Нас., Касп., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск.drapieżny ’тс’ (запазычанне ўжо ў ст.-бел. мове, гл. Булыка, Запазыч., 101). З польск. мовы ўзяты і шматлікія вытворныя: драпе́жыць, драпе́жства (Нас.), драпе́жнік, драпе́жніцкі, драпе́жніцтва (БРС); яны вядомы і ў ст.-бел. мове (Булыка, там жа). Насуперак Трубачову (Эт. сл., 5, 102) ст.-рус.драпежити з’яўляецца звычайным паланізмам. Здаецца, Слаўскі (1, 161) лічыць бел.драпе́жны, драпе́жыць роднаснымі з польск. лексемамі, што вельмі няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ды́ля ’адна з дзвюх рам варштата’ (Сцяц.), ’тоўстая дошка’ (БРС, Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.; Шатал.: дыль). Запазычанне з польск.dyl ’бэлька, брус, распіленае ўздоўж бервяно; тоўстая дошка’. Параўн. ст.-бел.дыль, дылъ ’тоўстая дошка’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч., 103). Польск. слова з ням.Diele (параўн. Слаўскі, 1, 185). Вытворныя: ст.-бел.дилеванье, дылеванье, дылованье, дылеваный, одылеваный (Булыка, там жа), бел.дылёўка ’тоўстая дошка’ (гэта апошняе ці не з польск.?; параўн. польск.dylować, dylowanie).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казе́ка ’мошка; вош’ (Нас.). Утворана ад асновы каз‑ (гл. каза1), словаўтварэнне няяснае: суфікс ек‑а (звычайна рэдка сустракаецца) або трансфармацыя іншых вытворных ад гэтай жа асновы. Матывацыя: наяўнасць зааморфных прыкмет (рожкі, вусікі; паводзіны насякомых); калькаванне або субстытуцыя іншых тэрмінаў ад заонімаў. Слова выглядае як бел. інавацыя: смал.казека ’вош’ нельга аддзяліць ад бел. слова, а ўкр.козяка, якое СРНГ (14, 58) параўноўвае з смал. і бел. словамі, сюды наогул не адносіцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віспа ’нізкі пакаты пясчаны бераг’ (стол., Яшк.). Укр.виспа ’востраў’, польск.wyspa. Бел. лексема запазычана з польск. мовы (з пераносам значэння ’востраў’ → ’нізкі бераг’). Польск.wyspaБрукнер (639) суадносіць з дзеясловам suć, spę ’насыпаць’ (параўн. яшчэ рус.сопка, бел.сопка). Гл. вы́сып.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзяньгу́б ’гультай, лодыр’ (Бяльк.). Трубачоў (Эт. сл., 5, 214) знаходзіць балг. слова денгу́ба ’чалавек, які дарма марнуе час’, ’марнаванне часу’ і параўноўвае яго з бел. лексемай. Ён лічыць, што, магчыма, быў прасл. фразеалагізм *dьnь gubiti, які звязвае бел. мову з паўд.-слав.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манту́н ’ілгун’ (ганц., Нар. лекс.), як і ўкр.мантя́р ’тс’, з устаўным экспрэсіўным ‑н‑. Аналагічна бел.манты́ць (гл.), манцыкле́та (Мат. Гом.), польск.manteria < materia, mantacz < matacz ’хлус’. Да мані́ць ’хлусіць’ (гл.). Не выключана, аднак, кантамінацыя бел.маню́ка і зах.-палес. (драг.) мутюн.