пята́, ‑ы́, ДМ пяце́; мн. пя́ты (зліч.2,3,4 пяты́), пят; ж.
1. Задняя частка ступні. Андрэй паглядзеў .. [цётцы Таццяне] услед, як яна ішла па халоднай зямлі босымі нагамі з парэпанымі пятамі.Пестрак.// Частка панчохі або шкарпэткі, якая закрывае гэтую частку ступні. Гэлька, Лявонава дачка, рабіла парцяную панчоху — дарабляла пяту.Баранавых.
2.Спец. Апорная частка чаго‑н. (якая іншы раз устаўляецца ў якую‑н. аснову, гняздо).
•••
Ахілесава пята — пра слабае месца каго‑н. (паводле грэчаскага міфа, Ахілес меў толькі адно слабае месца на целе — пяту, ад раны ў якую і загінуў).
З галавы да пят; ад пят да галавыгл. галава.
Кату па пятугл. кот.
Наступаць на пятыкамугл. наступаць.
Падмазаць пятыгл. падмазаць.
Пад пятойкаго або чыёй — пад уладай, пад прыгнётам.
Па пятах — неадступна, услед (хадзіць).
Сесці на пятыкамугл. сесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мачы́ла ’шырокая яма ў нізкім месцы, дзе мочаць лён’ (докш., Янк. Мат.), рэч.мачылішча, мін.мачышча; арш., лёзн.мачылка ’зыбкае, махавое балота’ (Яшк.). Укр.мочи́ло, рус.мочи́ло, мочи́лище, мочилка, мочище, польск.moczydło, чэш., славац.močidloславен.močílo, серб.-харв.мо̀чило. Прасл.močidlo, у якім у суфіксе ‑dlo мае другаснае значэнне месца дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мугава ’кадола — вяроўка (каля 250 м), якая прыводзіць невад у рух’ (лепел., Браім). Польск.muga ’тс’, славен.múga паласа, смуга, лінія’. Роднаснае да смуга (гл.). Параўн. лат.smaugs ’тонкі, стройны’, літ.susmáugti ’зацягнуць, зацягваць, сцягваць’, ст.-ісл.smeygja ’прыціскаць, нацягваць’, ст.-грэч.μυχός ’самае аддаленае месца (заліва)’ (Фрэнкель, 841; Бязлай, 2, 205).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муні́ца ’амуніцыя’ (Рам. 3; гом., Нар. Гом.) — скажонае рус.амуниция ’тс’ (з адпадзеннем пачатковага а‑), якое з польск.amunicja. Яно узыходзіць да лац.mūnītio ’узвядзенне фартыфікацый’, ’пракладка (мастоў)’, ’умацаванне’, moenia ’гарадскія сцены’, як і ст.-бел.муницыя ’умацаванае < месца, фартыфікацыя’ (XVI ст.), запазычанае са ст.-польск.municja ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 65–66).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надзі́клі ’на ветры’: У нас у хаце заўсёды холадна, бо стайиц’. Пана надзʼиклʼи (слонім., Сцяшк. Сл.). Няясна, хутчэй за ўсё адаптаванае запазычанне з балтыйскіх моў; адзін з магчымых этымонаў — літ.dykra ’пустое месца, пустка’, адаптацыя адбывалася шляхам замены зычных і зліцця прыназоўніка на са словам у выніку частага ўжывання спалучэння з ім.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ранг ’становішча ў іерархіі’ (ТСБМ), ра́нга ’тс’ (Гарэц.). Відаць, праз рускую ці польскую з ням.Rang ’чын’, якое з франц.rang ’ярус, рад, чын, становішча’, першапачаткова ’месца абвінавачанага ў судзе’, гл. і роднаснае рынг (першапачаткова ’абруч’), што праз ням.Ring ’круг, абруч’ суадносіцца з прасл.*krǫgъ, гл. круг (Фасмер, 3, 442; Сной₂, 622).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́чышча ’паглыбленне на паверхні зямлі, па якім цячэ рака’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), рэ́чыца ’старое рэчышча’ (ЛА, 2), рачы́шча ’тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ро́чышча ’месца, дзе цякла рака’ (Яшк.). Укр.річище, польск.rzeczysko, в.-луж.rěčišćo, rěčnišćo, чэш.řečiště, славацк.riečište ’рэчышча’, балг.рѐчище ’тс’. Прасл.*rečišče. Ад рака (гл.), як багнішча < багна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Травя́нка ’качка-шыраканоска, Anas clypeata L.’ (Маш.; брагін., Федз.–Доўб.; Мат. Гом.), ’чырок-свістунок, Anas crecca L.’ (лельч., Нікан.). Да травяны́ < трава́ (гл.). Названа паводле месца знаходжання (у чаротах, берагах, пакрытых травой). Параўн. укр.дыял.травʼя́нка ’чакан лугавы, Saxicola rubetra L.’ польск.trzciniak, каш.strzimk, славін.střïnka ’чарацянка’, lozówka, rokitniczka і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трум ‘месца паміж палубай і днішчам судна, прызначанае для розных грузаў’ (ТСБМ, ТС), ‘спод карабля’ (Некр. і Байк.). З рус.трюм ‘тс’, запазычанага ў Пятроўскую эпоху (спачатку як рюим) з нідэрл.het ruim, або са скарочаным пэўным артыклем ʼt ruim, in ʼt ruim ‘памяшканне’ (Фасмер, 4, 112; Чарных 2, 267; ЕСУМ, 5, 663).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
position
[pəˈzɪʃən]1.
n.
1) ме́сцаn.
The house is in a sheltered position — Дом стаі́ць у заці́шным ме́сцы
2) пазы́цыя f.
а) по́за, паста́ва f. (це́ла)
Sit in a more comfortable position — Сядзь зручне́й
б) ме́сца разьмяшчэ́ньня во́йска
3) стан -у m.
To be in a position — быць у ста́не
4) пра́ца, паса́да f.; стано́вішча n.
5) ранг -у m.
6) ду́мка f., пагля́д, по́гляд -у m.
What is your position on this question? — Які́ Ваш по́гляд на гэ́тую спра́ву?