Люцы́пар, люцы́пер ’д’ябал’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Бяльк.), ст.-бел. люциферъ, люциперъ, люцыперъ ’тс’ (XVII ст.), запазычаны са ст.-польск. lucyper, lucyfer (лац. lūciferтой, хто прыносіць святло’: lūx, lūcis ’святло’, ferre ’несці’), ’д’ябал’, ст.-польск. і ’Венера’. У некаторых айцоў царквы — гэта імя ўзбунтаванага анёла, скінутага ў пекла. Аналагічна і франц. lucifer ’сатана’, ’Венера’ (Слаўскі, 4, 362–363; Кюнэ, 73; Зайцава, Лінгв. дасл., 69; Булыка, Лекс. запазыч., 176).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лята́вец ’вядзьмар, змей, лятаючы дух’ (Доўн.-Зап., 3), ст.-бел. лятавецъ, летавецъ ’прывід, здань’ (пач. XVII ст.), запазычаны са ст.-польск. latawiec, letawiec ’вампір, ведзьма, крывасмок’ (Булыка, Лекс. запазыч., 176; Свяжынскі, Бел.-польск. ізал., 110–111), якія Слаўскі (4, 67–68) узводзіць да праформы lětav‑ьcь < lěta‑vъ < lětati > лята́ць (гл.). Сюды ж лятавіца ’русалка, жанчына-дэман’ (там жа). Параўн. таксама смал. лета́вка (фалькл.) ’той, хто хутка лётае ці бегае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відушчы ’які валодае зрокам’ (БРС, КТС, Сцяшк. МГ), відушчый ’тс’ (Нас.), стаўб. ’чалавек, які ўсё заўважае’ (Жд. 1). Укр. видю́щий ’тс’, ’яўны’, рус. видущийтой, хто добра бачыць’, польск. уст. widzący ’прарок’, чэш. vidoucí ’відушчы’. Запазычана, відаць, з царкоўнаславянскай мовы з заменай суф. ‑ашчы на суф. ‑ушчы з абагульненым значэннем Nomina agentis. У ст.-бел. мове відушчы адсутнічае (ёсць толькі видячій, видящий). Сюды ж відушчасць ’празорлівасць’, відушча ’празорліва’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ўра ’настырны, пранырлівы чалавек’ (докш., Сакалоўская, вусн. паведамл.). Магчыма, да набіраць ’натыкаць, насаджваць; вешаць на жэрдкі для сушкі гарох, траву і інш.’, зак. трыв. наўраць (гл.), літаральна ’той, хто ўсюды лезе’, параўн. укр. навратливий ’навязлівы, надаедлівы’; або да наўрэць ’нечакана сустрэць’ (гл.), параўн. фармальна ідэнтычнае укр. букав. на́вра ’слата, нягода’, на́ўрышча ’напасць, ліха, бяда’; аднак найбольш блізкім па семантыцы з’яўляецца наврытытысянамерыцца, паставіць на сваім’ (пін., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Негр (БРС, ТСБМ), нэ́гар (побач з му́рын, Некр. і Байк.), укр. негр, рус. негр. Ст.-бел. нигръ (з 1598 г.) са ст.-польск. niger, вядомага з XVI ст., куды трапіла з сярэдневяковага лат. niger ’чорны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 126), параўн. таксама ст.-бел. нигритъ ’тс’ з той жа крыніцы (там жа). Сучасная форма, відаць, паўторнае запазычанне з рус. негр, што з франц. nègre (< лац. niger), параўн. Фасмер, 3, 57.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кама́шка ’мурашка’ (Ян.). Укр. кома́ха, кома́шка ’насякомае’, ’мурашка’, рус. паўд. кома́шка ’усялякае дробнае насякомае’, ’мошка’, ’маленькі камар’, раз. ’мурашка’, наўг. комашни́к ’мурашнік’, кур. комашня́ ’рой камароў ці мошак’, ’мурашкі’. Усх.-слав. утварэнне ад komati ’таўчы, біць, мяць’ (Трубачоў, 10, 171) і суф. ‑ах‑а (з экспрэсіўным значэннем). Параўн. прасл. komътой, што прыняў круглую форму, клубок, рой’. Іншыя прыклады з суф. (а)х‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 73–74.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каназа́ ’капрызнае дзіця’, *дзіця, якое любіць крыўляцца, сюсюкае, любіць і вымагае увагу ад дарослых’, каназіцца ’крыўляцца ў гутарцы, сюсюкаць, прыкідвацца зусім маленькім’ (паст. Сл. паўн.-зах.; Янк. 1); любан. панасіцца ’капрызіць’ (Сл. паўн.-зах.); каназобкатой, хто прытвараецца быццём плача’ (глус., Янк. Мат.). Укр. конозити, куноза, рус. конози́ть. польск. konozič, konozič się з іншымі значэннямі. Паводле Трубачова, Эт. сл., 10, 195, прасл. konoziti, якое з ko‑ і noziti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блат, па бла́ту (БРС), блатны́. Рус. блат, блатно́й, укр. блатни́й. Слова, якое пранікла са зладзейскага арго. Мабыць, з польск. blatтой, хто захоўвае па знаёмству і да т. п.’ < яўр.-ням. blat. Гл. Фасмер, 1, 172; Хрысціані, AfslPh, 32, 265; Трахтэнберг, Блат. муз., 182 і далей; Шанскі, 1, Б, 136. Некаторыя іншыя версіі гл. Фасмер, там жа. Параўн. яшчэ ўкр. дыял. блят (аб гэтым Рудніцкі, 153). Гл. таксама блатаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарлі́вы ’абжорлівы’ (міёр., Нар. сл., 112). Польск. żarliwy ’палкі’, чэш. zárlivý, славац. žiarlivý, в.-луж. žarliwy ’раўнівы’. У бел. суадносіцца з жэрці, у той час як зах.-слав. формы суадносныя з жар. Нельга выключыць, што ў бел. запазычанае з больш шырокім значэннем ’палкі’ спецыялізавалася ў сэнсе ’палкі да ежы’, аднак магчыма і ўтварэнне на ўласнай глебе з прыметнікавым суфіксам ‑лів‑ або ‑ів‑ (ад жарля́ць ’жэрці’; гл. жарло́1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зрэ́нка ’адтуліна ў радужнай аболонцы’. Укр. уст. абл. зрі́нка, здрі́нка ’тс’ (Грынч.). Параўн. польск. źrenica ’зрэнка’, славац. zreníca, славен. zreníca. Ад дзеяслова zьrěti ’глядзець, бачыць’ утвораны дзеепрыметнік на ‑n‑, адкуль далей з суфіксам ‑ъk‑ > zьrěnka > зрэнка. Параўн. рус. (< ст.-слав.) зрение (< zьrěn + ije) з той жа вытворнай асновай. Утварэнне зах.-рус. Не выключана сувязь з зенка ’тс’, як і ў форм на ‑ica з зеница. Гл. зрок, зара, зары́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)